УГОДКІ РАСЕЙСКАЙ АГРЭСІІ СУПРАЦЬ ГРУЗІІ

Прамінула два гады з часу расейскай агрэсіі супраць сувэрэннай Грузіі, якаяпачалася ўноч на 8 жніўня 2008 года. З тае пары нічога не зьмяніласяў расейскай палітыцы на Каўказе, не зьмянілася і крамлёўскаягэбельсаўшчына — фальшывая і агрэсіўная прапаганда Масквы. Прагэта сьведчыць апублікаваны ў расейскім інтэрнэт-выданьні Грані.Ру артыкул Барыса Сакалова, напісаны год таму. А не зьмянілася анічога! На акупаваных расейцамі тэрыторыях Грузіі стаяць руіны, грошы нааднаўленьне раскрадзены маскоўскімі і мясцовымі чыноўнікамі.“Освободітелі-спасітелі” пагражаюць Грузіі, і стрымліваеіх толькі падтрымка Грузіі ЗША і іншымі дэмакратычнымі краінамі. Сьвет падтрымлівае грузінаў, таму што яны не збаяліся расейскайімпэрыі і абаранілі сваю зямлю са зброяй у руках. Народбудзе жыць у сваёй дзяржаве, вольна і шчасьліва толькі тады, калізмагаецца супраць акупантаў.

Барыс Сакалоў

Вайнаў крывым эфіры

Моцныміпрапагандысцкімі залпамі адзначылі нашы тэлеканалы гадавінугрузінскай вайны. Тэма расейскай перамогі, міратворцаў-герояў іўдзячнага насельніцтва Паўднёвай Асэціі і Абхазіі была ў гэтыя дніпрадстаўлена ў навінах ледзь ня ў тым жа аб'ёме, што і годтаму. Адзначыліся асноўныя расейскія каналы і дакумэнтальныміфільмамі на гэтыя сюжэты.

Першым, яшчэ 7 жніўня, стратаваў НТВ фільмам “У жніўні 2008-га”. Ён адзіны з усіх спрабаваў прадэманстраваць хаця б нейкуюаб'ектыўнасьць, паказаць канфлікт з двух бакоў і зрабіцьгалоўны ўпор на лёсы паасобных людзей. Пры гэтым актыўнавыкарыстоўваліся матар'ялы, адзнятыя здымачнымі групамі НТВпадчас баёў, так што фільм атрымліваецца сапраўды дакумэнтальным. Хаця, зразумела, тэндэнцыя праглядаецца. Грузіны адмысловаабстрэльваюць Цхінвалі, каб яго разбурыць. Калі расейскія бомбыразбураюць дом у Горы і забіваюць пры гэтым дзіця, то толькі таму, што гэтаму дому не пашэнціла стаяць побач з ваенным складам.

Пра нешта ўгэтым фільме гаворыцца, што называецца, паміж радкамі. Напрыклад, пратое, што большасьць асэцінаў былі эвакуіраваны з Цхінвалі інавакольных вёсак яшчэ да пачатку вайны, а жыхары грузінскіх вёсак уПаўднёвай Асэціі вымушаны былі ўцякаць зь іх ужо пасьля пачаткубаявых дзеяньняў. І, дарэчы сказаць, аўтары фільма прызнаюць, штовярнуцца ў Паўднёвую Асэцію ў грузінскіх уцекачоў сёньня няма ніякаймагчымасьці. Праўда, пры гэтым падкрэсьліваецца, што і ў Грузіі яныўладкаваліся адносна някепска, а спаленыя грузінскія вёскі ў кадр нетрапляюць. І пра этнічныя чысткі ані слова не гаворыцца.

Вось бы тутпараўнаць хаду аднаўляльных работ у Горы і ўладкаваньня ўцекачоў уГрузіі з хадой аднаўляльных работ у Цхінвалі. Але ад гэтага ходааўтары фільма рашуча адмаўляюцца, таму што ён для Расеі відавочнапройгрышны. Бо Горы неяк адноўлены, і грузінскія ўцекачы даўно ўжо неў намётах жывуць. А ў Цхінвалі — і сьвежыя здымкі паказваюць — усё яшчэ бачныя руіны, новапабудаваных дамоў там ня бачна.

