ЗАЯВА
Генеральная пракуратура
Рэспублікі Беларусь
ЗАЯВА
Як нам стала вядома, стан здароўя Сяргея Каваленкі, які знаходзіцца ў Рэспубліканскім турэмным шпіталі ў Мінску выклікае самыя сур'ёзныя апасенні за яго жыццё.
Просім прыняць тэрміновыя меры пракурорскага рэагавання дзеля захавання жыцця Сяргея Каваленкі. Трэба неадкладна перавесці Сяргея Каваленку ў цывільны шпіталь без выстаўлення яму ніякіх папярэдніх умоў, як тое пісьмовае абавязацельства спыніць галадоўку, ці іншых патрабаванняў. Пастаяннае знаходжанне Сяргея Каваленкі ў палаце медыцынскага стацыянара (у адрозненне ад турэмнай камеры) ёсьць першая і неабходная акалічнасць пазбегнуць трагічнага выніку пры нядобрым развіцці сітуацыі.
Намеснік старшыні Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ
Ю. Беленькі