ЗАМЕЖНЫ ДРУК (29.09–02.10.2011)

Хочуць спадабацца Маскве

29 верасьня 2011 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” паведаміла з Францыі. Французкая паліцыя трымае ў арышце чачэнскую сям'ю з васьмю дзецьмі, узростам ад 2 да 18 гадоў. Іх зьбіраюцца выдаліць з Францыі ў Польшчу на самалёце, бо яны “павінны папрасіць палітычнага азылю ў Польшчы, куды прыбылі ў 2006 г.”. Дзеці вучыліся ў французкай школе, цудоўна інтэграваліся ў атачэньне. Сям'я жыла ў бараку пры мячэці ў мястэчку Ля Рош-сюр-Ён, са згоды і з дапамогай мэрыі. Імі апекаваліся таксама структуры дапамогі імігрантам.

Наш камэнтар: Французкія ўлады “не заўважаюць” ілегальнасьці сотняў тысячаў афрыканскіх імігрантаў, якія хвалямі ўрываюцца ў Францыю з розных канцоў. Але бачна, што афіцыёз “праявіў прынцыповасьць” у адносінах да сям'і з народу, які на радзіме зьнішчае маскоўскі акупацыйны рэжым. Вось такія лібэральныя “правы чалавека”.

Алесь Хадасевіч


Карэйская вайна

29 верасьня 2011 г. бэльгійская газэта “Nieuwsblad” апублікавала тэкст і фота, прысьвечаныя 61-м угодкам бітвы ў даліне Накдон (верасень 1950 г.) падчас Карэйскай вайны 1950-53 гг. Сотні паўднёвакарэйскіх статыстаў у гістарычных уніформах і з тагачаснай зброяй зрабілі рэканструкцыю той бітвы.

Наш камэнтар: Бітва адбылася на самым пачатку камуністычнай інвазіі на Паўднёвую Карэю. На сталінскі загад Масквы паўночнакарэйская арда без папярэджаньня напала на Паўднёвую Карэю. Сталін хацеў захапіць усю краіну і паслаў на вайну тысячы афіцэраў (сярод іх было шмат беларусаў). Паўднёвакарэйская армія і народ мужна бараніліся ад інтэрвэнтаў. Ім на дапамогу прышлі арміі дэмакратычных краінаў. Пасьля цяжкой трохгадовай вайны хаўрусьнікам удалося разьбіць і адкінуць камуністычных захопнікаў.

Калі народ і армія абараняюць радзіму ад нашэсьця, на дапамогу ім прыходзяць іншыя народы.

Алесь Хадасевіч


Кадафі ў росшуку

29 верасьня 2011 г. летувіская газэта “Kauno Diena” напісала, што Інтэрпол уключыў сына Кадафі Аль Саадзі ў сьпіс найбольш расшукваемых у сьвеце асобаў. Апошні раз яго бачылі ў Нігерыі.

Наш камэнтар: А так камфортна жыў, так вычвараўся гэты Віктар Кадафі. І вось цяпер яго шукаюць па ўсім сьвеце, каб пасадзіць на лаву падсудных...

Алесь Хадасевіч


Зноў на выбары для Лукашэнкі

30 верасьня 2011 г. польская газэта “Rzeczpospolita” паведаміла з Варшавы пра саміт Эўразьвязу з удзелам “прадстаўнікоў беларускай апазыцыі” у рамках праграмы “Усходняга партнёрства”: “Падчас вячэры ў варшаўскім Цэнтры Навукі “Капэрнік”, зь якой пачаўся саміт, польскі прэм'ер сказаў эўрапейскім кіраўнікам і апазыцыі аб прапанове пакета многіх ініцыятываў, якія маглі б быць запрапанаваныя Менску. Паводле прапаноў, можа і ня будзе неабходнасьці патрабаваць адыходу ад улады прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі, але неабходнымі былі б дэмакратычныя парляманцкія выбары і ўсеагульная амністыя для палітычных вязьняў. У замен Менск мог бы разьлічваць сярод іншага на крэдыт МВФ і падтрымку EBOR, а таксама Эўрапейскага інвэстыцыйнага банка”.

