АБЛІЧЧА АНТЫБЕЛАРУСКАГА РЭЖЫМУ
Сайт радыё Сваюода 15-га сакавіка паведаміў, што “каардынатару “Эўрапейскай Беларусі” Зьмітру Бандарэнку не перадаюць у камэру Біблію па-беларуску. “Біблію і малітоўнік перадаць ня ўдасца. Прыйдзецца купляць на расейскай мове. Па-беларуску дашлеш пазьней у калёнію. Хаця вось падказваюць, што і туды па-беларуску нельга. Гэта не крытычна, хаця і дзіўна — вернікі-беларусы, зэкі, ня могуць атрымаць Бібліі і малітоўнікі па-беларуску”, — напісаў Зьміцер Бандарэнка ў лісьце жонцы Вользе.
Наш камэнтар: Без камэнтару. Але сумняваемся, што з гэтага зробяць высновы.
Адам Мікша