ТАЛАКА Ў КУРАПАТАХ
7 жніўня сябры і прыхільнікі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ прышлі ў Курапаты на традыцыйную штосуботнюю талаку. Яны аднавілікампазіцыю (шыльду) з інфармацыяй пра месца пакутніцтва ахвяраўмасавых рэпрэсій, якая знаходзіцца насупраць Крыжа Пакутаў і быланядаўна зламана вандаламі. Людзі добраўпарадкавалі тэрыторыюНароднага Мэмарыялу, касілі траву на магілах пакутнікаў.
Пасьля талакі патрыёты сабраліся каля Крыжа Пакутаў і прасьпявалігімн “Магутны Божа”.
Інфармацыйная камісія Беларускага НароднагаФронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ
7 жніўня 2010 г.