ПАДСТАЎНАЯ АПАЗЫЦЫЯ Ў ВАРШАВЕ

23 сакавіка ў Варшаве ўжо адбылася канфэрэнцыя з удзелам менскай псэўдаапазыцыі на тэму “Як дэмакратызаваць Беларусь”. Прапануем вашай увазе цікавы тэкст з інтэрнэт-старонкі Радыё Свабода, зроблены і агучаны напярэдадні канфэрэнцыі. Інфармацыя, як бачым, выклікала вельмі рэзкія камэнтары беларускіх людзей.

Журналіст Дашчынскі, на жаль, не паведаміў, што сярод “барцоў за дэмакратыю” на канфэрэнцыі былі таксама сп. Юлія Слуцкая (былая рэдактарка расейскай газэты “Комсомльская правда в Белоруссіі”, а цяпер яна кіруе нейкім Бюро за беларускую дэмакратыю ў Варшаве — “універсальный товарішч”) і сп. Марголін ад АГП. Прыкметнасьцю гэтых беларускіх “барцоў” ёсьць факт іхняга няўменьня размаўляць па-беларуску. Цяпер пайшла мода на такіх дэмакратаў. Пачытаць цікава.

Алесь Дашчынскі

23 сакавіка ў гатэлі “Bristol” у Варшаве адбудзецца канфэрэнцыя “Як дэмакратызаваць Беларусь?” Яе арганізавалі Польскі інстытут міжнародных справаў і амбасада Вялікай Брытаніі ў Варшаве. Інфармацыйным фундатарам выступае тэлеканал “Белсат”.

Удзельнікі варшаўскай канфэрэнцыі абмяркуюць палітычную і эканамічную сытуацыю ў Беларусі і прагнозы яе разьвіцьця. Зь беларускага боку ў канфэрэнцыі бяруць удзел лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандар Мілінкевіч, кіраўнік цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук, галоўны рэдактар “Нашай нівы” Андрэй Дынько і карэспандэнт “Газэты выборчай” у Беларусі Анджэй Пачобут. Яны возьмуць удзел у дыскусіях пра тое, у якім кірунку будзе разьвівацца рэжым ў Беларусі ў найбліжэйшыя гады, якую стратэгію трэба абраць Эўразьвязу адносна Беларусі, сытуацыю вакол няўрадавых арганізацый і мэдыяў. Свой адказ на гэтае пытаньне мае Аляксандар Мілінкевіч:

“Я для сябе даўно гэта вырашыў, што дэмакратызаваць трэба ня толькі праз сыстэму ўлады, выбары. А найперш трэба дэмакратызаваць людзей. І чым больш у душы і сэрцы, у галовах будзе дэмакратыі, тым мы бліжэй да яе. Гэта самая вялікая праблема, бо большасьць людзей жыве ў патэрналісцкім настроі і многім падабаецца, што ўлада жорсткая, ім здаецца, што гэта парадак. І тут корань зла”.

Такая канфэрэнцыя адбываецца менавіта ў Варшаве, бо Польшча была і ёсьць актыўнай краінай у справе дэмакратызацыі Беларусі і ўмацаваньня яе незалежнасьці. Палякі маюць самыя вялікія праграмы для ўмацаваньня грамадзянскай супольнасьці і падтрымкі незалежных мэдыяў, — адзначае спадар Мілінкевіч. Адносна сваіх канкрэтных прапановаў па дэмакратызацыі Беларусі палітык сказаў, што Эўразьвяз павінен адкрыцца для Беларусі: быць больш даступным для беларусаў.

“Праблема візаў, праблема спэцыяльных адукацыйных праграмаў. Эўразьвяз павінен адкрыцца для Беларусі: быць больш даступным для беларусаўмоладзі, падтрымка грамадзянскай супольнасьці ў нашай дзяржаве. І павінна быць больш Эўропы ў Беларусі. Мы больш павінны ведаць, на якіх прынцыпах аб'ядналася Эўропа, якія плюсы-мінусы гэтай інтэграцыі. Людзі павінны ведаць, што мы эўрапейцы па сваёй гісторыі здаўна і наша пэрспэктыва там. Гэта вялікая праца,” — падкрэсьлівае Мілінкевіч.

Станіслаў Шушкевіч заявіў у інтэрнэт-мэдыях, што, маўляў, на варшаўскую канфэрэнцыю запрасілі ня тых, што “арганізатары не разабраліся, з кім маюць справу”, маючы на ўвазе Аляксандра Мілінкевіча і Яраслава Раманчука. Спадар Мілінкевіч сказаў, што не зьвяртае ўвагі на такія закіды і калі Шушкевіч кудысьці выяжджае, то “ніколі не кажа, што запрасілі не таго”. Мілінкевіч адхіляе абвінавачваньні Шушкевіча ў тым, што ён нібыта прапануе ўпісацца ў дыктатуру, толькі б нічога ў краіне не зьмяняць: “Я хачу, калі такія абвінавачаньні высоўваюцца, каб былі цытаты, які дзень і дзе гэта было сказана. Гэта няпраўда”.

Камэнтары

Імя:: Ліс Горад:: Віцебск
23.03.2011 08:46

Пану Шушкевічу абы сказаць. Ён жа пан свайго слова — слова даў,слова забраў. Раней казаў, што БСДГ масава ідзе на выбары, а атрымліваўся пшык. Зараз ужо стаў вядучым аматарам байкоту.

