АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ (7.02.2011)
Напісалі пра “Ярка”
7 лютага 2011 г. польская газэта “Rzeczpospolita” напісала пра абмеркаваньне справы Раманчука і Дзімітрыева ў АГП. Газэта цытуе дзеяча АГП Ю. Істоміна, які распавёў пра “кампрамітуючыя заявы”, зь якімі выступіў Раманчук перад камэрамі БТ 20 сьнежня летась. Раманчук прызнаўся на партыйным абмеркаваньні, што ягоныя заявы былі напісаныя, “калі не пад дыктоўку КГБ, то напэўна пад уплывам кантактаў з функцыянэрамі гэтай структуры”. Раманчуку выказалі недавер. Быў таксама выдалены з сваёй пасады А. Дзімітрыеў, які быў у АГП адказным за замежныя кантакты. На выбарах ён быў кіраўніком штаба кандыдата Някляева.
Наш камэнтар: Нешта ня згадвае для сваіх чытачоў буйнейшая польская газэта, як яе журналісты сьпявалі гімны ў гонар правакатара Раманчука (яны называлі яго “наш Ярэк”), як апісвалі “прагрэс дэмакрытаі” на фальшывым выбарчым фарсе антыбеларускай дыктатуры і г.д. Дарэчы, яны не напісалі, што згаданая агентура нават ня выйшла з членства АГП. Сапраўды, навошта: такія “ценные кадры”...
Алесь Хадасевіч
Дэпартавалі журналіста
7 лютага 2011 г. ангельская газэта “Observer” паведаміла, што ўлады выдалілі з Расеі спэцкарэспандэнта гэтай газэты Люка Гардзінга, які працаваў там некалькі гадоў. Гэта першы брытанскі журналіст, выдалены з Масквы з часоў халоднай вайны. Журналіст вярнуўся з Лёндана, дзе быў па справах некалькі дзён. Яго завялі ў асобны пакой ў маскоўскім аэрапорце, а потым пасадзілі на самалёт, які павёз яго назад у Лёндан. Яму патлумачылі, што гэта ёсьць адказ на ягоную публікацыю з матэр'ялаў “WikiLeaks”, дзе напісана пра ўладу Пуціна, якая ператварыла Расею ў “віртуальную мафійную дзяржаву”.
Наш камэнтар: Не спадабалася крамлёўска-лубянскім начальнікам, што іх ідэнтыфікавалі як мафію...
Алесь Хадасевіч
“І спалі пад танкамі”
7 лютага 2011 г. румынская газэта “Adevarul” паведаміла з Эгіпта, што прэзыдэнт Мубарак абвясьціў аб падвышэньні заробкаў і пэнсій і вядзе перамовы з прадстаўнікамі апазыцыі. Жыцьцё ў Каіры і іншых гарадах краіны вяртаецца ў нармальнае рэчышча. Але 2000 тысячы дэманстрантаў несьлі дзяжурства каля бранетэхнікі арміі і спалі проста на танках і пад танкамі, каб не дапусьціць адыходу арміі з пазыцый на вуліцах Каіра. Людзі патрабуюць адстаўкі Мубарака і выдаленьня ад улады ягонага атачэньня.
Наш камэнтар: Змагары маюць рацыю. Антынародная гідра павінна быць ліквідаваная да канца, каб сьляда не засталося. Перш за ўсё павінны быць разгромлены тэрарыстычныя спэцслужбы рэжыму, якія дзесяцігоддзямі душылі мільёны людзей.
Юрка Марозаў
Строгі падыход
7 лютага 2011 г. славацкая газэта “Novy Cas” паведаміла, што ў расейскім горадзе Белгарадзе ўлады забаранілі сьвяткаваньне Дня Сьв. Валянціна, які адзначаюць закаханыя. Кіраўніцтва мясцовага ўнівэрсітэта строга забараніла любыя мерапрыемствы сваім студэнтам. Забаронены адпаведныя сьвяткаваньні на дыскатэках і канцэрты. Губэрнатар вобласьці Шаўчэнка сказаў, што сьвята “не адпавядае расейскім культурным традыцыям”. Ён сказаў таксама: “Мы б маглі з такім жа посьпехам увесьці Дзень гарэлкі”. Газэта піша: “Вышэйшы духоўны аўтарытэт Расеі, — уплывовая праваслаўная царква, — пакуль што не заняла сваёй пазыцыі ў адносінах да сьвята сьв. Валянціна”.
