РАСЕЙСКАЯ ІМПЭРЫЯ. ФАКТЫ, ПАДЗЕІ № 20
Расея ўвайшла ў дзясятку краін, найбольш небясьпечных для інвэстыцыяў. Незалежная кампанія Maplecroft ў сваім штогадовым дасьледваньні Атлас палітычных рызыкаў 2011 г.) уключыла РФ у лік найбольш небясьпечных краінаў сьвету для інвэстыцыяў. Расея якраз займае дзесяты радок рэйтынгу і называецца краінай “з надзвычай высокімі” палітычнымі рызыкамі і нестабільнаым бізнэс-асяроддзем. Першае месца займае Самалі, потым Дэмрэспубліка Конга і Судан. Перад Расеяй фігуруюць таксама Пакістан і КНДР. Суседства вельмі сымвалічнае. Але што да Расеі, то безумоўна ўсіх ўражваюць маштабы. Па маштабах якое-небудзь Самалі прадстаўляецца дробнай “малінай” вулічнай шпаны ў параўнаньні з маскоўскай махінай карупцыі і іншых злачынстваў. Аўтары дасьледваньня згадалі прычыны непрывабнасьці Расеі для бізнэсу: Каўказкую вайну, тэракты ў Маскве, суд над Хадаркоўскім-Лебедзевым, залежнасьць судовай сістэмы ад дзяржавы і неэфэктыўнасьць прававой сістэмы.
У горадзе Усеваложску Ленінградскай вобласьці 25 студзеня людзі разграмілі мясцовы офіс крамлёўскай партыі “Едіная Россія”. Гэта ня першы выпадак нападу на партыйныя офісы гэтай штучнай структуры. У Санкт-Пецярбурзе партыйны офіс “ЕР” падпалілі ў навагоднюю ноч. У Сыктыўкары ў лістападзе летась людзі пабілі цэгламі шыбы ў офісе “ЕР”. Некалькі разоў быў падпалены офіс у Пензе. У Барнауле людзі запэцкалі чорнай фарбай фасад мясцовай прыёмнай Пуціна. У жніўні 2009 г. офіс у Маскве закідалі дымавымі шашкамі, а на сьцяне напісалі — “Едіная Россія — фашістская страна”. Раней гэты офіс нават абстрэльвалі з ружжа. Адным словам, “народная любовь” да пуцінізма.
25 студзеня тэлеканал Першы інфармацыйны каўказкі паказаў праграму, у якой прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі адказваў на пытаньні жыхароў краіны. Саакашвілі заявіў, што землі Грузіі — Абхазія і Паўночная Асэція — акупаваныя дзікімі варварамі, палітычны мэнталітэт Расеі знаходзіцца на ўзроўні рэптыліі — кракадзіла. Вельмі вострыя фармулёўкі.
Міністэрства замежных справаў Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя на выгнаньні прыняло “Заяву ў сувязі з тэрарыстычным актам у аэрапорце Дамадзедава”. Публікуем тэкст Заявы паводле інфармагенцыі “Чеченпресс”:
Міністэрства Замежных справаў Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя рашуча асуджае тэрарыстычны акт, які меў месца ў аэрапорце Дамадзедава і каштаваў жыцьця 35 чалавек.
Мы адназначна асуджаем тэрарыстычную вылазку, якой няма і ня можа быць апраўданьня.
Мы шчыра выказваем свае спачуваньні родным і блізкім загінуўшых і падзяляем іх гора.
25.01.2011
Усман Фэрзаулі, Выканаўца абавязкаў Міністра Замежных справаў ЧРІ.
У Лёндане паліцыя арыштавала чацьвёра расейцаў 22-26 гадоў. Ім інкрымінуецца групавое гвалтаваньне. Сьледзтва мае відэа-запіс усёй сцэны гвалтаваньня. Русскіе ребята ачмурылі наркотыкамі, а потым згвалтавалі маладую малазійскую дзяўчыну. Маскоўцы вучацца ў прэстыжовым лёнданскім ВНУ. Зразумела, што яны — сынкі нейкіх мафійных (“крутых”) татак з расейскай інфраструктуры. Яны з малога прывучаныя ставіць ў нішто чалавечае жыцьцё і гонар. Гэтым сьмецьцем напоўнены Лёндан і іншыя эўрапейскія сталіцы.
(Паводле матэр'ялаў з расейскіх СМІ)
Янка Базыль