С.С. Шушкевічу трэ быць больш адказным за словы

Імя:: Лена
23.03.2011 08:48

Милинкевич так что ж вы демократизируете народ в Варшаве и в Брюсселе. Приезжайте в Закутки. Грязновато. Иностранные ботиночки можно в навоз испачкать, зато есть кого демократизировать.

С 2006 года всё по Европам ездит и рассказывает европейцам, что народ нужно демократизировать. Демократизируй, казалось бы.

Не-а. Это пусть те кому Лукашенко почки отбивает делает. Милинкевич занят ему нужно союзы из трёх с половиной человек создавать и по Европам ездить

Імя:: Одиссей.
23.03.2011 11:41

Ув. админ сайта “Радио Свабода” прошу опубликовать моё личное мнение. С уважением сын Итаки.

Ну вот наконец начинает вырисовываться “пятая колонна” беларуской оппозиции: Милинкевич — поддержка с грантового фронта (денежный барин “севший” на программы предназначенные для оппозиции, а не для проппозиции. Занимает не своё место.) , Романчук — прикрытие из административного тыла (Этот вообще как показали декабрьские события человек без принципов, совести, и понятие чести ему не знакомо. Вариант “помяркоунага” оппозиционера стоящего у стола власти с извечным вопросом “Чего изволите?”) , Дынько — идеологическое прикрытие флангов (в надежде на получение грантов. Тысяча раз прав был кардинал Ришелье говоря : “... и люди и вещи — все одинаково покупаются и продаются...”) и ... Пачобут — случайный человек на этом празднике жизни (взят специально чтобы приятное полякам сделать, мол видишь мы какие демократичные будущее Беларуси будем обсуждать только с польским меньшинством, представители остальных меньшинств пусть обсуждают беларуское будущее на своей исторической родине.)

Самое интересное чего они там собираются дискутировать. Они как бы мутная пена на гребне волны. Придут реальные события и сметёт их история на свалку (а кого глядишь и подальше). А вот гляди ж ты пыжатся, пытаются создать информационный повод. А зачем? А затем, чтобы исподволь подготовить общественное мнение Европы, что они-то и есть самая что ни есть настоящая оппозиция правящему режиму. Хотя на самом деле они “пятая колонна” беларуской оппозиции. (за исключением Пачобута, попавшего в эту компанию чтобы полякам приятное сделать)

Смешно всё это видеть граждане. Вы кого обмануть задумали, беларуский народ? Так он ваши козни все видит и всё понимает, не следует думать что мы “тёмныя и забитыя”. Мы всё понимаем и всё запоминаем...

Імя:: Бенедзікт
23.03.2011 12:11

Дзіўна, няўжо ёсьць яшчэ наіўныя людзі, якія не ўцямілі, што за фрукты ў псэўдаапазіцыі?

Няўжо так цяжка аналізаваць дзейнасьць падобнай публікі і рабіць адпаведныя высновы...

Але падобна, некаторым беларусам, дастаткова таго, каб нехта падстаўны выкрыкнуў — “Жыве Беларусь!” і яму сьлепа паверыць.

І што ты зробіш, некаторыя вераць, хоць не раз з-за гэтага разьбівалі свой лабэшнік, але вераць...

Імя:: Марта Горад:: Менск
23.03.2011 12:27

Ня верыцца. што польская палітэліта ня ведае або не здагадалася дагэтуль, хто такія Раманчук, Дынько і Мілінкевіч. Ня верыцца. Выстаўляючы гэтых пустышак у якасьці прадстаўніцтва “беларускай дэмакратыі”, польская палітэліта спадзяецца паказаць свайму грамадзтву і Эўропе абсурдны характар “беларускай апазыцыі” — маўляў, глядзіе, якія яны. Палякам важна, каб Беларусь не мацнела, а наадварот гібела пад дудку раманчукоў і іншых. Аслабне Беларусь, значыць можна будзе захапаць “усходнія крэсы” (“выратаваць польскую меншасьць”). Так саветы ратавалі ў верасьні 1939 г. беларусаў і ўкраінцаў ад Польшчы. Толькі нічога ў польскіх хітруноў не атрымаецца. Гэта вам, панове, не 39-ты год. І не 1920-21 гады. Беларусы будуць супраціўляцца ўсімі спосабамі любому акупанту. Хочаце прыгодаў — лезьце на “крэсы”. Мы вам пакажам, дзе гістарычная мяжа Княства і Кароны. Вам Масква прэзыдэнта з генштабам грохнула, а вы ўсё з Масквой дамаўляцца-дзяліць Беларусь зьбіраецеся. Даскачацеся.

Імя:: Ананім
23.03.2011 14:05

С.С. Шушкевич, практически, человек безупречный, что показал сайт радио Свабода, когда он отвечал на вопросы на онлайн-конференции. Ни одного, из почти 100-а вопросов, негативного. Чего не скажеш о Милинкевиче. Так что г-н Шушкевич вправе был напомнить польским организаторам конференции, что приглашают совершенно не тех людей от истинной оппозиции. Задуманная Милинкевичем стратегия и тактика (общение и диалоги с диктаторским режимом Беларуси) идет полностью в разрез со стратегией и тактикой истинной оппозиции, а потому не поддерживается и основной массой населения. Милинкевич-чужой оппозиции человек. К сожалению некоторые поляки нахрапом навязывают этого вредителя оппозиционным силам республики Беларусь. Галина.

Крыніца: http://www.svaboda.org/content/article/234776.html