ЛУБЯНСКІ ЗАБОЙЦА ПРАПАНУЕ “МАЛІЦЦА”

Як вядома, лубянскія кадры ўсіх узроўняў ня толькі навучаны забіваць людзей і наносіць людзям шкоду. Яны любяць рабіць гэта “з вывертам”, цынічна, пад жарцікі і з усьмешачкай. Іхныя “выверты” тлумачацца іхнай упэўненасьцю ва ўласнай беспакаранасьці за зьдзейсьненыя злачынствы. Яны мяркуюць, што калі іх нават схопяць людзі, то яны змогуць патлумачыцца, што “выконвалі загад”. Пытаньне толькі ў тым, ці будуць людзі цярпліва слухаць іхныя тлумачэньні? Напрыклад, у Лівіі людзі іх ужо ня слухаюць, а адразу караюць за 42 гады зьдзекаў і паняверкі над народам.

Апошнімі гадамі (пасьля “рэабілітацыі” РПЦ) у Крамлі-Лубянцы ўвайшла ў моду завядзёнка выстаўляцца ў якасьці сьвятошаў. Замест “Ленін жіл — Ленін жів...” яны цяпер гукаюць “акі-пакі, помолімся, братья і сестры...” і нават часам бяруць крыж у свае крывавыя рукі. Дзікая карціна маскоўскага блюзьнерства...

Мы публікуем заяву расейскай арганізацыі “Мэмарыял”, зьмешчанай у інтэрнэт-выданьні Грані.Ру.

Заява “Мэмарыяла”

22 сакавіка 2011 года прэм'ер-міністар Расеі Уладзімер Пуцін на прэс-канфэрэнцыі ў сталіцы Славеніі Любляне заявіў: “... мы зараз павінны думаць... пра ахвяры, колькасьць якіх расьце ў выніку грамадзянскай вайны, якая па сутнасьці цяпер ідзе ў Лівіі, і ў выніку нанясеньня ракетных і бомбавых удараў па тэрыторыі гэтай краіны. Мы ўсе павінны думаць менавіта пра гэта, перш за ўсё... Але, зразумела, пра гэта павінны ў першую чаргу думаць тыя, хто далучны да гэтай трагедыі. Думаць пра гэта і маліцца за збаўленьне сваёй душы”.

Вернемся гадоў гэтак на адзінаццаць-дванаццаць ўстыч. Пуцін тады таксама быў прэм'ер-міністрам і выконваў абавязкі прэзыдэнта.

7 кастрычніка 1999 года пры бамбардоўцы сяла Элістанжы загінулі больш за 30 цывільных жыхароў, у тым ліку жанчыны і дзеці, дзесяткі былі паранены.

21 кастрычніка 1999 года ў выніку ракетнага ўдару па цэнтры Грознага загінулі больш за 100 чалавек, былі паранены больш за 200 чалавек.

29 кастрычніка 1999 года пры бамбардоўцы калёны ўцекачоў каля чачэнскага сяла Шаамі-Юрт згодна з афіцыйнымі дадзенымі (выразна заніжанымі) загінулі 16 і былі паранены 11 цывільных жыхароў.

У той жа дзень артылерыйскаму абстрэлу падзьверглася калёна ўцекачоў, што рухалася ад сяла Петрапаўлаўскае да станіцы Гарачаісточнікаўскай. Загінулі ня менш за 23 чалавекі, яшчэ 7 пазьней памерлі ў шпіталі.

4-7 лютага 2000 года пры абстрэле сяла Катыр-Юрт загінулі больш за 100 чалавек. Толькі згодна з афіцыйнымі дадзенымі (выразна заніжанымі) загінулі 43 і былі паранены 53 цывільных жыхары.

5 лютага 2000 года падчас “зачысткі” сяла Новыя Алды і ў суседніх кварталах Грознага былі расстраляны 56 цывільных жыхары, уключна з жанчынамі, старымі і дзіцем. Гэта зафіксавана ў матар'ялах крымінальнай справы.

Вось толькі некаторыя прыклады з вялізнага шэрагу злачынстваў супраць цывільнага насельніцтва Чачэнскай Рэспублікі.

Выступаючы ў 2011 годзе ў Любляне, Пуцін, мабыць, зусім забыўся ня толькі аб тым, што адбывалася ў ягонай уласнай краіне, але аб сваёй далучнасьці да тых трагічных падзей. Можа прэм'ер-міністру варта спачатку памаліцца аб збаўленьні ўласнай душы?

Управа Міжнароднага таварыства “Мэмарыял”

Масква, 24 сакавіка 2011 г.

Крыніца: http://www.grani.ru/blogs/free/entries/187234.html

Пераклад з расейскай В. Буйвала