ЗАМЕЖНЫ ДРУК (27–29.07.2011)

Зноў садомія ў Эўропе

27 ліпеня 2011 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” паведаміла, што правая большасьць у італьянскім парляманце не дапусьціла прыняцьця новага закону аб пакараньнях за злачынствы супраць гомасэксуалістаў. Правыя заявілі, што ня трэба прымаць спэцыфічны закон, калі ёсьць агульны для ўсіх закон пра пакараньні за злачынствы. Міжнародная арганізацыя Amnisty International заявіла, што італьянскі парлямант “упусьціў нагоду”. Гомасэксуалісты пратэстуюць.

Наш камэнтар: Абсалютна лагічная рэакцыя правых у італьянскім парляманце. Яны цудоўна разумеюць, што ад заканадаўчай спэцыфікі гамасекі пярэйдуць да вызначэньня іх як сьвятых. Пакуль здаровых сілаў хапае ў італьянскім грамадзтве, каб супраціўляцца садомскаму злу. А Эмнісці Інтэрнэшнл лепш бы занялася якой сур'ёзнай справай.

Алесь Хадасевіч


Як не круці, а трэба памярці

27 ліпеня 2011 г. польская газэта “Rzeczpospolita” цытавала маскоўскую газэту “Ведомості”. Артыкул напісалі Ігар Юргенс і Яўген Гантмахэр, якія кіруюць Інстытутам Сучаснага Разьвіцьця — аналітычным цэнтрам, які дае парады Крамлю. Яны напісалі: “Калі цяперашні прэзыдэнт адмовіцца працягваць сваё прэзыдэнцтва, гэта прывядзе да маштабнага крызісу ў краіне. Разам з Пуціным ва ўладзе ў краіне запануе “стабілізацыя” як сынонім стагнацыі, дэградацыя, дойдзе да нацыянальнай катастрофы, будуць “уцёкі капіталаў” і эміграцыя з Расеі, крах расейскіх фінансавых рынкаў і ўзмацненьне палітычнага рэжыму”. Аўтары заклікаюць Медведева ўзяць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах.

Наш камэнтар: Выказаны разумныя папярэджаньні. Паўстае толькі пытаньне: а што, калі прэзыдэнтам застанецца Медведев, будзе інакш?

Юрка Марозаў


Нарвэгія палітызуецца

27 ліпеня 2011 г. дацкая газэта “Politiken” паведаміла, што пасьля тэрактаў у Нарвэгіі назіраецца павышаны прыток новых сяброў у палітычныя партыі і іх маладзёвыя арганізацыі. Сотні людзей уступаюць як у правыя, так і ў левыя партыі.

Наш камэнтар: Замест панікі і здранцьвеньня грамадзтва палітызуецца. Трэба прызнаць, што гэта ёсьць здаровая і адэкватная рэакцыя. Там не прайшоў бы тэзіс, якім гэбоўская агентура дзесяцігоддзямі тлуміла беларусам мазгі: “Політіка — это грязное дело. Лучше держаться от неё подальше...”

Алесь Хадасевіч


Так ёсьць

27 ліпеня 2011 г. летувіская газэта “Kauno Diena” працытавала выказваньне 28-гадовага лідэра правай Лігі абароны Англіі Стэфана Ленана: “Тое, што здарылася ў Осла, паказвае, які адчай ахапіў некаторых людзей у Эўропе. Гэта ёсьць бомба з заведзеным гадзіньнікавым мэханізмам. Калі мы не вызначым сапраўдную плятформу і не прыслухаемся да голаса гэтага расчараваньня і азлабленьня, то ўсё гэта будзе вылівацца эмоцыямі ў дэмакратычным ладзе і народзіць монстраў, падобных на гэтага шаленца”.

Наш камэнтар: No comment.

Алесь Хадасевіч


Гульні з “ворагамі чалавецтва”

28 ліпеня 2011 г. славацкая газэта “SME” паведаміла, што палітычны хаўрус ФІДЭС, які цяпер мае ўладу ва Угоршчыне, зьбіраецца распачаць судовы перасьлед былых левых прэм'ераў і іхных міністраў за рэзкі рост запазычанасьці Угоршчыны. Пра гэта зрабіў заяву па тэлебачаньню прадстаўнік угорскага прэм'ера Пэтэр Сіярта. Былыя прэм'еры Мэд'ешы, Дзюрчань і Байнай ня здолелі дастаткова растлумачыць, чаму запазычанасьць краіны вырасла з 52 да 82%.

Наш камэнтар: Як памятаем, згаданыя левакі рэгулярна езьдзілі ў Маскву “на кансультацыі”. Цяпер, мабыць, шкадуюць, што не засталіся там назаўсёды. Цяпер у судзе будзе раскрывацца іхная закулісная гульня з ворагамі чалавецтва, якая прывяла Угоршчыну да крызісу.

