УКРАІНА БАРОНІЦЦА АД ФАЛЬШЫВЫХ ЧУЖЫНЦАЎ

Як іпрадчувалі ўкраінскія патрыёты, візыт начальніка РПЦ Кірыла прынёс наўкраінскую зямлю ня мір і не лагоду. Як у вядомай рускай казцы, маскоўскі госьць пачаў выймаць з шырокіх рукавоў сваіх шатаў “козыры” маскоўскай калоды і пачаў казыраць імі перад украінскім народам, народам глыбокай культурнай і рэлігійнай традыцыі. Маўляў, павялісяўкраінцы “от русскіх” і Царква ва Украіне — “дочерняя” ад РПЦ (на слэнгу маскоўскага псэўдаправаслаўягэта значыць — “другасная” і “падпарадкаваная”). Гісторыя маскоўскіх прэтэнзій на Украіну сягяе ў далёкія стагоддзі. Гэтых прэтэнзій не было толькі тады, калі не існавала Масквы іМасковіі. Але тады ўжо на працягу стагоддзяў існавалі вялікіяцывілізацыі Украіны і Беларусі (што і ёсьць адказам на нахабнаеманіпуляваньне Масквой тэрмінам “дачэрняя”).

Здаваласяб, усё гэта ёсьць з “Аповесьці мінулых часоў” і цікаватолькі для прафэсійных гісторыкаў. Але тэма з гісторыі рэлігіінамаганьнямі маскоўскага госьця ў чарговы раз зрабілася актуальнай івострай праблемай, чарговай старонкай цяперашняй главы расейскайэкспансіі супраць суседняй дзяржавы. Зусім не выпадкова, што апошнідзень візыта начальніка РПЦ “азнаменаваўся” тэрарыстычнымвыбухам ва ўкраінскім Запарожжы, у храме, што належыць РПЦ (аднаасоба забіта, некалькі паранена). Лубянская кантора не магла нявыкарыстаць гэты момант для кравапраліцьця і дэстабілізацыі. Антыўкраінскага тэарэтызаваньня Крамлю-Лубянцы падалося мала і яныпрымянілі ва Украіне свой любімы прыем: тэрарыстычнае забойства змэтай запалохаць і пасварыць людзей. Сумняваемся, што спэслужбы рэжыму Януковіча знойдуць сапраўдныхарганізатараў і выканаўцаў тэракта.

Алечужынцы з фальшывымі казаньнямі і бомбамі ня здолеюць зламaцьволю ўкраінскага народу да супраціву імпэрскаму злу.

Публікуемпаведамленьні з афіцыйнага сайту партыі “Наша Украіна”.

Украінская царква ёсьць апостальскай і ня можа быць чыёйсьці “дачкой”

Народныдэпутат Пэтро Юшчанка перакананы, што ўкраінская царква ёсьцьапостальскай і ня можа быць чыёйсьці “дачкой”. Такоеперакананьне Юшчанка выказаў у камэнтары УНІАН.

“Сапраўднаягісторыя дае адказы таго, хто “маці-царква” і дзепачатак”, — заявіў дэпутат.

Па словахЮшчанкі, першае хрышчаньне Кіеўскай Русі зьдзейсьніў не князьУладзімір Сьвятаслававіч, а Андрэй Першазваны (Апостал Ісуса Хрыста — заўвага рэдактара).

“Богаўгоднаедзейства — Хрышчаньне Русі Уладзімірам Вялікім — былопятым. Першым хрысьціцелем нашай зямлі быў Андрэй Першазваны, які ў57-м годзе нашай эры прыбыў на кіеўскую зямлю”, — падкрэсьліўЮшчанка.

Дэпутатнагадаў гісторыю, калі пасьля сашэсьця Сьвятога Духа апосталы кідаліжэраб, вырашаючы, куды каму ісьці прапаведваць хрыстовую веру. АндрэюПершазванаму выпала Скіфія, г. зн. землі сучаснай Украіны. Юшчанканагадаў словы апостала Андрэя, сказаныя ім у Кіеве: “Бачыце выгэтыя горы? На гарах гэтых зазьяе ласка Божая, будзе вялікі горад ішмат цэркваў пабудуе тут Бог”. “Гэта было нашаеапостальскае хрышчаньне”, — заявіў дэпутат, дадаўшы, штоКіеўскі памесны сабор у 1621 годзе пацьвердзіў апостальскаепаходжаньне хрысьціянства на ўкраінскіх землях. Акрамя таго, узвароце было сказана, што “Сьвяты Апостал Андрэй — першыарцыбіскуп Канстанцінопальскі, патрыярх Усяленскі і АпосталУкраінскі. На кіеўскіх гарах стаялі ногі яго, і вочы ягоныя Украінубачылі, а вусны багаслаўлялі, і насеньне веры ён у нас пасадзіў. Сапраўды Украіна нічым ня меншая за іншыя суседнія народы, бо і ў ёйпрапаведваў Апостал”.

Юшчанкаперакананы, што гэтая падзея павінна прымусіць усіх зразумець, штоўкраінская царква ёсьць апостальскай з першага стагоддзя адНараджэньня Хрыста, таксама як, напрыклад, Александрыйская, Антыахійская, Ерузалімская цэрквы, таксама заснаваныя Апосталамі.

Па словахдэпутата, потым было й гоцкае хрышчаньне, і хрышчаньне Аскольда, ікнягіні Вольгі, і толькі потым хрысьціў Русь Уладзімір Вялікі.

У той жачас Юшчанка надае гэтаму хрышчаньню вялікае значэньне, таму што янобыло фактычна дзяржаўным чынам і вялікай рэлігійнай рэформай.

Крыніца: http://www.razom.org.ua/news/8983

Лекцыі гісторыі для Украіны

(заявапартыі “Наша Украіна”)

Палітычнаяпартыя “Наша Украіна” вітае ўсіх са сьвятам ХрышчаньняУкраіны-Русі. І ў гэты дзень, сьвяткаваньне якога на афіцыйнымузроўні адбываецца на аснове ўказа Віктара Юшчанкі, партыя хацела бнагадаць дзейснай уладзе пра лекцыі гісторыі. Цяперашнюю ўкраінскуюўладу чамусьці незваротна цягне менавіта да РПЦ. Відавочна, янаадчувае зь ёю духоўную блізкасьць. Ня выключана, што асновай гэтайблізкасьці ёсьць цяга да сіманіі, г. зн. да продажу пасадаў за грошы. Але калі ў далёкім 1686 годзе маскоўскія паслы за “мзду” выкупілі для РПЦ у турэцкага ўраду і тадышняга патрыярха ДзіянісіяКіеўскую мітраполію, то сёньня іхныя ідэйныя нашчадкі ва Украіне нягрэбуюць купляць за грошы сьвецкія пасады, напрыклад, “тушкі” у Вярхоўнай Радзе. Але ня трэба забывацца і на тое, што ў 1687 г. Царгародзкі (Канстанцінопальскі — заўвага рэдактара) патрыяршыСабор асудзіў махінацыю з перадачай Маскве Кіеўскай мітраполіі якакт хабарніцтва, а самога патрыярха Дзіянісія пазбавіў патрыяршайгоднасьці. Для ўладароў сучаснасьці гэта павінна стаць вельміпаказальнай лекцыяй. У пасьлядоўнікаў палітычнай “сіманіі” ва ўкраінскай палітыцы няма будучыні.

Кіеў, 28ліпеня 2010 г.

Крыніца: http://www.razom.org.ua