ПРЭЗЭНТАЦЫЯ Ў НЬЮ-ЁРКУ

30 кастрычніка ў нядзелю ў грамадзкай залі Беларускай царквы сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі Зянона Пазьняка “Сэсія незалежнасьці” і брашуры “Незалежнасьць Беларусі. 20 гадоў.”

Пасьля прэзэнтацыі і абмеркааваньня будзе прагляд відэафільма Алеся Кудрыцкага “Дарога ў Вільню” (з удзелам Зянона Пазьняка).

Адрас сабора св. К. Тураўскага: Бруклін, Атлянтык эвеню, 401.

Даезд цягнікамі мэтро F (прыпынак Бэргэн стрыт), Q, D, R (прыпынак Атлянтык эвеню).

Пачатак а 13-й гадзіне.

-Інф-