РЭЖЫМ ТЭРАРЫЗУЕ СЯМ'Ю СЯРГЕЯ КВАЛЕНКІ
Апошнімі днямі рэжымныя структуры актывізавалі свае супрацьпраўныя дзеяньні ў адносінах да сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ Сяргея Каваленкі і яго сям'і. Штоноч прыкладна а 4.00 у кватэру патрыёта ў Віцебску ўрываецца міліцэйскі нарад і наладжвае “праверку рэжыму”. Міліцыянты дзейнічаюць бесцырымонна, звоняць і грукаюць у дзьверы, не зьвяртаючы ўвагу на тое, што ў кватэры знаходзяцца двое малых дзяцей. Напалоханыя дзеці перажываюць стрэс, іх цяжка супакоіць, яны плачуць і ня могуць больш заснуць. Сямейнікі сп. Каваленкі таксама стомлены зьдзекамі паліцэйшчыны. Злачынныя дзеяньні ўладаў не даюць магчымасьці сп. Каваленку зарабіць на ўтрыманьне сям'і. Сям'і патрыёта пагражае голад.
Ёсьць яшчэ адзін аспэкт гэтай праблемы. На звароты сп. Каваленкі да так званых незалежных журналістаў горада Віцебска няма ніякой рэакцыі. Рэпарцёры Радыё Свабоды, акрэдытаваныя ў Віцебску, таксама ігнаруюць заявы і просьбы сп. Каваленкі даць інфармацыю пра рэжымныя дзеяньні супраць ягонай сям'і.
Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ
16 сьнежня 2011 г.