ВАЛЬС БАСТОН

Адбылося тое, што павінна было стацца: мілыя сварацца — толькі цешацца. Расейскі прэзыдэнт Мядзьведзеў павіншаваў Лукашэнку з пасьпяховым “вабраньнем” на “прэзыдэнта” Беларусі. Расейска-лукашысцкая апэрацыя КГБ-ФСБ у Беларусі пасьпяхова (як яны думаюць) ажыцьцявілася. Усё ідзе па-плану. Выкарысталі падстаўную апазыцыю па загону людзей на выбары, яе ж і пасадзілі за краты з-за непатрэбнасьці.

Пад фальшывы вэрхал правакацыі цяпер разгортваюць рэпрэсіі, ператрусы, арышты, зьневажэньне і нішчэньне беларускай інтэлігенцыі і ўсёй актыўнай часткі народу. Па юрыдычнай кваліфікацыі — адбываецца тыповы генацыд беларусаў. Працуюць усе каналы дэзінфармацыі і хлусьні.

Мазаічны псіхапат Лукашэнка і расейскі прэзыдэнт Мядзьведзеў усьміхаюцца і ўсьцешана танцуюць “вальс бастон” (глядзець фатаграфію).

Але, як пяецца ў рускай крымінальна-народнай песьні, — “Не долго музыка іграла, не долго фраер танцевал”. Ці не апошні гэта будзе ваш вальсок, панове?

Адам Мікша