Алесь Хадасевіч


Вінавайцы напалохаліся

28 ліпеня 2011 г. латвійская газэта “Neatkariga Rita Avize” напісала, што вэтэраны расейскай спэцчасткі “Альфа” зьвярнуліся да прэзыдэнта Медведева зь лістом. Яны просяць яго абараніць іх ад перасьледу. У лісьце яны згадваюць, як 14 ліпеня сёлета ў Вене быў затрыманы аўстрыйскай паліцыяй адстаўны палкоўнік Галаватаў, які камандваў “Альфай” 13 студзеня 1991 г. у Вільні. Праз некалькі гадзін яго адпусьцілі, бо аўстрыйская паліцыя “ня мела да яго прэтэнзій”. Гэта выклікала рэзкія пратэсты з боку Летувы, якая разаслала была міжнародны ордэр на арышт Галаватага, які абвінавачваецца ў ваенных злачынствах.

Наш камэнтар: Аўстрыйскія ўлады нават не задумаліся, а чым гэта займаўся маскоўскі спэцжывадзёр у іхнай сталіцы? Як і чаму ён патрапіў туды? Руссо турісто, обліко морале?... Потым ў расслабленай лібэральнай Эўропе адбываюцца жудасныя падзеі, і ніхто ня ведае, у чым справа.

Адзіны аптымістычны момант ў гэтай гісторыі гэта тое, што забойцы з “Альфы” ужо баяцца за сваю бясьпеку і спрабуюць схавацца пад крамлёўскае футра.

Юрка Марозаў


“Сколько ешчё оні будут прікідываться?!”

29 ліпеня 2011 г. польская газэта “Rzeczpospolita” напісала пра візыт патрыярха РПЦ Кірыла ва Украіну. Ён выступаў пра “адзінства народаў Расеі, Украіны і Беларусі”, спадчыньнікаў “Сьвятой Русі”. Калі ён прызямліўся ў Севастопалі, яго, аднак, сустрэла невялікая група людзей. Не было нават прадстаўнікоў дзяржуладаў Украіны. Ён паехаў у крымскую рэзыдэнцыю Міхалатка прэзыдэнта Януковіча і размаўляў зь ім пра нешта на працягу некалькіх гадзін. Патрыярх кіеўскага патрыярхату Украінскай Праваслаўнай Царквы Філарэт заявіў: “Ва ўкраінскіх справах маскоўскі патрыярхат ня дзейнічае на карысьць праваслаўя. Ён дзейнічае з пункту гледжаньня палітычных інтарэсаў, каб утрымаць уладу “русского міра”.

Наш камэнтар: На фоне гэтых падзеяў многія беларусы, якія пабывалі ў Расеі і паразмаўлялі з расейцамі, атрымалі цікавую інфармацыю. Расея гудзіць: “Это же надо! Кіріл-то, оказывается, гомосексуаліст!” Справа ў тым, што старцы-схімнікі ў старажытных кляштарах адмовіліся маўчаць і прыкрываць свайго начальніка. Яны кажуць праўду грамадзтву пра вавілонскія праблемы РПЦ. Гэта пачало нават прарывацца на тэлеэкраны. На расейскіх ток-шоў загучалі галасы: “Сколько ешчё офіцеры ФСБ будут прікідываться свяшченнікамі?!..” У імпэрыі разгортваюцца цікавыя працэсы.

Юрка Марозаў


Хочуць арыштаваць М. Гарбачова

29 ліпеня 2011 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” напісала, што Летува рыхтуе выдачу міжнароднага ордэру на арышт М. Гарбачова. Міністар замежных справаў Летувы Аўдронюс Ажубаліс заявіў, што Гарбачоў павінен быць дапытаны ў якасьці сьведкі наконт крывавага штурму тэлецэнтру ў Вільні ў студзені 1991 г. Павінна быць высьветлена мера адказнасьці прэзыдэнта СССР за гэтыя злачынствы. Летува зьвярнулася да Расеі з просьбай аб дапамозе ў сьледстве, але нават не атрымала адказу.

Наш камэнтар: Справа, зразумела, не ў Гарбачове (хаця ён павінен стаць перад судом), а ў тым, што застаецца абкарнаны, але жывы маскоўскі райх, які тварыў і творыць злачынствы супраць чалавецтва.

Юрка Марозаў


Канец “гэбэшніка”

29 ліпеня 2011 г. нямецкая газэта “Sueddeutsche Zeitung” паведаміла, што ў Бэнгазі быў забіты групай невядомых начальнік паўстанцкіх войскаў, якія ваююць супраць рэжыму Кадафі. Абдул Фатах Юніс быў начальнікам спэцслужбаў Кадафі, але перайшоў на бок паўстанцаў. Прадстаўнік паўстанцаў паведаміў, што Юніс павінен быў стаць перад рэвалюцыйным камітэтам і даць паказаньні наконт сваіх магчымых цяперашніх кантактаў з сям'ёй дыктатара. Паўстанцы не давяралі Юнісу.

Наш камэнтар: Не давяралі, таму што добра памяталі, як яшчэ зусім нядаўна гэты гэбэшнік гнаіў іх у турмах і катаваў, прыслугоўваючы Кадафі. Сьмеху вартая мадэль — паўстанцамі супраць дыктатуры кіруваў лівійскі жадобін.

Юрка Марозаў