РАЗВАЛ У РАСЕЙСКАЙ АРМІІ

За 200 гадоў расейскай акупацыі беларусы наглядзеліся на маразм урасейскай арміі і на флёце ў часы вайны і міру. Гэта заўсёды дорагакаштавала нашаму народу. Многія нашы мужчыны загінулі ў імпэрскімвойску і засталіся інвалідамі нават без вайны. Падчас ваенныхдзеяньняў ніхто з чалавечымі жыцьцямі ў расейскім войску ніколі нелічыўся. Цяпер, калі ў расейскую армію мабілізуюць толькі грамадзянаўРФ, расейскі вайсковы жах яшчэ больш паглыбіўся. Самы афіцэры імпэрыіпрызнаюць, што без малодшых камандзёраў зь Беларусі і Украіны арміяперажывае развал. Інакш і быць ня можа, у крыміналізаванагарасейскага грамадзтва можа быць толькі крыміналізаваная армія.

Звольненыяафіцэры часам кажуць праўду пра гэты развал (бо ўжо звольненыя). Алеяны (як начальнік базы ў Каломне) неяк “забываюцца” удакладніць, што пажарныя тушылі катэджы, а не базу, таму што гэтыякатэджы належаць генэралам і адміралам. Ня трэба верыць таксамаінфармацыі з мінабароны РФ аб тым, што там згарэла, маўляў, уасноўным састарэлая тэхніка. Праўду правальшчыкі ў залатых пагонахніколі ня скажуць.

Якоешчасьце, што беларускія юнакі і мужчыны знаходзяцца па-за межамігэтага ваеннага калапса! За 19 гадоў незалежнасьці наш народ захаваўтысячы і тысячы жыцьцяў беларускіх вайскоўцаў, якія ўжо ня служацьпад Масквой і па ўсёй Расеі. У нас ёсьць свая Айчына і свая армія, якую нам трэба мацаваць і рабіць паўнавартасна беларускай.

Публікуем паведамленьне з расейскага інтэрнэт-выданьня Грані.Ру.

Пажарныя тушылі катэджы

Пажарныя, што прыехалі для тушэньня пажару на базу Ваенна-марскога флоту ўпадмаскоўнай Каломне, спачатку ратавалі дарагія катэджы, а немаёмасьць Мінабароны. Пра гэта ў інтэрв'ю Life News расказаўбылы камандзёр базы Віктар Бірант. Пасьля надзвычайнага здарэньня ёнбыў звольнены, зараз яму пагражае крымінальная адказнасьць.

Па словах Біранта, ён разам з матросамі і цывільным пэрсаналам базы на працягудзесяці дзён змагаўся з агнём у лесе, бо ён падступаў да базыўшчыльную. Пры гэтым Бірант ўвесь час дакладваў начальству абсытуацыі, але ніякай дапамогі зьверху не дачакаўся. У выніку, умомант, калі агонь падыходзіў да базы плошчай у 115 га, усю яетэрыторыю абаранялі крыху больш за 40 чалавек.

29 ліпеняпажарныя прыехалі толькі праз дзьве гадзіны пасьля выкліку. Пад ночпрыбыў намміністра абароны.

Версія, высунутая сьледствам, кардынальна адрозьніваецца ад расповедаБіранта. Сьледчыя ўстанавілі, што некаторыя аб'екты базы наогулне былі забясьпечаны сродкамі пажаратушэньня, а пажарныя машыны ііншыя тэхнічныя сродкі барацьбы з агнём не надаваліся давыкарыстаньня, паведамляе Газета.Ру. са спасылкай на прэс-службуваеннай пракуратуры Маскоўскай ваеннай акругі. Акрамя таго, у межахсупрацьпажарнай зоны нібыта знаходзілася сухая трава. Пры ўсіх гэтыхпарушэньнях, паводле версіі сьледства, адказныя асобы авіяцыі ВМФзусім не вялі кантроль супрацьпажарнай бясьпекі базы. У ваеннайпракуратуры сьцьвярджаюць, што камандваньне надта доўга спрабаваладаць рады з агнём сваімі сіламі і позна выклікала пажарных.

Гэтуюзатрымку экспэрты зьвязваюць з тым, што побач з базай разьмешчанысакрэтны пункт сувязі, у выпадку пажару на якім шкода магла б быцьзначна большай.

Крыніца: http://grani.ru/Events/m.180511.html

Пераклад з расейскай В. Буйвала