СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕ

Беларусы заўважылі, што з 1994 года антынацыянальны рэжым ў адкрытую пачаў рабіць усё, каб зменшыць колькасьць беларусаў на роднай зямлі. Акрамя высокай сьмяротнасьці ў выніку дзікіх мэтадаў кіраваньня хунты, рэжым засылае ў Беларусь тысячы і тысячы агрэсіўных чужынцаў. Раз-пораз ў мястэчках і вёсках людзі згадваюць у размовах: “Зноў прыслалі на пасяленьне уцекачоў з Казахстану...” Мясцовыя жыхары ідуць паглядзець на “казахаў”, што “уцяклі”. І бачаць, як на іхнай зямлі ходзяць ніякія там не “казахі”, а страшнага выгляду расейскія людзі, усе ў наколках, гатовыя “абжываць” чужую тэрыторыю. Беларусы разумеюць, што рэжым адмыслова зьбірае ў чужых краях ўсялякае сацыяльнае і крымінальнае сьмецьце і прывозіць яго ў нашу краіну — назаўжды! Беларусам цікава было таксама даведацца, што крымінальнікі ў наколках атрымалі з дзяржказны Беларусі па 1000 даляраў “пад'ёмных”.

Рэжым зрабіў праблему і з гастралёрамі. У знакамітых сваімі акадэмічнымі традыцыямі Горках на Магілеўшчыне адбываецца сапраўднае “туркмэнскае нашэсьце”. Раней штогод у Горках навучаліся 300 студэнтаў з Туркмэністану. Узьнікалі канфлікты і адбываліся бойкі. Рэжыму падалося гэтага мала. Для беларусаў, якія маглі б вучыцца ў мясцовай Сельска-гаспадарчай акадэміі на платным аддзяленьні, сёлета шансаў практычна няма. Рэжым прыслаў у Горкі тысячу (!) туркмэнаў. Беларускіх студэнтаў (нават выдатнікаў) выкінулі з інтэрнатаў. Цяпер адтуль тырчаць галовы ў цюбяцейках і гучыць чужая мова. Туркмэны перасоўваюцца па горадзе кодламі, не хаваюць таго, што ў іх ёсьць нажы, дарогі беларусам не саступаюць, паводзяць сябе нахабна. Мясцовы люд кажа, што цярпеньне ў яго канчаецца...

Да многіх нашых суайчыньнікаў, на жаль, не даходзіць (праўда, зразумела чаму), што рэжым вырашыў абрабаваць іх дашчэнту. Многія яшчэ вераць у вабноты рэжымнай гэбельсаўшчыны. Прычым, ловяцца на ману ня толькі пэнсіянеры. Удаецца падмануць і маладзейшых людзей, якія вырашылі ўзбагаціцца пад дыктатурай ды яшчэ й пасярод разбуральнага крызісу.

Паверыўшы ў абяцанкі высокіх працэнтаў, многія беларусы панесьлі свае грошы (часьцяком апошнія рэзэрвы!) у рэжымныя банкі. Напрыклад, малады мужчына зарабіў і здолеў скласьці ў пачак 20 тысячаў даляраў, працуючы высокакваліфікаваным будаўніком. Уражаны рэкламай амаль 30% гадавых (“клясыка” жульніцтва”), ён панёс свой пачак у банк. Жонка бегла сьледам, плакала, прасіла не рабіць глупства. Але “патэр фаміліяс” яе не паслухаў і цяпер чакае выплаты працэнтаў. Ён кажа: “Деньгі не должны лежать, деньгі должны работать”. Ён і не здагадваецца (пакуль), што аддаў свае даляры ў рукі аферыстам і ніколі іх ужо ня ўбачыць.

Жыцьцёвы аптымізм застаецца ў тым, што беларускія жанчыны нават у драматычных сытуацыях захоўваюць здаровы розум. Але яны не заўсёды ў сілах прадухіліць бяду.

Стала вядома, што лукашэнкаўскія “палаткі” прынялі новы Закон аб адукацыі. Беларусы пацікавіліся, што за закон напісала антынародная, неадукаваная ўлада. Шок настаў адразу. Аказалася, што Закон аб беларускай адукацыі існуе толькі на мове акупацыйнага рэжыму — па-расейску. Такога не было нават пры саветах, калі рупіліся прынамсі пра пераклад дзяржаўных актаў БССР на мову тытульнай нацыі.

Пажылыя людзі, што шмат пабачылі за сваё жыцьцё, пачалі папярэджваць наша грамадзтва. Яны памятаюць, як свае падступныя правакацыі рыхтавалі і праводзілі НКВД, гестапа і КГБ СССР. У іх складваецца ўражаньне, што імклівы працэс масавага абрабаваньня нашага народу мае прыкметы такой правакацыі. Хунта паводзіць сябе так нахабна, з выклікам, так дэманстрацыйна разбурае ўсё вакол сябе, што людзі кажуць: “Яны правакуюць народ на выступ. А потым зьбіраюцца кінуць на нас расейскія войскі. Толькі няхай не забываюцца, што ў беларускім войску служаць нашы дзеці і ўнукі. Яны не дадуць нас пакрыўдзіць”. Беларускаму народу сапраўды трэба рыхтавацца да адбіцьця расейскай імпэрскай агрэсіі.

На пачатку верасьня рэжым выступіў з чарговай “гуманітарнай ініцыятывай”. “В целях упорядочіванія” невядома чаго было абвешчана, што цяпер, каб купіць банальныя лекі сардэчнікам, гіпертонікам і іншым, трэба атрымаць на гэтую банальнасьць рэцэпт. Дзіва, што цытрамон з касторкай не ўвялі ў гэты дэкрэт. Паліклінікі напоўніліся вялікімі натоўпамі людзей, з большага пажылымі, хворымі і нямоглымі. Яны вымушаны былі гадзінамі стаяць у чэргах. Дзяжурныя лекары схапіліся за галаву і самы пачалі прымаць лекі.

У дзейнасьці паліклінік выразна абазначыўся калапс. У аптэках, медустановах і іншых грамадзкіх месцах загучалі шматгалосыя праклёны ў адрас рэжыму і яго галоўнага начальніка. Маразм пратрымаўся нядоўга, няпоўных два дні. Усё неяк адмянілі, чэргі разышліся, аптэкі пачалі выдаваць лекі. Правакацыйная “законатворчасьць” лукашыстаў уразіла нашых людзей бязглуздасьцю і ідыятызмам. Мяркуем, аднак, што на этапе позьняга лукашызма (апошняй стадыі шызафрэніі) наш народ пабачыць яшчэ сэрыю такіх правакацый.

Янка Базыль