АНТЫБЕЛАРУСКІ РЭЖЫМ ВЯДЗЕ КРАІНУ ДА ГОЛАДУ
Выступаючы на афіцыёзных “дажынках” у Маладэчне 30 верасьня, Лукашэнка заявіў сярод іншага: “Мы часто говорим, что продовольственная безопасность государства — это краеугольный камень независимости. И события последнего времени подтверждают эту истину. Продовольствие приобретает важнейший стратегический статус. Скажу прямо: достоинство нации, самоуважение народа, реальный суверенитет страны немыслимы без самообеспечения продовольствием”. Пра якія гэта “событія последнего времені” згадаў узурпатар прэзыдэнцкай улады?
А ў апошнія месяцы ў нашай краіне сапраўды пачалі адбывацца “событія”. Нават асобы, не прызвычаяныя думаць і разважаць, дадумаліся, што гэтыя “событія” не стыхійныя, а вельмі рацыянальна кіруемыя. Адкрытыя, неіснуючыя межы з дзікай Расеяй паспрыялі набегам вечна галоднай арды з суседняй імпэрыі на беларускія гарады і мястэчкі. Расейцы вымяталі і вымятаюць усё з паліцаў нашых крамаў. Яны карыстаюцца падзеньнем беларускага рубля і шалёнай розьніцай у цэнах. Пры гэтым многія з “ардынцаў” куражацца, сьмяюцца з “пакорлівых і ціхіх белоруссов”. Самыя шчырыя зь іх заяўляюць: “Скоро вы нам, бульбаші, пріслужівать будете. Мы вам покажем...” У шэрагу месцаў беларусы і беларускі знайшлі спосаб заткнуць раты імпэрскім нахабнікам. Паўсюднай стала практыка прыхоўваньня тавараў і харчоў пад прылавак пры набліжэньні арды.
Але палітыка прамаскоўскага рэжыму ўжо нанесла моцныя ўдары па нашай эканоміцы і бізнэсу. Даступныя раней харчовыя тавары сталі недаступнымі для бальшыні беларускіх сем'яў. Многія з тавараў грунтоўна зьніклі. Вядома, што ўраджай тут ні пры чым. Рэжым вывозіць прадукты харчаваньня фурамі і эшалёнамі ў бок Расеі. Самы расейцы скупляюць беларускую прадукцыю непасрэдна ў калгасах, загружаючы ў свае фуры якасныя беларускія харчы. Тым часам стала вядома пра “событія” у самой Расеі. Раней у шэрагу рэгіёнаў РФ (асабліва там, дзе насельнцтва працавала на адным вялікім прадпрыемстве, якое пры пуцінізме-медведевізме “ляснула” і закрылася) людзі пачалі адлоўліваць і есьці катоў і сабак. Гэта прайшло незаўважаным для расейскага грамадзтва ў цэлым. Цяпер стала вядома, што маскоўскі ўрад загадаў адчыніць вялізныя склады НЗ (“недатыкальнага стратэгічнага запасу”), якія існуюць у кожнай дзяржаве на выпадак вайны. У Расеі без вайны пачало рэзка не ставаць харчаваньня. Не адчыніўшы склады, Крэмль рызыкаваў бы ўжо зараз наканаваць цэлыя рэгіёны на галадамор. Грошай на закупку харчаваньня на Захадзе няма (яны скрадзеныя крамлёўскай мафіяй і знаходзяцца на рахунках у заходніх банках). Невыпадковай, такім чынам, ёсьць інтэнсіфікацыя вывазу беларускай харчовай прадукцыі ў Расею. Але як бачым, чорны правал у вялізнай Расеі настолькі каласальны, што ніякой працавітай Беларусі не хапае, каб спатоліць дзесяткі мільёнаў “дорогіх россіян”. Але акупацыйны лукашыстоўскі рэжым працягвае вывозіць дарма або за бясцэнь плён працы нашага народу.
Яшчэ ў Маладэчне ўзурпатар заявіў: “Будем с хлебом...” Многія беларусы ўжо заўважылі: што ні скажа эманацыя сатаны, тое адбудзецца з дакладнасьцю да наадварот. Такая ёсьць прырода гэтай улады і яе начальніка.
Выратаваць нашу краіну ад бедства можа толькі ліквідацыя марыянэткавага прамаскоўскага рэжыму. Вырашэньне праблемы можа быць толькі палітычным.
Юрка Марозаў