ЗАМЕЖНЫ ДРУК (20–21.02.2011)
Генацыд народа: царысты, бальшавікі, лукашысты
20 лютага 2011 г. ангельская газэта “Guardian” напісала пра навуковую канфэрэнцыю ў Трыніці-каледжы ў Дубліне. Гісторыкі з Ірляндыі і Вялікай Брытаніі аналізавалі вынікі дасьледваньняў падзеяў 1641 года. Лідэр ангельскай рэвалюцыі Алівэр Кромвэль загадаў выбіць ірляндскія гарнізоны ў Дрогэдзе і Вэхфардзе як акт помсты і пакараньня за зьверствы ірляндцаў падчас апошняга паўстаньня. Аналізуючы архіўныя дакумэнты, гісторыкі прышлі да высновы, што бальшыня забойстваў і гвалтаў, у якіх брытанцы абвінавачвалі ірляндцаў, ня мелі рэальнай доказнай базы. Многія з сьведкаў на судовых працэсах казалі не “я бачыў”, а “я чуў, мне распавядалі”.
Наш камэнтар: Здавалася б, навошта гісторыкам разьбірацца з трагедыяй і злачынствамі, зьдзейсьненымі некалькі сотняў гадоў таму? Але сапраўдныя навукоўцы, якія служаць навуцы і свайму народу, заўсёды шукаюць ісьціну. У вызваленай ад акупацыі Беларусі таксама адбудуцца працэсы з удзелам гісторыкаў па фактах незьлічоных расейскіх злачынстваў на нашай зямлі. Як вядома, Масква наладжвала нашаму народу генацыд пад “гуманнай” фармулёўкай “абароны праваслаўных”. Наступнымі ў справе генацыду сталі бальшавікі, а потым лукашысты.
Алесь Хадасевіч
“Перайшлі на бок рэвалюцыі”
21 лютага 2011 г. аўстрыйская газэта “Die Presse” паведаміла пра пашырэньне народнага паўстаньня ў Лівіі. Па тэлебачаньню выступіў адзін з сыноў дыктатара Кадафі. Ён пагражаў “брутальнай грамадзянскай вайной” і абяцаў рэформы.
Наш камэнтар: Гэты тэлевыступ паказалі ўсе тэлеканалы сьвету. Віктар Кадафі (ці як яго там?) пагрозьліва крыўляўся і ўдаваў магутнага. Сямейная банда, што абрабавала свой народ, пасылае нават ваенную авіяцыю бамбаваць мірныя дэманстрацыі. Але змагарны народ не здаецца, душыць ненавісную кадаф'еўскую гідру. Цэлыя палкі нацыянальнай арміі ўжо перайшлі на бок рэвалюцыі.
Алесь Хадасевіч
“Нідзе не схаваецца”
21 лютага 2011 г. швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” напісала, што пераходны ўрад Туніса патрабуе ад Савудаўскай Аравіі выдаць яму скінутага прэзыдэнта краіны Бэн Алі, які ўцёк туды. Павінен адбыцца судовы працэс над Бэн Алі, якога абвінавачваюць у жорсткіх дзеяньнях супраць дэманстрантаў.
Наш камэнтар: Той, хто куражыцца і публічна заяўляе, што “оні у меня получат по голове”, павінен ведаць: ён нідзе не схаваецца ад народнага суду.
Алесь Хадасевіч
“Ёй засталося няшмат часу”
21 лютага 2011 г. польская газэта “Rzeczpospolita” напісала: “Былы прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў зрабіў закіды ў адрас прэм'ера Расеі Уладзіміра Пуціна і прэзыдэнта Дзімітрыя Медведева, кажучы пра іхную пыху і зьняважлівыя адносіны да выбаршчыкаў. Гарбачоў раскрытыкаваў Пуціна і Медведева за абяцаньне, што яны вырашаць паміж сабой, хто павінен будзе стартаваць на прэзыдэнцкіх выбарах у Расеі ў 2012 годзе.
Гарбачоў, якому на наступным тыдні споўніцца 80 гадоў, таксама раскрытыкаваў пракрамлёўскую партыю “Едіная Россія”, сьцьвярджаючы, што яна ёсьць “кепскай копіяй” савецкай кампартыі”.
Наш камэнтар: Гарбачоў добра ведае, пра што кажа. Нават ён папярэджвае крамлёўска-лубянскую хунту, што ёй засталося няшмат часу.
Алесь Хадасевіч
“Чарга набліжаецца...”
21 лютага 2011 г. нідэрляндская газэта “De Telegraaf” напісала пра народнае паўстаньне ў Лівіі. На здымку ў газэце людзі топчуць партрэт дыктатара Кадафі.
Наш камэнтар: Яшчэ аднаго Лукашэнкавага сябручка народ саджае на гарачую патэльню. Кола звужаецца, чарга набліжаецца...
Юрка Марозаў
Як усё непадобна!
21 лютага 2011 г. летувіская газэта “Lietuvos Rytas” паведаміла пра трагедыю ў эстонскім горадзе Хаапсалу, дзе ў выніку пажару загінулі 10 дзяцей-інвалідаў. Прычына пажару, які адбыўся ўдзень, высьвятляецца. У Эстоніі абвешчана агульнанацыянальная жалоба.
Наш камэнтар: У адрозьненьне ад антычалавечага лукашыстоўскага рэжыму нацыянальны ўрад Эстоніі дзейнічае адэкватна. Гэта ў акупаванай Беларусі ўлады хаваюць інфармацыю пра чалавечыя трагедыі (як гэта было летась з выбухам на фабрыцы ў Пінску). Лукашысты нават запалохваюць пацярпелых і сем'і ахвяраў, каб “не болталі лішнего”. Гэбоўская сістэма верная сваім крымінальным традыцыям.
Юрка Марозаў