“І ГЭТАЯ РУІНА ЯШЧЭ РАЗЬЗЯЎЛЯЕЦЦА НА БЕЛАРУСЬ!”

Расея гарыць. Загінулі дзясяткі чалавек, зьнішчаны цэлыя пасёлкі, тысячы дамоў і гаспадарчых пабудоваў, вялікія абшары лесу, падпагрозай гарады. Расейская прапаганда скідвае ўсю віну на стыхію івысокія тэмпэратуры. Аднак, вядома, што ёсьць і суб'ектыўныяпрычыны катастрофы. У 2007 годзе тадышні прэзыдэнт Пуцін сваімзагадам ліквідаваў тэхнічную базу службы аховы лясоў. Усю тэхніку, вялікія сродкі і многіх спэцыялістаў перадалі ў МНС, а праз некаторычас і зусім ліквідавалі структуры супрацьпажарнай аховы лясоў (“сэканомілі” для бюджэту). І вось на абшарах, роўных патэрыторыі кантынэнту, успыхнула полымя пад самае неба. А тушыць агоньняма ані людзей, ані тэхнікі. Тэлеканалы паказваюць, як прэм'ерПуцін езьдзіць па вогнішчах і нарадах МНС, як абяцае дапамогу і цалуепагарэльцаў. Проста “отец родной”.

Усё часьцей, аднак, яго сустракае адэкватная нянавісьць закінутых укаменнае стагоддзе людзей пагарэлых рускіх правінцый. У інтэрнэцераспаўсюджаны відэасюжэт пра адну з такіх сустрэчаў. Жанчыны (апошнісацыяльна актыўны элемэнт у расейскім грамадзтве) атачылі “отца” на выпаленай зямлі. Пуцін паабяцаў выдаць па 100 тысячаў кампэнсацыі. Жанчыны грозна загаласілі і пасунуліся на яго. “Дзьвесьцетысячаў!” — гукнуў напалоханы прэм'ер. Натоўп неспыняўся, стаўкі расьлі. “І яшчэ дзьвесце з мясцовага бюджэту!” — гікнуў Пуцін. Але ня вытрымаў і пабег прэч пад прыкрыцьцёмаховы, як Панікоўскі, што скраў у сялян гусь. Праклёны і маханьнекулакамі былі формай народнага разьвітаньня з прэм'ерскімверталётам, які выруліваў падалей ад пагарэльцаў. Расейцы ўжо нявераць хлусьлівым абяцанкам крамлёўскай хунты. Вядома, што ахвярамлеташніх і пазалеташніх паводкаў дагэтуль ня выплацілі кампэнсацыяў іне пабудавалі жыльлё. І гэтая руіна яшчэ разьзяўляецца на Беларусь!

Янка Базыль