ЁМКІ КАМЭНТАР
Камэнтар маладога чалавека зь Менску Андрэя Кіма да трагедыі ў менскім мэтро кароткі, але вельмі ёмісты. Некалькі штрыхоў — а паўстае выразная карціна становішча ў нашай краіне. Беларусы зацята маўчаць, але гэта ня значыць, што яны ні аб чым не задумваюцца і нічога не разумеюць. Не чуваць распаўсюджаных раней выказваньняў: “Я вне політікі, я політікой не інтересуюсь...” Аказалася, аднак, што акупацыйны рэжым не дае ні стабільнасьці, ні бясьпекі.
Зацемка А. Кіма зьмешчана ў расейскім інтэрнэт-выданьні Грані.Ру.
Выбух
Першыя камэнтары пра выбух у Менску на ўсіх беларускіх сайтах навінаў: “КГБ узарваў”, “правакацыя”, “забойцы ў пагонах”...
Страшна, што першымі падазраванымі ў тэракце сталі тыя, хто па ідэі павінен яму запабягаць.
Можа ўлады і ня маюць дачыненьня да выбуху.
Але тое, што вэрсія аб іх датычнасьці ня толькі не здаецца немагчымай, але і для шмат каго зьяўляецца адзінай, грамчэй за ўсе лёзунгі крычыць аб адносінах “улада — народ”.
І яшчэ: дыктатура забірае свабоду ў абмен на эканамічную стабільнасьць і бясьпеку.
У Беларусі, дзе апошнім часам немагчыма купіць валюту, цукар, масла, грэчку, казаць пра эканамічную стабільнасьць немагчыма.
І здаецца, што нават для самых апалітычных бясьпека ўжо скончылася.
Андрэй Кім
Пераклад з расейскай