А ЯНЫ ЎСЁ ПРА ВЫБАРЫ

Менскіафіцыёз на інфармацыйным полiзаняты сваімі звычайнымі справамі. Начальнік рэжыму лётае па калгасахі выдае сьпічы пра сытнае і багатае жыцьцё нашага народа. Тэлеканалыпаказваюць камбайнёраў у белых кашулях, лакальнае начальства ўсьвяточных строях і іншую сюжэтыку пра “празднік труда на поляхстраны”. На міжнароднай арэне рэжым хаўрусіцца з эканамічнанедаразьвітымі краінамі кшталту Сірыі і абяцае вялікіякапіталаўкладаньні ў беларускую эканоміку ад гэтых хаўрусьнікаў. Усёў прынцыпе ідзе ў звычайным рытме. Пра будучыя свае выбары ні слова, ні паўслова. Нібыта для рэжыму іх і не існуе.

Затоескладваецца ўражаньне, што гэтыявыбары арганізоўвае не рэжым, а прамаскоўская апазыцыя РБ.Тэма выбараў паўтараецца з дня ў дзень у шматлікіх артыкулах “незалежных і дэмакратычных” СМІ і сюжэтах на РадыёСвабода. Псэўдаапазыцыйны пеўнік безупынна кукарэкае пра “выбары” з грантаўскай званніцы. І нікому не вядома, калі рэжым абвесьціцьсвае выбары. Чаму яны так сьпяшаюцца? Выбарчыя заявы і разважаньнівыдаюць прадстаўнікі і “кандыдаты”. Яны тэарэтызуюць іспрачаюцца, зьбіраюць канфэрэнцыі, рады і нарады. Невялікай групкайяны (Лебедько, Міхалевіч і яшчэ некалькі) заехалі днямі нават уВільню і там вырашалі, хто зь іх стане прэзыдэнтам. Фантомная “радаінтэлігенцыі” наладзіла абструкцыю фантомным “аб'яднанымдэмсілам”.

Цікава, што на розныя лады і ў розных варыяцыях у “радах-нарадах” і “сілах” паўтараюцца імёны адных і тых жа асобаў, якіязвонка заяўляюць пра сябе напярэдадні кожнага рэжымнага выбарчагафарса. Навізной цяперашніх звонкіх заяваў ёсьць іхная аднабаковасьць.“Апазыцыя” надрываецца ў інфармацыйнай прасторы, дзеліцьпрэзыдэнцкае крэсла. А рэжым (маўляў, глядзіце, вось) “зьбіраеўраджай”, “паляпшае жыцьцё працоўных” і непраймаецца такімі драбніцамі, як “прэзыдэнцкія выбары”. Рэжым паводзіць сабе так, нібыта вынікі “выбараў” ямувядомыя яшчэ да абвяшчэньня даты “выбараў” — і гэтаёсьць сьвятая праўда нашай рэчаіснасьці,. Рэжым ведае, што гэта нявыбары і што ў выніку фарсу будзе чарговая “перамога” Лукашэнкі. Пра гэта ведаюць усе, але, як быццам бы, не здагадваюццалідэры фантомнай “апазыцыі”. Дзіўны факт, калі ўлічыць, што яны гуляюць на палітычным полі на працягу шаснаццаці гадоў інаглядзеліся на папярэднія “перамогі” дыктатара.

Псэўдаапазыцыянэрыў чарговы раз высільваюцца, каб завабіць-загнаць беларусаў навыбарчыя ўчасткі і “сказать своё нет” (зарэгістравацца ікінуць свой бюлетэнь у урну). Іх падтрымліваюць высокія чыноўнікі зьНямеччыны і Эўразьвязу, якія настойліва падказваюць, што “трэбавыстаўляць адзінага кандыдата”. За Лукашэнку актыўна ўзяласяМасква. Накруцілі некалькі “крёстных отцов” і спрабуюцьпераканаць наш народ, што “Масква зьмяніла свае адносіны даЛукашэнкі”. Гэты тэзіс актыўна падхапіла Радыё Свабода, якоепаўтарае (праўда, не ў тытулах сваіх сюжэтаў): “Масква зьмяніласвае адносіны...” Маўляў, вось цяпер трэба ісьці на выбары ігэтым разам мы завалім дыктатара, бо ад яго адвярнулася Масква. Тымбольш, што псэўдаапазыцыйныя кандыдаты навыперадкі прапагандуюць сябеяк абраныя Крамлём будучыя прэзыдэнты (“сапраўдныя кандыдаты”), на якіх Масква ўрэшце зьменіць абрыдлага ўсім дыктатара. Несаромеюцца нават заяўляць, што карыстаюцца ў сваіх дзеяньнях грашымаМасквы.

Відавочна, што рэжым Лукашэнкі і Масква выкарыстоўваюць цяпер сваеновыя выбарчыя тэхналёгіі, каб захаваць рэжым і ўладу над рэжымам, пакінуўшы псэўдаапазыцыі традыцыйную ролю заганяльшчыкаў на фальшывыявыбары.

Задача ўгэтых заганяльшчыкаў на “выбары” значна больш складаная, чым у папярэднія разы. Беларусы ўжо ўбачылі стыхію народнага байкоту, людзі масава не пайшлі на два папярэдніх выбарчых шоў дыктатуры, байкатавалі і рэжым і ягоную псэўдаапазыцыю. Зь іх самых, іхных “нарадаў” і “сілаў” ужо сьмяюцца людзі, якіябачаць фальшывую сутнасьць гэтай публікі. А яны ўсё пра сваё, ўсё праўдзел ў выбарах.

Адказамнашага грамадзтва на фальшывую палітыку і электаральны падман павіненбыць Народны Байкот. Ніхто на выбарчы фарс!

Янка Базыль