“ЦЁМНАЯ ДЛЯ ЎЗУРПАТАРА” У НАВАГОДНЮЮ НОЧ
23.12.2010 18:50 Радыё Свабода
Жыхарка Берасьця Ірына Лаўроўская заклікае сустрэць Новы год сымбалічна і выключыць на 10 хвілін сьвятло ў хаце якраз у той момант, калі традыцыйна з тэлеэкрану гучаць словы віншаваньня кіраўніка краіны.
Акцыя, адзначае Ірына Лаўроўская, не патрабуе шмат высілкаў, не патрабуе выхаду на Плошчу — дастаткова адключыць электрычнасьць і выключыць тэлевізар. Сьвятло потым абавязкова вернецца ў Новым годзе:
“Я прапаную выключыць на гэтыя 10-15 хвілін, калі прамаўляе кіраўнік краіны, усё сьвятло. Паказаць такім чынам, што мы салідарны з тымі, хто быў зьбіты, зьнявечаны, прыніжаны. Паказаць, што мы разам. Я пераканана, што сьвятло да кожнага вернецца, бо мы разам”.
Даволі актыўна гэтую акцыю падтрымала моладзь, кажа спадарыня Ірына.
“Моладзь зь цікавасьцю аднеслася да гэтай акцыі. Падчас размовы нават прапанавалі назваць акцыю “цёмная для Лукашэнкі”. Гэтая назва вельмі добра пасуе да гэтай акцыі”.
Акцыя павінна паказаць салідарнасьць беларускага грамадзтва:
“Вельмі важная падтрымка. Асабліва тым, хто зьбіты і знаходзіцца за кратамі. Мы галасавалі за сваіх кандыдатаў. А іншы кандыдат, які ня стаў яшчэ прэзыдэнтам, скалечыў і кінуў у вязьніцу. І нам важна ведаць, што мы разам”.
Пра ўдзел у акцыі заявілі многія родныя затрыманых у Менску на Плошчы.
Муж Паліны Панасюк быў арыштаваны ў Берасьці і асуджаны на пяць сутак паводле абвінавачаньня ў дробным хуліганстве, таму гэты момант і паслужыў ня толькі прыняцьцю рашэньня пра ўдзел у акцыі, але і распаўсюду інфармацыі пра акцыю, кажа Паліна:
“Я абавязкова вазьму ўдзел у акцыі. Акцыя сама па сабе не патрабуе практычна ніякіх высілкаў. Я перадаю інфармацыю і заахвочваю знаёмых далучацца”.
Ірына Лаўроўская адзначае, што чула шмат і пэсымістычных водгукаў пра гэтую акцыю, якая нагадвае запальваньне сьвечак 16 чысла кожнага месяца. Але менавіта гэта, паводле яе слоў, павінна прадэманстраваць еднасьць.
ПРАПАНОВЫ І ДОПІСЫ СЛУХАЧОЎ:
Зьбіраемся 31.12.2010 ў 23:30
каля Чырвонага касьцёла ў Менску,
запальваем сьвечкі і молімся.
Вось так і сустрэнем Новы 2011 Год. Бяз слуханьня сіплай лапаталогіі...
А значыць — ужо ў 2011 годзе зажывём бяз сіпатага...
Прыходзьце ўсе. Нас павінна быць шмат!
ЗАПРАШАЙЦЕ-ПАВЯРТАЙЦЕ БЕЛАРУСАЎ-СВАЯКОЎ!!!
Ад Іркуцка да Слуцка,
Ад Смаленска да Менска,
Ад Пінска да Дзьвінска,
Ад Гародлі (над Бугам) да Гародні...
Ад Нароўлі дв Вільні,
Ад Полацка да Плоцка,
Ад Ракава да Кракава...
Няхай сьпяць 1-2 дні ў вас у Менску на падлогах у кватэрках, але будзем разам
***
КГБ ўтварыла брыгады-каманды (па 5-7 галаварэзаў)... Заплянаваны працяглы хапун (на 1-2 месяцы!; ДА ВЯСНЫ!) А можа і на ўсе 5 ГАДОЎ.
***
СУПОЛЬНІЦЫ РАСЕЙСКАЙ — МТС, загадана “здаць” весткі пра абанентаў, хто ў той час быў на ПЛОШЧАХ... Velcam — ад гэтага пакуль адмовілася...
***
Грахі іншых па нашай віне
3. Дазваляць грашыць. 5. Хваліць грэх. 6. Замоўчваць грэх. 7. Не караць граху. 8. Дапамагаць грашыць. 9. Абараняць грэх.
***
Зьбіраемся 31.ХІІ.2010 ў 23:30 ля Чырвонага касьцёла ў Менску, запальваем сьвечкі і молімся.
Жалобныя ЗЬНІЧЫ-СЬВЕЧКІ замест салютаў-фаерверкаў
Ціхая МАЛІТВА ЗА НАШ НАРОД
***
МАГУТНЫ БОЖА, УЛАДАР СУСВЕТУ...
ВЯЛІКІХ СОНЦАЎ І СЭРЦ МАЛЫХ...
НАД БЕЛАРУСЯЙ, ЦІХАЙ І ВЕТЛАЙ
РАССЫП ПРАМЕНЬНІ СВАЕ ХВАЛЫ...
НЯ БОЙЦЕСЯ РАБІЦЬ ДОБРАЕ.
Таму заўсёды на сьвеце
Так шмат і сьлёз, і нядолі,
Што не было Богу месца
У нашых сэрцах ніколі...
ПАДЫМІЦЕ ГАЛОВЫ, БО БЛІЗКА АДКУПЛЕНЬНЕ
***
Апошняе, што я пачула — у Паэта моцна загнаілася вока. Запаленчы працэс??? І яшчэ: з пакунка перадачы для Паэта ў турму вынялі й вярнулі “ПРАВАСЛАЎНЫ МАЛІТОЎНІК”... БАЯЦЦА БОЖАГА СЛОВА.
А Святейший Патриарх Московский и всея Руси Кирилл поздравил Александра Лукашенко с переизбранием на пост Президента Беларуси: “... Результаты прошедших выборов показали уровень народного доверия к Вам”
Рубікон пяройдзены
Каляднае на 2010/2011
Уладзімеру Някляеву-Магеру
На Новы год на нашу прышласьць
Ня буду я ставіць ўбраную елку,
Не ўквечу яе ў каляровы агеньчык...
Не прамоўлю тастоў. І ня вып'ю гарэлку...
Падтрымаю спакойна і цьвёрда ў маленьні...
Беларускай надзеі праменьчык.
24.ХІІ.2010.
На Куцьцю,
у дзень народзін Адама Міцкевіча.
Akcyja SALIDARNASCI.