Расеяшчодрай рукой выдзеліла на аднаўленьне паўднёваасэцінскай сталіцы 20мільярдаў рублёў. Атрымліваецца ледзь не паўтара мільёна рублёў накожную сям'ю ў Паўднёвай Асэціі. Па тамашніх цэнах кожнай сям'іможна было б пабудаваць прыстойны катэдж. Але нічога падобнага наэкранах ня бачна. Ня хочучы западозрыш, што асноўная частка ўражлівайсумы станоўча растварылася ў кішэнях расейскіх і паўднёваасэцінскіхчыноўнікаў і на рахунках зьвязаных зь імі кампаніяў.

Прапагандысцкіяштампы леташняй даўніны ў фільме НТВ, зразумела, таксамапрысутнічаюць. Напрыклад, пра ўзорныя паводзіны расейскай арміі ўГоры, якая, маўляў, вымушана была ўзяць на сябе кіраваньне горадам, бо грузінскія ўлады адтуль уцяклі. Удзячныя грузінскія гандляры, якіяахвотна прадаюць расейскім жаўнерам тавары за рублі. Прамарадзёрства, зразумела, ані слова.

Радуепрынамсі тое, што ў фільме НТВ, як і іншых двух, нічога не гаворыццапра генацыд асэцінскага народу. У фільме “У жніўні 2008-га” сьцьвярджаецца, што ўсяго падчас жнівеньскіх баёў з усіх бакоўзагінула ад 700 да 800 чалавек. Паколькі Грузія заяўляе аб тым, штопадчас вайны з Расеяй яна страціла 410 чалавек, як ваенных, так іцывільных, атрымліваецца, што большасьць ахвяраў ў выніку склалігрузіны.

Уключаныя ўфільм вялікія камэнтары прэзыдэнта Дзімітрыя Медведева дысануюць састылістыкай фільма і глядзяцца як зацягнутая рэкламная паўза, ад якойаўтары фільма па зразумелых прычынах не маглі адмовіцца. Нашпрэзыдэнт усімі спосабамі імкнецца даказаць: самастойны я! І ў вынікудагаворваецца да абсурда, сьцьвярджаючы літаральна наступнае: пачынаючы вайну з Грузіяй, я ні з кім не кансультаваўся. Пры такіхсловах расіянаў павінна закалаціць. Прэзыдэнт прымае лёсавызначальнаедля краіны рашэньне, можна сказаць, абвяшчаючы вайну, і пры гэтым нежадае ні з кім раіцца — ні з прэм'ерам, ні зміністрамі-сілавікамі, ні з кіраўніком зьнешнепалітычнага ведамства, ні з замежнымі лідэрамі. Хаця да словаў Медведева ў Расеі мала хтоставіцца сур'ёзна. Усе цудоўна памятаюць, як год таму прэм'ерперад камэрамі размаўляў з прэзыдэнтам літаральна ў загадным тоне, апрэзыдэнт гэта пакорліва цярпеў.

ІмяСаакашвілі, як, дарэчы, і імя Пуціна, ні разу ня згадваецца ня толькіў выступе Медведева, але і наогул у фільме НТВ. І адразу ўзьнікаенекаторая двухсэнсоўнасьць. Атрымліваецца, што ваявалі расейскіявойскі і асэцінскія апалчэнцы з нейкім абстрактнымі “грузінскімрэжымам”, гэта значыць фактычна з грузінскай дзяржавай. І ненадта зразумела, як можна аддзяліць ад яе грузінскі народ. Хаця ў тойжа час фільм высакародна спрабуе пераканаць нас у тым, што грузіны неадчуваюць нянавісьці да Расеі і расейцаў, а асэціны цалкам талерантнаставяцца да грузінаў, якія засталіся ў Паўднёвай Асэціі.

