ШАШКЕЛЬ ПЯТРО ПЯТРОВІЧ

(1944-9.02.2012)

У Менску пасьля цяжкой хваробы памёр наш дарагі сябра Пятро Пятровіч Шашкель, сябра Сойму Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ. Ён быў з намі з першых дзён фронтаўскага руху, на працягу 20 гадоў кіраваў Каліноўскай радай Фронту і Партыі ў нашай сталіцы. Мужны і прынцыповы чалавек, Пятро Пятровіч заўсёды казаў людзям праўду і заўсёды жыў у праўдзе. Ён не баяўся рэжымнай цемры, гнаў яе з нашай сьвятой зямлі. У змаганьні за Беларусь, у самыя драматычныя моманты ён захоўваў душэўную раўнавагу і ўпэўненасьць у народнай перамозе над акупантамі. Побач зь ім людзі станавіліся здольнымі на подзьвіг. У яго вучыліся шчырасьці і любові да беларушчыны. Пятро Пятровіч — з сапраўднай народнай эліты, на якой грунтуецца беларускае нацыянальнае Адраджэньне.

Мы выказваем шчырыя спачуваньні ягонай сям'і і блізкім. Вечная памяць беларускаму герою!

Кіраўніцтва і сябры Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

9 лютага 2012 г.