Наш камэнтар: Сапраўды, Дзень гарэлкі ў Расеі быў бы абсурдам. Гэта там даўно ўжо не сьвята, а штодзённая руціна для дзесяткаў мільёнаў людзей. Вельмі кур'ёзна таксама прагучэлі славацкія тэарэтызаваньні наконт “духоўнага аўтарытэту” РПЦ. Спазьніліся журналісты гадоў на дваццаць. У позьнегарбачоўскія гады РПЦ сапраўды выклікала даволі масавы інтарэс расейцаў, асабліва моладзі. Але маладыя даволі хутка адчулі фальшывасьць гэтай лубянскай структуры і масава адвярнуліся ад яе.
Юрка Марозаў
Трэба ратаваць Беларусь
7 лютага 2011 г. чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes” напісала са знакамітай выспы Вялікадня ў Ціхім акіяне, услаўленай дагістарычнымі скульптурамі. Камэрсанты пабудавалі люксусовы гатэль на тэрыторыі мясцовага племені хітарангаў. Хітарангі занялі гатэль у жніўні летась, заяўляючы, што не давалі сваёй згоды на выкарыстаньне сваёй зямлі. Днямі паліцыя брутальна выдаліла іх з гатэля. Некаторыя з абаронцаў былі пасоджаны ў арышт.
Наш камэнтар: Калі беларусы ня будуць бараніць сваю зямлю і свае нацыянальныя багацьці ад нахабных чужынцаў, то мы рызыкуем ператварыцца ў экзатычных абарыгенаў, якіх будуць ганяць па сваёй зямлі. Хунта распрадае нашу зямлю арабскім, турэцкім дзялкам, а перш за ўсё маскоўскай мафійнай бандзе. Трэба ратаваць Беларусь ад бандытаў.
Алесь Хадасевіч
“Забіваць! Забіваць!”
7 лютага 2011 г. дацкая газэта “Politiken” паведаміла, што раз'юшаны натоўп спаліў два хрысьціянскіх касьцёлы на інданэзійскай высьпе Ява. Паліцыя ледзь стрымала натоўп, які патрабаваў пакараньня сьмерцю аднаго мясцовага хрысьціяніна, якога асудзілі на 5 гадоў турмы, інкрымінуючы яму “зьнеслаўленьне іслама”. Натоўп патрабаваў сьмяротнага прысуду і крычаў: “Забіваць! Забіваць! Разбурыць! Разбурыць!”
Наш камэнтар: У той самы час насельніцтва і эліты эўрапейскіх краін ня сьмеюць нават піскнуць супраць чужынцаў у чалмах, якія (з эўрапейскімі пашпартамі ў кішэні) дэманструюць сваю нянавісьць да хрысьціянскіх і эўрапейскіх каштоўнасьцяў. Агрэсіўныя экзоты абароненыя лібэральнымі законамі.
Алесь Хадасевіч
“Усё гніе, сьпіваецца, правальваецца”
7 лютага 2011 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” напісала пра чарговы эпізод з тэмы Курыльскіх выспаў (па-японску — Паўночныя тэрыторыі), забраных савецкімі войскамі ў Японіі ў 1945 г. “Сувэрэнітэт Расеі над Курыламі не падлягае перагляду ні сёньня, ні заўтра”, — заявіў дарадчык Крамля па замежнай палітыцы С. Прыходзька ў адказ на выказваньне прэм'ера Японіі Наота Кана. (Кана сказаў, што гэта ёсьць японская зямля.)
Наш камэнтар: Маскве, як вядома, мала зямлі. Калі б на выспах гаспадарылі японцы, там квітнелі б сакуры. Пад крамлёўскім рэжымам усё гніе, сьпіваецца, правальваецца ў маразм. Дзьве цывілізацыйныя мадэлі...
У Токіа дэманстранты скандавалі перад амбасадай РФ: “Рускія, прэч з нашай зямлі!”
Алесь Хадасевіч