У фільмеРТР “Цхінвалі: больш ніхто не памрэ” відавочна большпастановачных сцэнаў, у якіх літаральна патанаюць рэдкіядакумэнтальныя кадры. Грузінскія вайскоўцы тут прадстаўлены нейкімізлымі прыдуркамі, а расейскія і асэцінскія байцы — быліннымігероямі. Ніякай крытыкі расейскай арміі і таго, як праводзілася “апэрацыя па прымушэньню да міру”, у фільме няма. Хібаіншым разам у запісах перамоваў расейскіх вайскоўцаў (не зразумела — сапраўдных ці пастаўленых) мат на адрас грузінаў перамешаны з матамна адрас уласнага камандваньня. Затое паказана, як імклівапераадольвалі Рокскі тунэль расейскія танкі. І ані слова пра тойхаос, які там тварыўся, пра нізкі ўзровень арганізацыі марша. А прагэта падрабязна пісалі газэты год таму.

Аўтарыфільма РТР фактычна дэзавуіруюць сьцьверджаньні расейскіх афіцыйныхасобаў аб генацыдзе паўднёваасэцінскага насельніцтва, зробленыя ўпершыя гадзіны вайны, але робяць гэта даволі своеасабліва. Маўляў, упершых паведамленнях з Цхінвалі лічба загінуўшых ішла на тысячы. Гэтатаму, што здавалася ў такім пекле ніхто не павінен быў выжыць. Але ўтым, што расейскія тэлеканалы і дыпламаты ў ААН на працягу ўсягоканфлікта і ў першыя тыдні пасьля яго тыражавалі адкрытую хлусьню пранібыта больш за дзьве тысячы забітых мірных жыхароў, аўтары фільмасхільныя “абвінавачваць”... самых асэцінаў. Яны, маўляў, на працягу ўсёй сваёй нялёгкай гісторыі так добра навучылісявыжываць, што адразу ж, як толькі пачаўся грузінскі абстрэл, пахаваліся па падвалах, таму і ацалелі.

У фільмеРасейскага канала найбольш падрабязна распавядаецца аб спаленыхгрузінскіх вёсках у Паўднёвай Асэціі. Гэта падаецца як сюжэт прагераічныя дзеяньні расейскага МНС, якое аказвала першую дапамогугрузінскім старэчам і забясьпечыла іх эвакуацыю ў Грузію ізабясьпечыла вадой і харчаваньнем тых, хто пажадаў застацца. Пакуты інягоды грузінскага насельніцтва Паўднёвай Асэціі падаюцца якзаканамернае наступства “грузінскай агрэсіі” і палітыкіСаакашвілі, які адзін і вінаваты ў тым, што яны згубілі радзіму імаёмасьць. Словы “этнічная чыстка” тут, зразумела, неўжываюцца.

Першы каналсвой фільм “08.08.08. Вайна ў простым эфіры” вырашыўпрысьвяціць інфармацыйнай вайне. І ў асноўным атрымалася дэжавю тыхсюжэтаў, якія мільгалі на тэлеэкранах ў жніўні 2008-га. Тут іасэцінская дзяўчынка, якая робіць на амэрыканскім тэлеканале добразавучаную заяву аб грузінскай агрэсіі. Тут і кадры амэрыканскіхнеграў, якія рыхтуюць грузінскіх спэцназаўцаў. І знойдзены ўПаўднёвай Асэціі пашпарт амэрыканца, які знаходзіцца цяпер недзе ўПаўднёва-Усходняй Азіі. Два апошніх факты, на задуму аўтараў фільма, павінны даказаць, што амэрыканскае кіраўніцтва заранёў ведала абнамерах Саакашвілі адносна Паўднёвай Асэціі і адобрыла іх. На самойсправе гэтыя факты наогул нічога не даказваюць. Тое, што амэрыканскіяінструктары трэніруюць грузінскую армію, ніколі не хавалася. А якпашпарт жывога і здаровага амэрыканскага грамадзяніна апынуўся ўПаўднёвай Асэціі, аўтары фільма не тлумачаць.