Наш камэнтар: Газэта згадала з ліку “апазыцыі” Міхалевіча. Але вядома, што ў Варшаве “прадстаўлялі беларускую дэмакратыю” таксама Лебедько з Калякіным (камсамолец з камуністам) і яшчэ сумна ўжо вядомыя Рымашэўскі з Костусевым. Вадэвільнасьць гэтага “прадстаўніцтва” нікому, аднак, у вочы ня кінулася. Бачна паводле заяваў, што Эўразьвяз бярэ ў рукі тую ж самую балалайку, на якой яны балалаілі перад 19 сьнежня 2010 г. І мэлёдыя знаёмая: пра “дэмакратычныя выбары” пад антынацыянальнай дыктатурай — вось тады, маўляў, ўсё выбачым і грошай дамо.

Трэба адзначыць, што так паводзяць сябе з той краінай, дзе народ масава не супраціўляецца дыктатуры, а ўсё чакае нейкай “палёгкі”.

Юрка Марозаў


Атрымалі па 30 гадоў турмы

30 верасьня 2011 г. славацкая газэта “SME” паведаміла з Танзаніі. Тамака ў горадзе Аруша Міжнародны трыбунал па Руандзе вынес прысуды двум былым руандзійскім міністрам, якія вызначыліся ў справе генацыду ў гэтай краіне ў 1994 г. Было даказана, што яны публічна заклікалі забіваць людзей, іхныя выступы трансляваліся па радыё. Яны атрымалі па 30 гадоў турмы.

Наш камэнтар: Вінаватыя ў этнацыдзе беларускага народу таксама панясуць заслужанае пакараньне паводле Закону.

Юрка Марозаў


Вайна ў Сірыі

1 кастрычніка 2011 г. славацкая газэта “SME” паведаміла з Сірыі. У горадзе Растан адбыліся цяжкія баі паміж сіламі бясьпекі і 2 тысячамі дэзэрціраў з сірыйскай арміі. Горад разбураны. Усё больш сірыйскіх вайскоўцаў адмаўляюцца страляць у дэманстрантаў і дэзэртуюць з арміі.

Наш камэнтар: Трэба падкрэсьліць, што гэтых мужных людзей нельга проста фармальна назваць “дэзэрцірамі”. Яны не хаваюцца, а ствараюць баявыя аддзелы і са зброяй у руках уступаюць у барацьбу з рэжымам на баку народу. Так заўсёды бывае, калі антынародны рэжым кідае супраць народа нацыянальную армію. Урэшце армія пачынае страляць па сілах бясьпекі.

Алесь Хадасевіч


Балаган ў Маскве

1 кастрычніка 2011 г. летувіская газэта “Lietuvos Rytas” напісала, што пасьля таго, як Медведев вызначыў на пост прэзыдэнта Пуціна, ягоны рэйтынг упаў на самы нізкі ўзровень. У Сеціве сотні людзей сьмяюцца і жартуюць з гэтай нагоды. Успамінаюць анэкдот 2003 года: “Сядзяць Медведев з Пуціным. І раптам Медведев кажа: “Я нешта заблытаўся. А хто гэта ў нас цяпер прэзыдэнт, ты ці я?”

Наш камэнтар: Здольным на думаньне людзям усё ўжо даўно зразумела з лубянскай гульнёй “у паддаўкі”, якая разгортваецца за крамлёўскім муром. Яны дагуляюцца... Народам трэба падалей трымацца ад гэтага небясьпечнага імпэрскага балагану.

Юрка Марозаў


Ніхто ня ведае

1 кастрычніка 2011 г. летувіская газэта “Kauno Diena” апублікавала артыкул пад тытулам “А. Лукашэнка кажа, што ён здаровы і не зьбіраецца ўцякаць з Беларусі”.

Наш камэнтар: Хто ведае, хто ведае?..

Юрка Марозаў


Рускія грошы ў Англіі

2 кастрычніка 2011 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” апублікавала артуыкул пад тытулам “Люксусовая нерухомасьць у Лёндане падаражэла. Вінаватыя расейцы”. Газэта напісала: “Багатыя расейцы сёлета зноў сталіся галоўнымі пакупнікамі люксусовай нерухомасьці ў Лёндане. Цэны вырасьлі да рэкорднага ўзроўню... Дамы і кватэры ў Брытаніі купілі 400 тысячаў расейцаў. Яшчэ 250 тысячаў купілі гэта ў Францыі”.

Наш камэнтар: Расейская банда, абрабаваўшы свой народ, атабарваецца на Захадзе. Лібэральны Захад не праймаецца...

Алесь Хадасевіч