САВЕЦКАЕ КАМІСАРСТВА Ў БЕЛАРУСКІМ ВОЙСКУ
Беларусыстарэйшага ўзросту часам успамінаюць савецкую армію зь яе маразмам, анэкдатычнай абсурднасьцю, дэмагогіяй і “любовью к родіне”. Жаўнеры ратаваліся ад усяго гэтага, як маглі, народнымі спосабамі. Мыў сваім узводзе (12 розных нацый ад эстонцаў да казахаў) прыдумалібылі свой “фэстываль”. Замест абрыдлага “Советскаястрана ракеты нам дала/ И мы её границы защитим...” узвод маршыраваў пад эстонскія і ўкраінскія песьні, якія выконваліадпаведныя салісты. Загады мінабароны СССР таксама зачытваліся не намове арыгіналу, а ў перакладах узводных лінгвістаў. Усе ад душысьмяяліся, калі гучала: “Ленін-тын, армія-улы, Кремль-сарай...” З шалёнай радасьцю пасьля звальненьня хлопцы раз'язджаліся ўродныя мясьціны, за тысячы кілёмэтраў ад савецкай арміі, якой аддаліпаўтара-два гады жыцьця.
Каліпавалілася саўдэпія і ўзьніклі незалежныя дзяржавы, нацыянальныяўрады прыступілі да стварэньня нацыянальных армій. Імпэрскаястракатасьць шыхтоў, здавалася, назаўсёды зьнікла з армейскагажыцьця. Арміі пачалі функцыянаваць на родных дзяржаўных мовах, пачалося фармаваньне нацыянальна-дзяржаўнай вайсковай ідэалогіі. Паўсюль, але не ў Беларусі, ад якой не адчаплялася маскоўскаяімпэрыя, што засталася ў абрэзаным выглядзе.
Яшчэ да лукашызма, у 1992 годзе беларускіх патрыётаў уразіў заклікмінабароны РБ да беларускай інтэлігенцыі “арганізаваць курсывывучэньня беларускай мовы для афіцэраў і жаўнераў”. Пры чым, усё гэта прапанавалася рабіць “на обшчественных началах”, бясплатна. Гэта ў міністэрстве, якое ніколі не было абдзелена грашымаі дзе вядома якія заробкі ў генэралаў, палкоўнікаў і камісараў. Беларусы адэкватна ацанілі гэты цынічны выбрык чужынцаў у пагонах іне адказалі на іхны “заклік”. Акупацыйная расейшчына нятое што выжыла ў беларускім войску, яна стала яшчэ больш гнюснай паформах. У нашым войску не гучыць наша мова. Па сваёй мове гэта ёсьць “русская армія”.
Усё гэта не выпадкова. Афіцыйныя ваенныя дактрыны, афіцыйныя хаўрусыі арыенціры, загады і штабная дзейнасьць — усё гэта існуевыключна па-расейску і ў інтарэсах Расеі. Як сказаў Лукашэнка,“беларусы гатовы паміраць за Расею...”
Такзваная “наглядная агітацыя і прапаганда” засталіся ўбылых савецкіх формах. Тут і вялізныя шчыты-транспаранты з творчасьцюкшталту “Из одного металла льют медаль за бой, медаль затруд”. І армейскія газэткі, нібытаадштампаваныя недзе ў Сольвычагодску або Ленінградзе. Указармах і штабах вісяць выявы Крамля, за які нашым маладымпрапануецца ваяваць і паміраць.Прыкметна, што ва ўсёй гэтайкрыкліва-кічавай камісарскай “эстэтыцы” нават нязгадваецца слова Беларусь. Усёзаменена хітрыкамі кшталту “Родина”, “Отечество”, “родная земля”. Каб толькі жаўнер не здагадаўся, што яму трэба бараніць сваю РадзімуБеларусь.
Палітработнікі-камісары (яны з 1991 года называюцца ці то псіхолагамі, ці то выхавацелямі) дадумаліся да новых спосабаў апрацоўкі беларусаў пад ружжом. Каліадбываецца прызыў маладых на вайсковую службу, то першы ліст бацькіжаўнера атрымліваюць не ад яго самога, а ад ягонага “выхавацеля”. Камісар прысылае анкету і прапануе бацькам падзяліцца зь ім “таямніцамі душы” юнака. Маўляў, чым ён захапляецца, чымцікавіцца, якія ў яго арыентацыі і погляды? Усё для таго, каб лягчэйбыло камандваць і маніпуляваць маладым беларусам на маскоўскі капыл. Беларускія патрыёты, прачытаўшы гэтую расейскую “фількінуграмату” скручваюць для камісараў дулю і просяць пакінуць іх успакоі. Яны ўжо патлумачылі свайму сыну, што трэба годна выконвацьсвой канстытуцыйны абавязак — абараняць са зброяй у рукахРадзіму-Беларусь, шанаваць нашы мілітарныя традыцыі, ганарыццагісторыяй. А таксама памятаць, што няма абавязку выконваць злачынныя, крымінальныя загады і абараняць Маскву і расейскую імпэрыю (тым большпаміраць за крамлёўскую хунту).
Наперадзе, у недалёкай будучыне адбудзецца працэс аздараўленьня беларускайарміі, якая стане сапраўды нацыянальнай і будзе служыць нашымнацыянальна-дзяржаўным інтарэсам. Навязьліваму савецкаму камісарству (тыпу галоўнага ідэолага прамаскоўскай ваеншчыны лукашызма Сераштана) у нашай арміі месца ня будзе.
Янка Базыль