ЗАМЕЖНЫ ДРУК (05–07.03.2011)

Французы — за Лё Пэн

5 сакавіка 2011 г. ангельская газэта “Guardian” паведаміла пра вынікі сацыяльнага апытаньня ў Францыі. Марын Лё Пэн, старшыня скрайне правага Нацыянальнага Фронту Францыі, апярэдзіла па папулярнасьці прэзыдэнта Сарказі. Дачка заснавальніка Нацыянальнага Фронту Жан-Мары Лё Пэна стала начале Фронту пасьля выйсьця бацькі на пэнсію. Яна заявіла, што Сарказі зьбіраецца перамагчы на выбарах дзякуючы спыненьню іміграцыі і дэбатам “пра Іслам у Францыі”. Але ён будзе пераможаны ў другім туры выбараў.

Наш камэнтар: Стомленыя лібэральным маразмам французы гуртуюцца вакол патрыятычнага Фронту. Аказалася, што ратаваць айчыну трэба не з балбатунамі і брусэльскімі парабкамі, а з палітычнай сілай, якая прадстаўляе нацыянальныя інтарэсы Францыі.

Алесь Хадасевіч


Клятва васала

5 сакавіка 2011 г. румынская газэта “Evenimentul Zilei” напісала, што чачэнскія дэпутаты адзінагалосна абралі на другі тэрмін Рамзана Кадырава на пост прэзыдэнта аўтаноміі ў складзе Расейскай Фэдэрацыі. Кадыраў сказаў: “Чачэнская Рэспубліка ёсьць часткай Расейскай Фэдэрацыі, і чачэнскі народ зьяўляецца абаронцам Расейскай Фэдэрацыі. Так было і так будзе”.

Наш камэнтар: Псэўдапарляманцкія “палаткі” ў акупаванай краіне, зразумела, адзінагалосна “галасавалі” за стаўленіка Масквы. Ягоны маналог — сапраўдная клятва фэадальнага васала. Але чачэнскія патрыёты працягваюць змаганьне супраць Імпэрыі Зла.

Алесь Хадасевіч


Немцы бяруцца за розум

5 сакавіка 2011 г. чэшская газэта “Lidove Noviny” паведаміла пра выступ новага міністра ўнутраных справаў Ганса-Пэтэра Фрыдрыха. Міністар сказаў, што іслам ніколі ня быў грунтоўнай складаючай часткай нямецкага жыцьця. Ён падкрэсьліў таксама, што ўсе людзі, што жывуць у Нямеччыне, павінны ў першую чаргу навучыцца нямецкай мове. Новы міністар такім чынам адмежаваўся ад заявы нямецкага прэзыдэнта Хрысьціяна Вульфа, які летась у кастрычніку вызначыў іслам раўнапраўным складнікам Нямеччыны, як хрысьціянства і юдэйства.

Наш камэнтар: Немцы ў цэлым і міністры ў прыватнасьці даўно ўжо маюць досыць ідыятычнай прыдумкі сацыялістаў-лібэралаў пад дэмагагічным назовам “шматкультурнасьць”.

Юрка Марозаў


Расейскія камуністы — за Сталіна

5 сакавіка 2011 г. польская газэта “Rzeczpospolita” паведаміла, што на Чырвонай плошчы ў Маскве сабраліся 700 камуністаў і іншых з левых груповак. Яны ўшанавалі Сталіна, які памёр 58 гадоў таму. Ішлі пад сьцягам СССР, паставілі пад маўзалей Леніна кош з кветкамі. Зюганаў назваў Сталіна “геніем рэалізма” і “выдатным арганізатарам”. І г.д.

Наш камэнтар: Пакуль стаіць злачынная Масква, будзе жыць і сталінізм.

Юрка Марозаў


Падзеі ў Каіры

6 сакавіка 2011 г. аўстрыйская газэта “Der Standard” паведаміла пра падзеі ў Каіры. Перад сядзібай службы дзяржбясьпекі зноў сабраліся дэманстранты, патрабуючы рэфармаваньня службы, якая служыла рэжыму. Людзей заатакавалі некалькі дзясяткаў асобаў, апранутых у цывільнае, з мачэтэ і “кактэйлямі Молатава” у руках. Гэта першы напад на людзей пасьля падзеньня рэжыму Мубарака.

