КАРНАЯ СІСТЭМА АНТЫБЕЛАРУСКАГА РЭЖЫМУ МЭТАНАКІРАВАНА НІШЧЫЦЬ ЗДАРОЎЕ ПАЛІТЫЧНАМУ ЗЬНЯВОЛЕНАМУ СЯРГЕЮ КАВАЛЕНКУ

(Заява)

11 студзеня 2012 г. стала вядома, што Сяргей Каваленка ўжо сёмы дзень знаходзіцца ў карцары (месца пакараньня зьняволеных зь вельмі цяжкімі ўмовамі ўтрыманьня пад вартай). Турэмная адміністрацыя кінула ў карцар чалавека, які з 19 сьнежня 2011 г. трымае галадоўку пратэсту і знаходзіцца ў цяжкім фізычным стане.

На гэтым зьдзекі над вязьнем С. Каваленкам ня скончыліся. 12 студзеня 2012 г. з карцару С. Каваленка быў накіраваны ў суд, дзе зноў працягваўся працэс над ім, заснаваны на фальшывых абвінавачваньнях. Судзілі чалавека, які знаходзіцца 25-ты день у галадоўцы і на працягу 8 дзён утрымліваецца ў карцары. На патрабаваньні маці і жонкі С. Каваленкі спыніць зьдзек і накіраваць яго ў шпіталь, суддзя загадала ахове выдаліць іх з залі паседжаньняў. З залі суда С. Каваленку зноў накіравалі ў турэмны карцар.

Антыбеларускі рэжым цынічна парушае заканадаўства і спрабуе катаваньнямі зламаць Сяргея Каваленку. Рэжым парушае таксама міжнародныя законы, якія забараняюць катаваньні і суд над чалавекам, які знаходзіцца ў бездапаможным стане і мае патрэбу ў тэрміновай мэдычнай дапамозе.

Інфармацыя пра судзілішча над патрыётам пра катаваньні і зьдзек над ім была разаслана намі на пачатку студзеня 2012 г. ў амбасады і ўрады дэмакратычных краінаў Эўропы і Амэрыкі. Мы бачым, што за гэты час ніводзін з дэмакратычных ворганаў і палітыкаў нават не выказаў асуджэньня фактаў жорсткай расправы рэжыму над беларускім патрыётам, адзінай “правінай” якога ёсьць любоў да Бацькаўшчыны і публічнае выкарыстаньне нацыянальнай сымволікі.

Шкода што з боку профі-палітыкаў нехапае сапраўднай салідарнасьці зь беларусамі, але мы працягваем змаганьне з антынародным рэжымам і спадзяемся на разуменьне і прдтрымку грамадзянскай супольнасьці вольных краін.

Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

15 студзеня 2012 г.

Менск