АНТЫКУЛЬТУРНЫ ЛУКАШЫЗМ
У менскім выданьні маскоўскай газэты-часопіса “Антенна” (ёсьць і артыкулы і рэклама, але галоўнае — тэлепраграма на шэраг каналаў) у нумары за 7-13 сакавіка сёлета зьявіўся артыкул пад тытулам “Моя Белораша”. Тытул гнюсны, з крыўляньнем, тыповы для акупацыйнага блюзьнерства. Але перад тытулам ёсьць яшчэ падтытулы, якія варта працытаваць: “Выбор участника “Евровидения” от Беларуси оказался в этом году мягко говоря неожиданным. Анастасия Винникова: “Щас спою!” (у расейскім тэксьце менавіта “щас” і яшчэ праблемы з транслітэрацыяй — заўвага рэдактара). Лічым вартым працытаваць таксама большую частку артыкула, падпісанага прозьвішчам “Сергей Маліновскій”:
“Такое ощущение, что 22 отобранные заявки перемешали в мешке и достали победителя вслепую. “Кошкой в мешке” оказалась 19-летняя студентка иняза Анастасия Винникова. На “Евровидение” её собираются отправить с песьней “Рождённая в Беларуси” авторства Виктора Руденко и Евгения Олейникова. Композиция до боли напоминает нетленки группы “Чингис-хан”.
А что? Хорошая песня, которая расскажет европейцам о нашей стране, — прокомментировала выбор фокус-группы директор дирекции спецпроектов ОНТ Анжелина Микульская. (...)
Многие известные артисты в этом году отбор вообще проигнорировали. Похоже, мало кто уже верит в победу Беларуси на данном песенном конкурсе”. (Канец цытаты).
Варта таксама даць у поўным аб'ёме пераклад-падрадкоўнік з песьні “ін'язаўкі” А. Віннікавай, якая зьбіраецца сьпяваць яе па-ангельску. “Антенна” зьмясьціла гэты падрадкоўнік:
Малыш, я хочу, чтобы ты знал,
Вскоре мы начнём представление!
Мы уходим назад в историю.
Белоруссия!
Когда я носила звезду,
(Назад в СССР),
Я была такой же хорошей,
Как моя мама.
Почувствуй мою страсть!
Мы идём по кругу,
Рождённые в Белоруссии
Времён СССР.
Белоруссия
Сумасшедшая и такая прекрасная!
Время спешит,
Всё рушится и проходит.
Рождённые в Белоруссии
Времён СССР.
Белоруссия,
Ты в моей памяти,
Ты — моя страсть,
Сделаем её старомодной — ты и я!
Бриллианты и угощения Запада.
Приезжай и убедись!
Будь моим гостем!
Ты останешься самой лучшей,
Белоруссия!
Когда всё пройдёт,
Твоё имя будет сиять, как солнце.
Ты по-прежнему одна такая,
Добрая и старомодная.
Мы идём по кругу...
Ну, як вам “песенька”? Як кажа дырэктар дырэкцыі тав. Мікульская, “А что? Хорошая песня...” Нават непрыхільнага да беларушчыны аўтара артыкула ў “Антенне” уразіла адсталасьць і культурная неразьвітасьць выбару прадстаўнічкі і ейнага хіта. (І калі гэта 19-гадовая “ін'язаўка” пасьпела панасіць “звезду”?)
Мы, у адрозьненьні ад аўтара публікацыі, ня верым, што прадстаўнікоў ад Беларусі на “Эўрабачаньне” перамешвалі і даставалі наўздагад з меха. Выбар быў архірацыянальным. Рэжыму трэба агаломшыць эўрагледачоў і журы вычварэнскімі і цынічнымі адносінамі да ўласнай краіны. Трэба, каб з нашай Беларусі сьмяяліся і нас не паважалі. І, зразумела, што прыдумала ўсё гэта не дырэктар дырэкцыі тав. Мікульская. Яна — дробная сошка ў гэтай антыбеларускай гульні. Так жа сама, як і ін'язаўская “сьпявачка”. Хаця вядома, што менскі “Ін'яз” за 60 гадоў свайго існаваньня нічым ня вызначыўся ў беларускай культуры і адукацыі, акрамя трох сваіх праяваў: русіфікацыі, путанізацыі і гэбізацыі. Рэдкія выключэньні з гэтага правіла толькі падкрэсьліваюць агульнасьць тэндэнцыі.
Акупацыйны рэжым працягвае сваю антыбеларускую справу з лубянскага падворку. Ня будзе ў нас нармальнага культурнага жыцьця, нармальных прадстаўнікоў культуры ў замежжы, нармальных песень, пакуль ня будзе ліквідавана гэтая ўлада-пачвара.
Янка Базыль