СЬВЯТКАВАНЬНЕ ДНЯ ВОЛІ Ў НЬЮ-ЁРКУ

24-га сакавіка ля будынку ААН адбыўся беларускі мітынг, арганізаваны Беларуска-амэрыканскім згуртаваньнем Пагоня.

25 Сакавіка сьвяткавалі ў Нью-Джэрзі (БАЗА, Пагоня) і Нью-Ёрку (БАЗА).

У Нью-Ёрскім Беларускім саборы сьвятога Кірылы Тураўскага адбылася служба за Беларускі народ і за здароўе і вызваленьне зь вязьніцы Сяргея Каваленкі. Служыў япіскап Нью-Ёрскі і Віленскі Серафім. Пасьля службы адбылася ўрачыстая акадэмія і канцэрт.

Служба ў саборы Кірылы Тураўскага.

Прамаўляе япіскап Нью-Ёрскі і Віленскі Серафім.

Заля ў час канцэрту.

Гледачы-слухачы.

П'еса ў чатыры рукі.

Т. Ракса