ЗЬВЕСТКІ ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ (31.07–02.08.2011)
Жудасны плён і бясконцая мана
31 ліпеня 2011 г. дацкая газэта “Politiken” напісала, што ў дзень тэрактаў 22 ліпеня ў Осла і іншых месцах краіны нарвэжцы зьвярталіся да людзей азіяцкай зьнешнасьці (у асноўным маладых мужчын) з словамі праклёну. Іх абзывалі сярод іншага “тэрарыстычнай сьвіньнёй” і г.д. За некаторымі гналіся па вуліцах групы нарвэжцаў.
Наш камэнтар: З лібэралізму, як аказалася, атрымліваецца жудасны плён: нянавісьць паміж зьмяшанымі народамі на эўрапейскай зямлі, “сьвятасьць” збачэнцаў, беспакаранасьць злачынцаў, нэакаланіялізм пад прыкрыцьцём дэмакратычнай фразэялогіі і бясконцая мана.
Алесь Хадасевіч
“Яго зьдзіўляе”
1 жніўня 2011 г. летувіская газэта “Lietuvos Rytas” паведаміла пра грамадзкае апытаньне ў Нарвэгіі. 65,5% рэспандэнтаў адказалі, што патрабуюць больш суровага пакараньня за цяжкія злачынствы. Сэрыйнаму забойцу Брэйвіку пагражае турэмны тэрмін у 21 год, максімальнае пакараньне ў краіне. Міністар юстыцыі Нарвэгіі Кнут Сторбэрг сказаў, што патрабаваньне зрабіць законы больш суровымі яго зьдзіўляе. Палітыкі і палітолагі разважаюць над тым, што гэтыя патрабаваньні грамадзтва зроблены пад эмацыйным уплывам апошніх трагічных падзеяў.
Наш камэнтар: Нарвэжскі істэблішмэнт “зьдзіўляецца” патрабаваньням грамадзтва... Як гэта так — сурова караць забойцаў! Спадзяемся, што нарвэжскае грамадзтва ўрэшце зробіць адэкватныя высновы з ідыятызму лібэральнага кіраваньня і пачне наводзіць элемэнтарны парадак у сваёй эўрапейскай краіне.
Алесь Хадасевіч
Пляцоўка філісьцерства
1 жніўня 2011 г. аўстрыйская газэта “Die Presse” напісала, што перадача Расеі затрыманага ў Вене былога супрацоўніка КГБ Галаванава “выразна сьведчыць аб нежаданьні Аўстрыі ўступаць у канфлікт з Расеяй”. Расейцаў у Аўстрыі і Эўропе з часоў сярэднявечча лічаць дзікімі людзьмі, якіх лепш не задзіраць. Амбасадар РФ у Вене С. Нячаеў паабяцаў, што будзе “палітычны і эканамічны ціск” на Аўстрыю.
Наш камэнтар: Вось і пацьвердзілася, што аўстрыйцы напалохаліся крамлёўскага дзяржкрыміналу “дзікіх людзей” і выпусьцілі на волю камандзёра спэцгрупы “Альфа” КГБ СССР Галаванава, забойцу летувіскіх патрыётаў, якія баранілі незалежнасьць у 1991 г. Летува пратэстуе супраць гэтых маладушных дзеяньняў.
Алесь Хадасевіч
Любяць сваіх галаварэзаў, злачынцаў супроць чалавецтва
1 жніўня 2011 г. чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes” напісала пра даўняе расейскае злачынства. За два тыдні да заканчэньня вайны, у красавіку 1945 г., атрад казакоў, якія ваявалі на баку гітлерскай Нямеччыны, уварваўся ў чэшскае пасяленьне Закржоў. Яны на працягу 2 дзён катавалі 19 мясцовых мужчын ад 16 да 54 гадоў. Потым спалілі іх жыўцом. Казакі абвінавачвалі людзей у падтрымцы партызанаў.
Наш камэнтар: Гітлерска-расейскія казачкі зьверствавалі (у асноўным над цывільным насельнітвам) у Італіі, Югаславіі і іншых акупаваных краінах. Добра запомніліся садысты ў чырвоных лампасах і беларусам. Казачкі зьнішчылі тысячы нашых людзей і спалілі шмат вёсак.
Цяпер у Растоўскай вобласьці і на Кубані ім стаяць помнікі і прысьвечаны музэі і экспазіцыі. Нават Салжаніцын аплакваў іхны лёс. Амэрыканцы і англічане выдалі некалькі дзесяткаў тысячаў гэтых казачкоў саветам і тыя скончылі ў ГУЛАГу. Расейцы спрабуюць прадставіць сваіх галаварэзаў, што служылі Гітлеру, невінаватымі авечкамі. Ня ўдасца, народы памятаюць гэтых “русскіх вітязей”.
Юрка Марозаў
Трэба рыхтавацца да сурёзнай барацьбы
1 жніўня 2011 г. швайцарская газэта “Tribune de Geneve” напісала пра сустрэчу Пуціна з моладдзю на возеры Селігер. Там ён сказаў, што ён “глядзіць станоўча на злучэньне Расеі і Беларусі ў адну дзяржаву”.
Наш камэнтар: Трэба беларускаму народу сур'ёзна рыхтавацца да абароны Бацькаўшчыны ад імпэрскага монстра.
Юрка Марозаў
Гнілы суб'ект мафійнай імпэрыі.
2 жніўня 2011 г. румынская газэта “Adevarul” напісала, як Пуцін выказваўся пра ЗША падчас сустрэчы з крамлёўскай моладзю ў лягеры на возеры Селігер: “ЗША жыве на плячах сьвету, як паразіт”. Гэтак ён заявіў пасьля завяршэньня крызісу і дасягненьня кампрамісу ў адносінах паміж рэспубліканцамі і дэмакратамі з нагоды фінансавых праблемаў.
Наш камэнтар: Ну вось, ЗША таксама атрымала сваё “мачыць у сарціры”... Пра нейкі “паразітызм” эканамічна высокаразьвітай краіны разважаў суб'ект гнілой і мафійнай імпэрыі.
Юрка Марозаў