АБ НЕДАПУШЧЭНЬНІ ПАБУДОВЫ АТАМНАЙ ЭЛЕКТРАСТАНЦЫІ Ў БЕЛАРУСІ

Чарнобыльская катастрофа — вялікая трагедыя Беларусі, якая будзе нішчыць людзей стагоддзямі. Задача кожнай улады, грамадзтва і пакаленьня — запабегчы, зьменшыць чарнобыльскае разбурэньне. Але мы бачым, што антыбеларускі рэжым сваімі дзеяньнямі і кіраваньнем наадварот павялічвае разбуральны ўплыў чарнобыльскай радыяцыі на беларусаў. У гэтым сутнасьць антыбеларускай улады.

Цяпер яна рыхтуе беларусам новы Чарнобыль і новую радыяцыйную небясьпеку — працягвае прысьпешваць будаўніцтва, фактычна, чужой АЭС на нашай тэрыторыі. АЭС запраектавана ў сэйсмічнай зоне пад Астраўцом. Да таго ж спэцыялісты паказваюць на адсутнасьць эканамічнай мэтазгоднасьці пабудовы АЭС на тэрыторыі Беларусі.

Мы зьвяртаем увагу беларусаў на сьмяртэльную небясьпеку для людзей, на недапушчальнасьць будаўніцтва Атамнай станцыі ў Беларусі.

ХІ Зьезд Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і ІХ Зьезд Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

27 жніўня 2011 г.

г. Менск