РАСЕЯ ЎЦЯГВАЕЦЦА Ў ВІР АБВАЛУ
Расейскі аналітык з Амэрыкі Андрэй Піянткоўскі ва ўласьцівай яму рэзкай манеры апісвае рэакцыю Крамля-Лубянкі на народныя рэвалюцыі ў арабскім сьвеце. Сапраўды, рэакцыя тэмпэрамэнтная і шчырая, а аналогіі відавочныя. І на арабскім Усходзе і на Усходзе расейскім сістэмы здушэньня і эксплуатацыі народаў і народных багацьцяў дасягнулі “дасканаласьці”. Любы супраціў раздушаны, электаральная сістэма ператворана ў прафэсійны фарс, спэцслужбы і бюракратыя шчыльнымі радамі ахоўваюць і абслугоўваюць хунту, зьнешні сьвет вымушаны лічыцца з крымінальнымі паханамі, якія назваліся прэзыдэнтамі. Але гэтая “дасканаласьць” заключана ў двукосьсе, бо на самой справе апагей сістэмы азначае поўную выпрацоўку ўсіх яе рэсурсаў. Так далей існаваць яна ня можа, яна пачынае хварэць, гніць-раскладацца. Яна становіцца, мягка кажучы, неэфэктыўнай.
І вось грымнула на арабскім Усходзе. Як адразу залемантавалі ў Крамлі! Напалохаліся, што паняволеныя народы могуць раптам натхніцца рэвалюцыйным прыкладам і ўзяцца за дэмантаж гэбоўскай імпэрыі. Абрынаецца увесь “мір надежд і чаяній” лубянскіх летуценьнікаў, якія думалі, што яны разам з сваімі экзатычнымі падзельнікамі падзялілі сьвет на сфэры ўплыву і вечна будуць душыць мільёны людзей.
А. Піянткоўскі папярэджвае расейскае грамадзтва аб тым, што яму трэба пазбаўляцца ад гэбізма-пуцінізма, каб выжыць. Але яго, падобна, ніхто ня чуе. А пачуць і задумацца вельмі варта (і нам таксама). Побач з нашай Беларусяй набрыняў гнільлём жудасны калос, бліжэйшая будучыня якога палохае ўсё чалавецтва. Адгарадзіцца ад яго, пазбавіцца ад яго здушальных уплываў і яго акупацыйнай мадэлі — самая актуальная задача для ўсёй нашай нацыі.
Мы публікуем артыкул А. Піянткоўскага з расейскага інтэрнэт-выданьня Грані.Ру.
Дадамо, мы разумеем, што спадар Піянткоўскі моцна ўзбуджаны і ўзлаваны тым, што творыцца ў Расеі і ў расейскай уладзе, якой ён нядаўна служыў, і таму, відаць, словаў не выбірае. Але што зробіш, цяпер такая рэчаіснасьць у Расеі, якая ўплывае на лексіку. (Магчыма, таксама вынік агульнага распаду.)
Маўзэр Камандора
Адразу саскочыў цывілізацыйны лоск з нашых “адзіных эўрапейцаў”, калі яны ўбачылі ў цудоўным тэлевізійным люстры і свой непазьбежны канец. Адкрылася пыса злодзея-мільярдэра, і трымценьне гаспадара адразу ж перадалося па павадку прапагандысцкім шаўкам. “Кулямётаў, кулямётаў! Прэзыдэнт мае права страляць у паўстаўшы народ. Брава, матадор Мубарак! Мы з табою, мясьнік Кадафі!” — навыперадкі загарланіла ўся прыкормленая “лібэральная” мярзота ад шалёнага карліка Першага канала да стукачыка Радзіхоўскага.
Едроссаўскія і нашыстскія дэбілы абвінавачваюць людзей, якія прагнуць свабоды і справядлівасьці і йдуць за свае перакананьні пад кулі, марыянэткамі, што дзейнічаюць па ўказцы ЦРУ. Нават калі яны зьвяргаюць праамэрыканскі рэжым Мубарака.
Артыкул Фралова цудоўна дэманструе, што гэтая мана для ўнутранага спажываньня (у якую, аднак, паверылі самы перапужаныя на сьмерць правадыры) ужо не працуе ў Расеі. Яна зьняважліва адкідваецца левым рухам, які бачыць у падзеях на Блізкім Усходзе сапраўдную сацыяльную і дэмакратычную рэвалюцыю. Ці завершыцца гэтая рэвалюцыя посьпехам, іншае пытаньне.
Але пуцінска-медведевская злодзейская брыгада ўжо з патрахамі выдала сябе імгненнай інстынктыўнай класавай салідарнасьцю з дыктатарамі і катамі. Яе сілавікі, на якіх лявонцевы і радзіхоўскія з надзеяй і лакейскім захапленьнем ускладаюць ганаровую місію патапіць у крыві любыя пратэстныя выступы ў Расеі, добра разумеюць, за што чыста канкрэтна яны будуць змагацца. Іхныя дваццацігадовыя сынкі ўжо авансам атрымалі віцэ-прэзыдэнцкія сінекуры ў самых прэстыжовых і пэрспэктыўных злодзейскіх абшчаках — банках крамлёўскага пула.
А татулькі, усе гэтыя гандляры кітайскімі жаночымі майткамі і крышавацелі гульнявых дамоў і бардэляў, пакуль яшчэ сядзяць у сваіх раскошных кабінэтах пад параднымі выявамі чэкісцкага Камандора. Цікава, а ім ніколі не прыходзіць у галаву, што жалезны Фэлікс Эдмундавіч, уражаны ўсім тым, што ён там пачуў і ўбачыў, можа ў адзін цудоўны дзень сысьці з партрэта і рашучым рухам дастаць з правай кішэні даўгаполага шыняля свой знакаміты маўзэр...
Трэці раз за апошняе стагоддзе Расея імкліва ўцягваецца ў вір распаду неўгрунтаванай палітычнай мадэлі. Двойчы гэты распад суправаджаўся крахам дзяржавы — Расейскай імпэрыі і Савецкага Саюза. Неабходная ювэлірная апэрацыя па выдаленьню ракавай пухліны пуцінізма, якая б захавала жыцьцяздольнасьць дзяржаўнага мэханізма.
Пра Іосіфа Сталіна і Івана Жахлівага, гаспада-таварышы, можна будзе даспрачацца як-небудзь потым — у будучым расейскім парляманце або на лесапавале ў раёне Краснакаменска.
А сёньня трэба прымусіць сысьці нелегітымную, антынацыянальную, злодзейскую ўладу і абраць канстытуцыйныя ворганы дзяржаўнага кіраваньня.
Пры сёньняшняй уладзе выбараў у Расеі ня будзе. Будуць толькі прызначэньні. Яны, уласна, ужо адбыліся. На бліжэйшыя 13 гадоў прызначаны:
У. Пуцін — альфа-самцом;
А. Чапман — дума-самкай;
Д. Медведев — дзіма-скапцом.
Андрэй Піянткоўскі
Пераклад з расейскай В. Буйвала