Наш камэнтар: Зразумела, што на людзей нападалі нелюдзі з мубаракскага гэбэ, якія адчулі палёгку і вырашылі вярнуць у грамадзтва страх. Эгіпецкая рэвалюцыя дае важную лекцыю: злачынныя спэцслужбы рэжыму павінны быць ліквідаваны тэрмінова, адразу ж пасьля народнай перамогі. Аб'екты і архівы спэцслужбаў адразу ж павінны быць узятыя пад ахову і кантроль рэвалюцыйных сілаў. Той, хто там сядзеў пры злачынным рэжыме, павінен выходзіць з будынкаў пад канвоем і з паднятымі ўгару рукамі. Злачынцы з гэтых службаў павінны баяцца нос высунуць, каб не спаткацца з народным гневам, а ня тое што спрабаваць страх вяртаць.

Юрка Марозаў


Забіваюць хрысьціянаў

6 сакавіка 2011 г. швайцарская газэта “Neue Zuerіcher Zeitung” напісала, што ў пакістанскай вёсцы Данада групай вяскоўцаў быў забіты чалавек, якога абвінавачвалі ў блюзьнерстве супраць іслама. Нядаўна ён быў апраўданы судом пасьля шматмесячнага разьбіральніцтва. Сярод забойцаў быў і той, хто данёс на хрысьціяніна. Колькі дзён таму ў Пакістане быў забіты адзіны міністар-хрысьцінін у пакістанскім урадзе Шабхаз Бхаці, які крытыкаваў закон аб блюзьнерстве. Паводле літары закону, перасьледуецца блюзьнерства супраць любой рэлігіі. На практыцы законам карыстаюцца мусульманскія экстрэмісты, якія перасьледуюць хрысьціян.

Наш камэнтар: Пакуль лібэральная Эўропа бароніць правы підэрастаў і лезбаў ды абараняе жыцьцё сэрыйных забойцаў і гвалтаўнікоў, у сьвеце гінуць апошнія хрысьціянскія абшчыны, што існавалі там з апостальскіх часоў. Трэба было б абараніць і выратаваць апошніх хрысьціянаў Пакістана і іншых краінаў, дзе іх жорстка перасьледуюць. Лібэралізм робіць усё наадварот. Асабліва ў Вялікай Брытаніі атабарыліся сотні тысячаў пакістанцаў — цэлымі кланамі! Яны (зразумела) не ўключаюцца ў прыдуманы працэс “шматкультурнасьці”, жывуць сваім султанатам пасярод хрысьціянскай краіны. Многія зь іх жывуць нянавісьцю да ўсяго эўрапейскага і хрысьціянскага. Змрочна ўславіліся эсктрэмісцкія цэнтры, якімі кіруюць ў Брытаніі пакістанскія ў асноўным імамы. Час ад часу маладыя пакістанцы (з брытанскімі пашпартамі ў кішэні і народжаныя ў Брытаніі, з брытанскай адукацыяй і г.д.) зьдзяйсьняюць тэракты супраць брытанцаў. Эўропа ніяк ня можа збавіцца ад інтэлектуальнага інфантылізму і даваць адэкватныя ацэнкі падзеям у сьвеце.

Алесь Хадасевіч


Дзяржаўным злачынцам не выбачаюць

7 сакавіка 2011 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” напісала, што прэзыдэнт ЗША Абама заклікаў караля Савудаўскай Аравіі забясьпечыць лівійскіх паўстанцаў зброяй, перш за ўсё супрацьтанкавымі і зэнітнымі ракетамі і мінамётамі, для адбіцьця атак рэжымных войскаў Кадафі. Дыктатар у сваю чаргу запрапанаваў паўстанцам склікаць паседжаньне парляманту і адкрыць яму шлях да адстаўкі з забесьпячэньнем гарантыяў яму і ягонай сям'і, каб яго не аддавалі пад суд. Паўстанцкая Рада адмовілася прыняць гэтую парапанову. Яна заявіла, што гэта азначала б для дыктатара “ганаровы” сыход, а гэта было б абразай для ягоных ахвяраў.

