ВІНШАВАНЬНЕ СЯРГЕЮ НАВУМЧЫКУ

Дарагі Сяргей!

Віншуем Цябе з 50-годдзем! Зычым Табе моцнага здароўя, творчага і жыцьцёвага задавальненьня, каб мы вярнулі Бацькаўшчыну родную, вольную і свабодную.

У 50 гадоў чалавек дасягае вяршыні інтэлектуальнай сьпеласьці і вышыні разумовых магчымасьцяў, і знаходзіцца на гэтай вышыні доўга, нічога ня трацячы. Гэта гады мудрасьці найбольш плённыя. Іх добра скарыстаць дзеля рэалізацыі духоўнай праграмы жыцьця. Тут могуць быць найбольшыя здабыткі думкі. Гэта якраз час, калі адчыняецца сутнасьць рэчаў.

Зычым каб гэты час стаў для Цябе плённым! Тым больш што мы, фронтаўцы, былі гістарычна шчасьлівымі.

Зычым Табе шчыра добрага ўраджаю і сьветлага шляху на радасьць сабе, тваім блізкім людзям, ажыцьцяўленьня надзей ў сьветлай нашай Краіне.

Зянон Пазьняк, Галіна Пазьняк

15 сьнежня 2011 г.