АКУПАЦЫЙНЫ РЭЖЫМ: РЭКОРД У ЗЬНІШЧЭНЬНІ КРАІНЫ

Ужо праз кароткі час дзень 24 траўня 2011 года назавуць “чорным аўторкам” Беларусі, акупаванай прамаскоўскім рэжымам. Рэжымныя “пераўтварэньні” адбываюцца апошнім часам настолькі хутка, у нейкім катастрафічным рытме, што многія людзі ў нашай краіне яшчэ не зразумелі маштабы бяды. Бяды, да якой давяла ўсіх нас, нашу эканоміку і дзяржаву шалёная палітыка нацыянальна-дзяржаўнай здрады, якую ўжо амаль 17 гадоў праводзіць на нашай зямлі антыбеларуская хунта. Маштабы эканамічнай катастрофы рэкордныя, лукашызм абагнаў у справе разбурэньня эканомікі і падману насельніцтва нават Эфіёпію з Эквадорам. Дасягнуты яшчэ адзін змрочны сусьветны рэкорд.

Прапануем фрагмэнт невялікага артыкула аўтарства Марыі Жэбіт, апублікаванага 24 траўня сёлета ў расейскай газэце “Маркер”.

Беларуская дэвальвацыя пабіла сусьветны рэкорд

Нацыянальны банк Беларусі сёньня афіцыйна дэвальваваў курс беларускага рубля пасьля месячнага дэфіцыту замежнай валюты. Паводле інфармацыі, разьмешчанай на сайце нацбанку, курс да даляра панізіўся на 56,3%. Менская дэвальвацыя, паводле дадзеных Сусьветнага банку, стала самай буйной за 20-гадовую сусьветную гісторыю, апярэдзіўшы эфіёпскую і аргентынскую дэвальвацыі.

Буйнейшыя сусьветныя дэвальвацыі з 1990 г. (дэвальвацыя да коша валютаў)

Беларусь — 2011 г. — 54,4%
Аргентына — 2002 г. — 54%
Эфіёпія — 1992 г. — 54%
Расея — 1998 г. — 38%
Беларусь — 1999 г. — 37%
Інданэзія — 1998 г. — 37%
Мэксіка — 1995 г. — 36%
Рэсп. Карэя — 1997 г. — 34%
Бразілія — 1999 г. — 33%
Уругвай — 2002 г. — 29%
Эквадор — 1999 г. — 29%

Марыя Жэбіт

Крыніца: http://www.marker.ru/news/4812

Пераклад з расейскай.