КРЫМСКІЯ ТАТАРЫ НА СВАЁЙ ЗЯМЛІ

Групоўка Януковіча паспрабавала прынізіць прадстаўнікоў крымска-татарскаганароду, прычым зрабіць гэта на зямлі гэтага народу — у Крыме. Гэта ёсьць даўні хрэстаматыйны спосаб спэцслужбаў — давесьці ўсё даабсурду. Дастойных і годных людзей зьмешваюць з тымі асобамі, якіяўжо раскрыліся як правакатары і прыслужнікі антынародных сілаў. Аледзеячы Мэджлісу (сапраўднага вышэйшага народнага прадстаўніцтвакрымска-татарскага народу) маюць дастатковы жыцьцёвы і палітычныдосьвед, каб не дазволіць правесьці гэтую падступную маніпуляцыю. Яныз гонарам адмовілі Януковічу ў сустрэчы.

Спэцслужбылюбога антынароднага рэжыму дзейнічаюць аднолькавымі спосабамі. Каліяны ня здольныя ўзяць пад свой кантроль кіраўніцтва і ўсюарганізацыйную структуру, яны расколваюць яе. У Беларусі КГБспрабавала рознае супраць нашых татараў і іхнайграмадзка-культурніцкай арганізацыі “Аль-Кітаб”. Дынічога ня выйшла, беларускія татары — людзі мудрыя і патрыётынашай Бацькаўшчыны, а не Лубянкі. Тады кантора актывізавалаправакацыі супраць лідэра “Аль-Кітаба”, выдатнага дзеячабеларускай культуры і грамадзкага жыцьця Ібрагіма Канапацкага. Яго іягоных паплечнікаў спрабавалі абвінаваціць у экстрэмізме іфундамэнталізме. І зноў нічога ня выйшла, бо абвінавачваньні быліспрэс фальшывыя. Тады сіламі нейкіх прыбышаў (у асноўным адстаўныхафіцэраў з Расеі) татарскі грамадзка-культурніцкі рух раскалолі на “крымскіх” і “казанскіх” татар. Аў верасьні 2005 годзе раптоўна памёр Ібрагім Канапацкі. У вызваленайад дыктатуры Беларусі будзе адноўлена сьледства ў справе гібелігэтага яркага дзеяча Беларусі.

Падзеіва Украіне і ў Беларусі паказваюць, што нармальнаенацыянальна-культурнае існаваньне кожнага этнаса, які жыве ў краіне, магчымае толькі ва ўмовах дэмакратычнай дзяржавы, сапраўды незалежнайад імпэрскай Масквы і яе стаўленікаў. Салідарнае змаганьне за сваюволю, сваю культуру і мову — вось шлях нашага вызваленьня.

Публікуем (з невялікімі скарачэньнямі) артыкул з украінскага штотыднёвіка “Поступ” (Львоў) за 5 жніўня 2010 г.

Крымска-татарскіМэджліс

праігнараваў Януковіча

ПрадстаўнікіМэджлісу крымска-татарскага народу адмовіліся браць удзел у сустрэчыз Прэзыдэнтам Віктарам Януковічам, якая адбылася 3 жніўня.

Якпатлумачылі ў Мэджлісе, такое рашэньне было прынята ў сувязі з тым, што на сустрэчу з кіраўніком дзяржавы таксама былі запрошаныпрадстаўнікі арганізацый, апазыцыйных прадстаўнічаму воргану крымскіхтатар, сярод іншага, актывісты “Мілі Фірка” ды іншыя.

“Мывырашылі, што ў такім разе сустрэча ў фармаце паседжаньня Радыпрадстаўнікоў крымска-татарскага народу пры Прэзыдэнце не адбудзецца, — дадалі ў Мэджлісе.

2 жніўнялідэр Мэджлісу Мустафа Джэмілёў заявіў, што Мэджліс ня мае намерубраць удзел у сустрэчы з “нейкімі адмыслова выбранымі на свойгуст грамадзкімі арганізацыямі”. Пры гэтым Джэмілёў выказаўдумку, што ўключэньне ў склад удзельнікаў сустрэчы прадстаўнікоўапазыцыйных Мэджлісу арганізацый — “інтрыга”, арганізаваная Кіраўніком Рады міністраў Крыма Васілем Джарты.

