ЗВАРОТ

да парлямантароў, урадаў, эканамічных структураў краін сьвету

У Рэспубліцы Беларусь усталяваны нелегітымная, недэмакратычная, чужая інтарэсам беларускага народу ўлада. Гэтая ўлада абслугоўвае свае ўласныя інтарэсы і інтарэсы кіруючых колаў Расейскай Фэдэрацыі. Паводзіны гэтай улады ў Беларусі больш падобныя на паводзіны акупацыйнай адміністрацыі.

Беларускі народ пазбаўлены права свабоднага волевыяўленьня. Усе выбары, што праводзяцца структурамі рэжыму, фальсіфікуюцца. Эканамічная палітыка праводзіцца насуперак інтарэсам беларускай дзяржавы і народа. Штучна ствараюцца ўмовы, якія спрыяюць перадачы беларускай маёмасьці суб'ектам гаспадараньня Расейскай Фэдэрацыі па значна заніжаных коштах. Такія дзеяньні нельга прызнаць законнымі, такія зьдзелкі зьяўляюцца нікчэмнымі.

Мы папярэджваем, што пры аднаўленьні ў Беларусі законнасьці гэтыя зьдзелкі будуць ануляваныя ў адпаведнасьці з унутраным заканадаўствам і міжнародным правам.

ХІ Зьезд Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і ІХ Зьезд Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

27 жніўня 2011г.

г. Менск