Наш камэнтар: Па-першае, калі народ змагаецца супраць Зла, яго падтрымліваюць магутныя дзяржавы і дапамагаюць яму палітычнымі мэтадамі і зброяй. Па-другое, паўстанцы не выбачаюць дыктатару, які забівае ўласны народ.

Юрка Марозаў


На Украіне не хапае хлеба

7 сакавіка 2011 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала артыкул пад тытулам “Паніка на ўсходзе Украіны — няма хлеба”. У двух стотысячных гарадах Луганскай вобласьці Свярдлоўску і Равенках спыніліся пякарні, няма мукі. Насельніцтва таксама ня можа купіць таннай грэчкі. Улады прызналі, што “праблемы былі, але ўжо вырашаны”. Інфармацыя пра недахоп мукі ва Украіне пачала паступаць яшчэ ў лютым.

Наш камэнтар: Як бачым, для ўладаў рэжыму Януковіча “праблемы ўжо вырашаны”. І ўсё гэта на фоне хлебна-грачанай панікі сотняў тысячаў людзей — на хлебнай Украіне (!). Падобна, што гэта толькі першыя ластаўкі магутнага крызісу, які не пашкадуе прамаскоўскіх рэжымаў.

Алесь Хадасевіч


Дабрачыннасьць у “абшчак”

7 сакавіка 2011 г. польская газэта “Rzeczpospolita” паведаміла з Расеі. 10 сьнежня летась у пецярбургскім Лядовым Палацы адбыўся шырака разрэклямаваны гуманітарны канцэрт з удзелам зорак Галівуда. На канцэрце выступіў і прэм'ер Пуцін ён іграў на фартэп'яна і засьпяваў хіт Луі Армстранга “Блюбэры Хіл” і савецкі хіт “С чего начінается родіна”. Напярэдадні канцэрта знакамітасьці наведалі шпіталі і паабяцалі, што грошы ад збору за канцэрт будуць перададзеныя на лячэньне дзяцей, хворых на рака.

Грошы зьніклі. “Гэта павінна была быць гіганцкая сума. — сказала журналістам Вольга Кузьняцова, хворай 13-гадовай дачцэ якой знакамітая Шарон Стоўн зрабіла падаруначак. — За месца за столікам побач з Шарон Стоўн або Майкам Руркам людзі плацілі ў фонд канцэрту па 100 тысячаў даляраў”. Кузьняцова зьвярнулася да Пуціна з заклікам разабрацца. Яго прэс-сакратар Пяскоў паабяцаў разабрацца ў справе. “Пра падрабязнасьці трэба распытаць арганізатараў канцэрту — фундацыю “Фэдэрацыя”. — сказаў ён.

З гэтым, аднак, праблемы. У лістападзе прадстаўніца фундацыі Л. Сярэбранікава казала, што даход з канцэрту будзе накіраваны на лячэньне дзяцей. А ўчора яе кіраўнік У. Кісялёў сказаў, што падчас сьнежаньскай імпрэзы наогул не меркавалася зьбіраць грошы. Як высьветліў расейскі партал Ньюс.Ру.ком, фундацыя “Фэдэрацыя” была зарэгістравана праз два тыдні пасьля канцэрта. Экспэрты зьдзіўляюцца, як гэта невядомай у асяроддзі дабрачынцаў арганізацыі ўдалося сабраць у Пецярбурзе столькі зорак. СМІ нагадалі, што У. Кісялёў ёсьць даўнім сябрам Пуціна.

Вольга Кузьняцова ў адчаі. Людзі, якія раней спансіравалі лячэньне яе дачкі, пасьля канцэрта і каласальных збораў заявілі, што іхная дапамога ўжо непатрэбная.

Наш камэнтар: Пра гэты эпізод пішуць многія СМІ сьвету. Лубянская “дабрачыннасьць” у дзеяньні. Дзе зьяўляецца Пуцін і “яго сябры”, пачынаецца цынічны зьдзек з людзей і карупцыя. Будзе лекцыя для галівудскіх “зорак”, каб не цягаліся на лубянскія шоў у Расею. Каб не клалі ў “абшчак” лубянскім прайдзісьветам. Каб не ганьбіліся.

Алесь Хадасевіч