СТРАТЭГІЯ АФЁРЫ

Нават РадыёСвабоды (якое рэгулярна рэклямуе дзейнасьць і дэклярацыі-заявы гэтайпублікі) не ўтрымалася ад іроніі ў тытуле матар'яла за 30ліпеня — “З адзіным кандыдатам не дамовіліся. Узяліся застратэгію перамогі”. Чаго вартыя цытаты з тэксту!

“Радабеларускай інтэлігенцыі на сваім найбліжэйшым паседжаньні 3 жніўняможа скласьці зь сябе паўнамоцтвы пасярэдніка ў вызначэньні адзінагакандыдата ў прэзыдэнты Беларусі ад дэмакратычнай супольнасьці”.

Старшынязгаданай Рады Уладзімер Колас сказаў: “Мы не хаваем, што працэсідзе далёка ня так, як хацелася б. І ёсьць вялікая занепакоенасьцьтым, ці ён будзе завершаны, прынамсі своечасова...”

“Астаршыня плянава-аналітычнай групы Аб'яднаных дэмакратычныхсілаў Вацлаў Арэшка сёньня паведаміў “Свабодзе”, штолітаральна днямі яго група перадасьць кіраўніцтву АДС “пераможнуюстратэгію выбараў”.

Кпіць зінтэлігенцыі лічыцца дрэнным тонам. Але зьдзіўляцца ёй і яе дзеяньнямне забаронена ніякімі кодэксамі бонтону. Тым больш, што камэнтавацьдаводзіцца не пакручасты лёс беларускіх творцаў, вясковыхнастаўнікаў, рамантыкаў і летуценьнікаў, што жывуць па ўсёй нашайкраіне, а заявы і дзеяньні некалькіх сталічных асобаў з фантомнай “Рады”. Ім так хацелася быць пасярэднікамі ў працэсевыбарчай перамогі над Лукашэнкам і лукашызмам, а не выходзіла нічога. І цяпер нічога ня выйшла. Другі па чарзе фантом — “Аб'яднаныядэмсілы” — не паддаецца ўплывам “Радыінтэлігенцыі”. Усё рассыпаецца. Ня могуць нават выставіць “адзінага”. Мілінкевіч ужо ня ў модзе, з Някляева і “Говорі правду” людзі шчыра сьмяюцца...

А колькібыло шуму і гаму ў СМІ! Рады і нарады, дэкларацыі і рэзкія заявы... Івось атрымаўся суцэльны балаган. Толькі не здаецца на літасьцьабставінаў Слава Арэшка, вядомы стратэг-аналітык. Ён пэўны час служыўпа стратэгічна-аналітычнай лініі ў псэўда-БНФ В. Вячоркі. КаліВячорку адставілі маладыя асобы ў галіфэ, сп. Арэшка не сумеўся, апачаў рабіць стратэгію-аналітыку для ўсіх “аб'яднаныхдэмсілаў”. І вось ён і ягоная група абяцаюць “сілам” перамогу. За такое не зашкодзіць уключыць Арэшку ўсьлед за вечнымкандыдатам на нобэлеўскае лаўрэацтва А. Бяляцкім у гэты сусьветнаскладаемы сьпіс. Прапануем, аднак, сп. Арэшку не ў намінацыю “правычалавека”, а ў графу “літаратура”. Маецца на ўвазеаўтарскае майстэрства ў жанры фантастыкі.

Праз пэўнычас раскрыецца, хто сапраўды стаіць за гэтым электаральнымарыгінальнічаньнем. Стане вядома, чаму “арыгіналы” такупарта цягнуць беларусаў на псэўдавыбары дыктатуры. Але ўжо і цяперзразумела, што гэта ёсьць сумесны праект падману народа, яківыконваюць разам антыбеларускі рэжым і ягоная прамаскоўская “апазыцыя” (для якой згаданая “перамога” іёсьць перамога Лукашэнкі). Іх цалкам задавальняе гэты стан рэчаў. ЛёсБацькаўшчыны іх не цікавіць. Іхным уласным лёсам даўно ўжо зрабіўсягрант.

Напалітычны і электаральны афэрызм ёсьць выдатны сродак супраціву — байкот псэўдавыбарчага шоў. Ніхто на падманныя “выбары”!

Юрка Марозаў