Самы ўдарныі новы матар'ял у фільме — гэта нібыта захопленаярасейскімі міратворцамі грузінская штабная карта, на якой штабрасейскіх міратворцаў у Цхінвалі пазначаны як мэта — 1. Інадпісы на картах зроблены па-грузінску, але толькі чамусьці ўлацінскай транлітарацыі. Цікава, калі б нашым вайскоўцампрадэманстравалі расейскую карту, на якой надпісы былі б зробленыпа-расейску, але лацінскімі літарамі, ці сумняваліся б яны, што гэтафальшыўка?

Павінен, аднак, адзначыць пэўны прагрэс. Год таму, падчас баявых дзеяньняў, генэрал Нагавіцын дэманстраваў таксама нібыта трафейную грузінскуюкарту з плянам інвазіі ў Абхазію, надпісы на якой таксама былівыкананы на расейскай мове. Цяпер у расейскім Генштабе, відавочна, засвоілі грузінскую размоўную гаворку. Калі справа такімі тэмпаміпойдзе і далей, то да другой гадавіны вайны расейскія генштабісты, глядзіш, і грузінскі алфавіт вывучаць.

У фільмеПешага канала асноўны ўпор зроблены на тое, што ў шэрагу выпадкаўзамежныя тэлеканалы выдавалі відэаматар'ялы, якія паступілі зпаўднёваасэцінскага Цхінвалі, за кадры разбурэньняў у грузінскімГоры. Закіды шмат у чым справядлівыя, але дакладна тым жа займалісяпадчас вайны расейскія тэлеканалы. Як сьведчыць рэжысёр АндрэйНякрасаў, расейскія тэлеканалы дакладна таксама “атрымлівалігрузінскі матар'ял і голасам за кадрам выдавалі Горы заЦхінвалі”.

Уадрозьненьні ад фільма НТВ, фільм Першага канала паказвае ня толькіМедведева, але і Пуціна. Апошні дэманструе нам мастацтва весьціінфармацыйную вайну. На зусім законнае пытаньне аднаго з заходніхжурналістаў, ці не зьяўляецца інвазія расейскіх войскаў на ўласнагрузінскую тэрыторыю празмерным ужыццем сілы, наш прэм'ерадказваць ня стаў, а хватка перавёў размову на заходнюю прапаганду, якая нібыта ў збачэнскім выглядзе прадстаўляе падзеі ў ПаўднёвайАсэціі і пазыцыю Расеі.

У цэлым ваўсіх трох фільмах адсутнічае якая-кольвечы пераканаўчая канцоўка. Мяркую, гэта невыпадкова. Аўтары з задавальненьнем закончылі б іх намажорнай ноце: як шчасьліва жыве народ Паўднёвай Асэціі за граньюдружескіх штыков, як разбудоўваецца і квітнее новаяпаўднёваасэцінская дзяржава, як расьце яе аўтарытэт у сьвеце. Аленадта добра вядома, што незалежнасьць Паўднёвай Асэціі і Абхазіі, завыключэньнем Расеі, не прызнаў ніхто. І адноўлены ды квітнеючыЦхінвалі сёньня можна паказаць на экране хіба што толькі сродкамікампутарнай графікі. Але такая “пацёмкінская вёска” напэўна выклікала б крайняе абурэньне асэцінаў. Таму і даводзіцца, няхай і не проста, прызнаваць некаторую нявызначанасьць у далейшымлёсе Паўднёвай Асэціі і Абхазіі, абмяжоўваючыся канстатацыяй таго, што жыхары Цхінвалі ўдзячныя расейскім вайскоўцам за абарону. Большдзячыць пакуль няма за што.

Барыс Сакалоў

Крыніца: http://grani.ru/Politics/World/Europe/Georgia/m.155270.html

Перакладз расейскайВ. Буйвала