ЗАМЕЖНЫ ДРУК (17–18.01.2012)
У Баўгарыі заняліся “праваслаўнай арганізацыяй”
18 студзеня 2012 г. бэльгійская газэта “La Libre Belgique” паведаміла з Баўгарыі. Там зрабіла справаздачу дзяржаўная камісія, якая з 2007 г. працавала ў архівах спэцслужбаў камуністычнага пэрыяду. Камісія заявіла, што бальшыня вышэйшых герархаў баўгарскай праваслаўнай Царквы працавалі на палітычную паліцыю камуністычнага рэжыму. У прыватнасьці такіх агентаў было 11 сярод 15 біскупаў.
Наш камэнтар: У СССР кагэбізацыя епіскапаў была стоадсоткавай (інакш нельга было стаць епіскапам, якія зацьвярджаліся аддзелам ЦК КПСС). У вызваленай ад лукашызма Беларусі таксама будуць працаваць такія камісіі. Даведаемся шмат чаго пра РПЦ і прычыны антыбеларускасьці гэтай “нашай праваслаўнай арганізацыі” (як яе назваў Лукашэнка).
Юрка Марозаў
Дыктатар трымаецца на хунце
17 студзеня 2012 г. нідэрляндская газэта “De Telegraaf” цытавала выказваньні стрыечнага брата цяперашняга лідэра Паўночнай Карэі Кім Ён-Уна. Гэты сваяк дыктатара, які называецца Кім Ён-Нам, жыве ў Японіі, куды ўцёк колькі гадоў таму. Ён сказаў, што Кім надта нявопытны, надта малады і дрэнна падрыхтаваны. Таму ён у хуткім часе абрынецца.
Наш камэнтар: Гучыць лагічна. Але ня трэба забывацца, што вакол лідэра кожнай дыктатуры трымаецца хунта. Без хунты дыктатар ня мог бы захавацца пры ўладзе. Беларусы ведаюць гэта па ўласнай рэчаіснасьці, па прамаскоўскай акупацыйнай хунце лукашызма. Народы ведаюць таксама, што вечных хунтаў не бывае. Урэшце рэшт людзі валяць іх разам з дыктатарм.
Юрка Марозаў
Катастрофа круізнага лайнэра
17 студзеня 2012 г. партугальская газэта “Diario de Noticias” напісала пра арышт капітана турыстычнага карабля, які днямі пацярпеў крушэньне каля берагоў Італіі. Загінула 11 і прапалі бязь вестак яшчэ 24 асобы.
Наш камэнтар: На раскошным караблі плавала больш за 4 тысячы багатых турыстаў. Людзі заплацілі вялікія грошы, іх абслугоўвала вялікая колькасьць чэлядзі (больш за 1000 асобаў). Былі там таксама некалькі расейцаў і нават тры грамадзяне Беларусі. Гэтым людзям здавалася, што яны могуць купіць усё за свае нямераныя капіталы, усё будзе круціцца для іх. І вось круізны лайнэр пачаў тануць. Капітан адным з першых уцёк з карабля. Нэгры з абслугі высьпеткамі гналі з выратавальных шлюпак багатых кліентаў і ратаваліся самы. Аказалася, што ні за якія грошы нельга купіць чалавечую салідарнасьць...
Алесь Хадасевіч
Судзяць Мубарака
17 студзеня 2012 г. іспанская газэта “АВС” паведаміла з Эгіпту. На судзе адвакат скінутага прэзыдэнта Мубарака заявіў, што ў ягонага кліента “чыстыя рукі і сэрца”. Маўляў, Мубарак загадаў “трактаваць дэманстрантаў, як звычайна”, а не страляць па людзях.
Наш камэнтар: Звычайная гісторыя: дыктатар і вышэйшыя начальнікі скінутай дыктатуры выкручваюцца і вінавацяць ва ўсім ніжэйшых чыноў. Мы наслухаемся такога на працэсах над бонзамі лукашызму. Няхай ніжэйшыя чыны задумаюцца над гэтым ужо цяпер...
Юрка Марозаў
Мэтады гэбоўскай гэбельсаўшчыны
17 студзеня 2012 г. славацкая газэта “SME” напісала пра расейскага мільярдэра Прохарава, які “хоча быць на прэзыдэнцкіх выбарах 4 сакавіка галоўным супернікам Пуціна”. Прохараў заявіў, што ў выпадку сваёй перамогі прызначыць увязьненага нафтавага магната Хадаркоўскага прэм'ер-міністрам Расеі.
Наш камэнтар: Крута замяшала лубянская кантора! Агентура робіць яркія заявы.
Такое знаёма і беларусам. Радыё Свабода днямі паведаміла: “Пазьняк выступае супраць байкоту”. Аказалася, што так выступіў нейкі Кырыла Пазьняк, дробны журналіст з правінцыі. Раней “незалежныя дэмСМІ” паведамлялі, што Каваленка махаў сьцягам каля будынку КГБ у Менску. Аказалася, што ў Менску перад канторай засьвяціўся правакатар Мікіта Каваленка. Патрыёт-фронтавец Сяргей Каваленка ўвязьнены ў турэмным карцары і ўжо месяц трымае галадоўку.
Гнюсныя мэтады гэбоўскай гэбельсаўшчыны.
Юрка Марозаў
Перапіска паміж алігархамі
17 студзеня 2012 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” паведаміла з Лёндану. Былы крамлёўскі алігарх Беразоўскі, які хаваецца ў Лёндане, зьвярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом. Ён напісаў сярод іншага: “сыйдзі на любых умовах... Валодзя, ты яшчэ можаш запабегнуць рэвалюцыі”. Беразоўскі зьвярнуўся ў лісьце да патрыярха РПЦ Кірыла, што “толькі Царква можа быць гарантам мірнай перадачы ўлады і асабістай бясьпекі Пуціна”. Патрыярхат не адказаў на гэты зварот.
Наш камэнтар: Перапіска паміж алігархамі, што ўцяклі і што пры ўладзе, — даўняя маскоўская традыцыя (успомнім Івана Жахлівага і князя Андрэя Курбскага). Але насьмяшыла людзей спроба Беразоўскага шукаць “гарантыяў” у крамлёўскай РПЦ. Такое расейцы называюць даволі ёміста: “чудіть без баяна”.
Алесь Хадасевіч
Наступіла зіма. Пагражаюць газам.
18 студзеня 2012 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” апублікавала артыкул пад тытулам “Узьнікла пагроза новай газавай вайны”. У артыкуле напісана: “Расея і Украіна востра канфліктуюць з-за коштаў на газ. За гэта можам расплаціцца і мы”.
Наш камэнтар: Сярэдзіна зімы, і зноў Масква пагражае народам сваёй газавай удаўкай. Гэта абрыдла славакам, украінцам і ўсім іншым. Народы даўно павінны пазбавіцца ад залежнасьці ад маскоўскага монстра.
Алесь Хадасевіч