МОЛАДЗЬ ПРЫМУШАЮЦЬ ЛЮБІЦЬ АКУПАНТАЎ

Памятаю Гомель пасьля аднаўленьня незалежнай Беларускай Дзяржавы ў 1991 годзе. Як паўсюдна там адчыняліся беларускія школы, арганізоўвалісяконкурсы самадзейных беларускіх тэатраў, народнага мастацтва, сьпеваў. Настаўнікі (якія пачалі выкладаць школьную праграмупа-беларуску) успамінаюць, як лёгка дзеці засвойвалі прадметы іпісалі, адказвалі на роднай мове. Усе гэтыя падзеі ў духоўным жыцьціГомельшчыны радвалі і зьдзіўлялі. Усяго пару гадоў таму яны здавалінемагчымымі, настолькі моцна была ўкарэнена на нашым поўднiрусіфікацыя.

Калі б гэтыя жыцьцядайныя працэсы разьвіваліся на працягу наступныхгадоў, то цяпер моладзь Гомельшчыны і яе культурнае жыцьцё выглядаліб зусім інакш. Пасьля прыходу да ўлады антыбеларускай рэакцыі ў 1994годзе пачалося вынішчэньне ўсяго нацыянальнага і сьвятога. Беларускіяшколы былі разгромлены і заменены русіфікатарскімі кантораміправінцыйнай адукацыі, народная культура прыдушана і замененадзікунствам расейскай папсы.

Імпэрскаяпалітыка ў горадзе над Сожам прыняла больш агрэсіўныя формы, чым гэтабыло нават пры саветах. Абласная газэта “Гомельская праўда” (якая пры камуне дзесяцігоддзямі выходзіла па-беларуску) стала “русскоязычной газетой”, як і ўся правінцыйная тэле- ірадыётарабаршчына. Бацькі мясцовых школьнікаў распавялі мне пра “бурную музэйную дзейнасьць” у мясцовых школах. Каліпачыналася размова, я думаў, што музэйшчыкі распавядаюць дзецям прабеларускую і сусьветную культуру, гісторыю, дасягненьні навукі і г.д. Не, прыслужнікі музаў распрацоўваюць толькі адну тэму: культуртрэгерства расейскіх акупантаў гомельскай зямлі. Янывыязджаюць у школы і наладжваюць лекцыі і сэмінары. Улюбеныя героізаняткаў з музэйшчыкамі — гэта Ірына Паскевіч (жонка катаБеларусі і Польшчы, генэрала і губэрнатара рускага цара Мікалая І) іцарыца Кацярына ІІ (сусьветна вядомая нямецкая путана на расейскімтроне, ненавмсьніца Літвы). Яны, паводле расказаў музэйшчыкаў, усё “облагороділі”, усіх “просветілі”, “обласкаліпочестямі”, “одухотворілі” і г.д. Заўважым, дзецямраспавядаюць не пра беларускіх рэвалюцыянэраў, не пра нашунацыянальную славу, а пра асобаў, да якіх нават у Расеі ёсьцьвыразнае крытычнае стаўленьне. Дзейнічае вядомы закон замоўчваньняўласных нацыянальных каштоўнасьцяў, якія замяняюцца фальшывымрасейскім сурагатам.

Яшчэ адна тэма — “велікая отечественная война”. Зканца 1990-х у Гомелі дзейнічае склад савецкай ваеннай тэхнікі пададкрытым небам, які выдаецца за мясцовы гістарычны музэй. Гастралёрыз гэтага музэя “воспоют славу” вялікаму палкаводцуСталіну, савецкаму народу, “які вызваліў Беларусь”. І ўсягэтая інфармацыя будзе шчодра перасыпаная прапагандысцкіміфальшыўкамі, даўнімі і новымі выдумкамі пра тую вайну. Прашматвекавую ваенную гісторыю Гомельшчыны ад гэтай імпэрскай чэлядзіне пачуеш. Яны не раскажуць, як князь Юры Радзівіл граміў маскоўцаўнад Сожам, як у 1660 годзе гараджане Гомеля за адну ноч выбілі ўвесьакупацыйны 3-тысячны рускі гарнізон.

Мэта чарговага этапа навязьлівага маскоўскага “культуртрэгерства” — адарваць беларусаў ад роднай гісторыі і культуры, нацыянальная і духоўная дэзарыентацыя перш за ўсё маладых людзей. Нават пры Хрушчове і Брэжневе не было такога сістэматычнага іпрафэсійнага ўмяшальніцтва ў дзіцячыя душы. У школкі тады зрэдкузавітвалі лектары з мясцовага планэтарыя, расказвалі пра космас. Любіць “дедушку Леніна” заклікалі ў асноўным сваімісіламі: на школьных лекцыях, дадатковых занятках і ў піянэрскіх дыкамсамольскіх ячэйках.

Бачна, што рэжым унутранай акупацыі ўзяўсяза маладыя беларускія душы значна больш жорстка, чым саветы.Адчуваецца таксама, што акупанты сьпяшаюцца. Ім вельмі важна, каб іх, — забойцаў і зьнішчальнікаў Беларусі, — палюбілі беларусы. Кабплатай за злачынствы, забойствы нашых людзей і разбурэньне нашайкультуры была б халопская вернасьць русіфікатарскаму чыноўніку ідалёкай Маскве. Да таго ж досьвед і практыка паказваюць, штоапантаная, іррацыянальная любоў да акупантаў заўсёды жыве разам зіррацыянальнай нянавісьцю да ўсяго свайго, роднага, нацыянальнага. Ігэта зьяўляецца галоўным сэнсамнэакаланіялісцкай палітыкі ў Беларусі.Калі мы ня вырвем нашых дзяцей з дзікіхабцугоў русіфікатараў, то наступствы для нацыі будуць яшчэ горшыя, чым ад савецкай леніншчыны-сталіншчыны. Супраціўляцца акупантам трэбаўжо сёньня.

Валеры Буйвал