У траўнісёлета Януковіч паабяцаў прыехаць у Крым і правесьці сустрэчу з Радайпрадстаўнікоў крымска-татарскага народу пры Прэзыдэнце. У ходзеперамоваў плянавалася абмеркаваць нізку праблемных пытаньняўрэпатрыянтаў. Аднак сустрэча так і не адбылася.

СамПрэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч выказаў шкадаваньне ў сувязі з тым, што сябры Мэджлісу крымска-татарскага народу не ўзялі ўдзелу ў радзепа разьвіцьцю Аўтаномнай Рэспублікі Крым, а таксама ня маюць намерубраць удзел у ягоных сустрэчах з прадстаўнікамі крымскіх татар.

Тым часам уМэджлісе крымска-татарскага народу не выключаюць, што пасьля адмовыбраць удзел у сустрэчы з Прэзыдэнтам Віктарам Януковічам, адноснапрадстаўнікоў Мэджлісу могуць распачацца рэпрэсіі з боку ўлады. Такуюдумку выказаў народны дэпутат, лідэр Мэджлісу Мустафа Джэмілёў.

Па словахДжэмілёва, у тэлефоннай размове кіраўнік Адміністрацыі ПрэзыдэнтаСэргій Лёвочкін заявіў, што калі прадстаўнікі Мэджлісу адмаўляюццабраць удзел у сустрэчы з Прэзыдэнтам, то за гэтым настануць “адэкватныя дзеяньні”.

“Штотакое “адэкватныя дзеяньні”? Я ня ведаю, што мелася наўвазе. Магчыма — як у савецкія часы. Мы неяк да такогапрызвычаяліся. Нават савецкая ўлада ня здолела нас напалохаць, а тамрэпрэсіўны апарат быў куды больш магутны”, — заявіў палітык.

Пры гэтымДжэмілёў ня выключыў, што крымская ўлада “падключыцьпаслухмяную прэсу, каб ачарніць Мэджліс”.

“Аледа гэтага мы прызвычаяліся і ад праклёнаў не памрэм. І ня трэба наспалохаць, мы ўсяроўна не баімся”, — дадаў ён.

Па словахДжэмілёва, у выпадку ціску з боку ўлады Мэджліс зьвернецца дакрымска-татарскага народу і ўхваліць рашэньне пра далейшыя дзеяньні.

“Мызаўсёды абапіраемся на свой народ. Зробім зварот, і як народ вырашыць — так і будзе”, — дадаў ён.

Акрамятаго, паведаміў палітык, сытуацыя, што склалася, будзе абмяркоўваццана заплянаваным на канец жніўня Курултаі.

Разам з тыму Мэджлісе шкадуюць, што не змаглі ўзяць удзел у сустрэчы зПрэзыдэнтам Віктарам Януковічам, і зьвярнуліся з просьбай прызначыцьдату сустрэчы з Радай прадстаўнікоў крымска-татарскага народу прыПрэзыдэнце. Пра гэта гаворыцца ў заяве Мэджліса.

У Мэджлісеабурыліся, што на гэтую сустрэчу, акрамя кіраўнікоў Мэджлісу ідэлегаваных яго прэзыдыюмам удзельнікаў, былі запрошаны не лідэрыбольшасьці грамадзкіх арганізацый крымскіх татар, якія актыўнапрацуюць і маюць аўтарытэт у Крыме, а прадстаўнікі “дзьвюх-трохвядомых сваёй скандальнасьцю грамадзка-палітычных утварэньняў, заякімі стаяць асобы, гатовыя дзеля сваіх амбіцый на любыядэструкцыйныя дзеяньні”.

“Адзінзь іх праславіўся сваім адкрытым зваротам да кіраўніцтва РасейскайФэдэрацыі падчас канфлікту Расеі з Грузіяй з заклікам абараніцькрымскіх татар ад “украінскага генацыду”. Іншы намагаеццана базе некаторых раскольніцкіх ісламскіх груповак стварыцьальтэрнатыўную Духоўнаму ўпраўленьню мусульман Крыму структуру...”,-- сказана ў заяве.

Крыніца: http://postup.brama.com/usual.php?what=68420

Перакладз украінскай В. Буйвала