ВІНШАВАНЬНЕ

Дарагія сябры-фронтаўцы, дарагія землякі!

Віншую ўсіх з Нараджэньнем Хрыставым! Зычу здароўя і ўпэўненасьці ў сьветлай будучыні Беларусі, якія б цяжкія часіны нам ні прышлося перажываць. Хай гэты цяжкі час стане для нас не разбурэньнем краіны, а выпрабаваньнем духа дзеля ўсяго нашага народа, пасьля чаго людзі зробяцца мацнейшымі духам і воля нам будзе ўжо незваротнай.

Жыцьцё і ахвяра дзеля людзей Бога нашага Ісуса Хрыста хай стане нам пракладам і імкненьнем. Зь Імем Яго адбудуем Айчыну.

Laudetur Jesus Christus!

Слава Ісусу Хрысту!

24-25 сьнежня 2011 г.

Зянон Пазьняк