ЧАРНОБЫЛЬСКАЕ ЗЛАЧЫНСТВА
Антыбеларускірэжым зьдзяйсьняе чарговае чарнобыльскае злачынства. У шэрагу раёнаўМагілеўшчыны і Гомельшчыны ўлады ліквідуюць шлагбаўмы на ўездах уатручаныя радыяцыяй раёны і заяўляюць, што гэтыя тэрыторыі “прыдатныядля вядзеньня сельскагаспадарчых работ”. Цяпер на атручанайзямлі будзе вырошчвацца атрутная прадукцыя для спажываньнянасельніцтвам Беларусі.
Даўновядома, што крымінальнік тэрарызіруеграмадзтва роўна столькі часу, колькі грамадзтва церпіць ягоны тэрорі не супраціўляецца. НасельніцтваМагілеўшчыны і Гомельшчыны церпіць і нават не пратэстуе. Людзікажуць, што ўжо “да ўсяго прызвычаяліся” (“прыцярпеліся”, як у анэкдоце). Аднак, ня ўсе яны ведаюць, што ў гэтых двухвобласьцях Беларусі ёсьць самая высокая ў Эўропе сьмяротнасьць.
Рэжымразбурае агароджы там, дзе яны павінны стаяць і дзе павінны ахоўваццатэрыторыі, каб не дапусьціць туды людзей, бо гэтанебясьпечна для жыцьця і здароўя.Гэтае правіла тычыцца ня толькі экалогіі. Яшчэ ў сярэдзіне 1990-хлукашызм першай стадыі карцінна ліквідаваў у прысутнасьці Лукашэнкі, Чарнамырдзіна і тэлегрупаў дэкаратыўныя шлагбаўмы набеларуска-расейскай мяжы (дзе іх дарэчы ў постсавецкі час ніколі небыло). Мяжы з дзікай і п'янай Расеяй у нашай Беларусі няма. Расейскія крымінальнікі і злодзеі свабодна курсіруюць паміж двумадзяржавамі.
На межах з цывілізаванымі суседнімі краінамі і ў цэлым з ЗаходняйЭўропай рэжым (разам з брусэльскай бюракратыяй і Масквой) робіцьзагароджы ўсё больш шчыльнымі. Беларусы ўжо забыліся, калі яныактыўна езьдзілі ў Польшчу і ратавалі свой сямейны бюжэт дробным ісярэднім бізнэсам. У заходніх кансулятах і амбасадах — чэргіцярплівых людзей, якія назьбіралі кучу даведак пра сябе і зьбіраюццапераканаць чужую бюракратыю, што іх можна на кароткі час упусьціць наЗахад. Многім з гэтых людзей груба адмаўляюць у выдачы візы. УБеларусь не прыязджае практычна ніхто. Найбольш актыўнымі ёсьцьдзялкі з Турцыі і арабскіх краін, якія спадзяюцца правярнуць у нассвае праекты, як правіла разбуральныя для беларускай культуры ісацыяльнага парадку. Ізаляцыя ад цывілізаванага сьвету паступовастановіцца нечым натуральным і прывычным, як гэта было ў савецкі час. Колькі яшчэ будзе працягвацца гэты маразм? Колькі яшчэ будуць цярпецьяго беларусы?
Юрка Марозаў