НОВЫ ЭТАП ЗЬНІШЧЭНЬНЯ БЕЛАРУСАЎ ЧАРНОБЫЛЕМ

Многія СМІ сьвету паведамляюць пра чарговую рэжымную праграму, агучаную ўБеларусі. Маецца на ўвазе (на мове акупацыйнага рэжыму)“Государственная программа по преодолению последствийкатастрофы на Чернобыльской АЭС на 2011-2015 годы и на период до 2020года”, якую 20 ліпеня прадстаўляў ураду РБміністар па надзвычайных сытуацыях РБ Энвэр Барыеў. Як сказаў напаседжаньні Барыеў, “программа создаёт режим наибольшегоблагоприятствования как для социального, так и для экономического, промышленного развития регионов, пострадавших от катастрофына ЧАЭС”. (Тав. Барыеў, аднак, не паведаміў, што зьбіраецца з сваёй сям'ёй накіравацца на пастаяннаепражываньне ў адзін з чарнобыльскіх раёнаў, дзе будзе арганізавана “наібольшее благопріятствованіе”).

Праграмаабяцае “обеспеченіе жесткого радіаціонного контроля местпрожіванія і продуктов пітанія”. У гэты пункт праграмы можнаверыць на 100%. Безумоўна, рэжым будзе зьбіраць статыстыку паатручаных радыяцыяй прадуктах і атручаных імі людзях. Далейлукашэнкаўскі міністар зачытаў з паперкі, што будзе “закреплениеспециалистов в пострадавших районах, есть новые подходы, так какБеларусь больше не нуждается в гуманитарной помощи...” Просімзьвярнуць увагу на цынізм праграмных выказваньняў тав. Барыева. Асабліва трэба быць уважлівымі выпускнікам нашых ВНУ і іншыхспэцыяльных навучальных установаў. Рэжым будзе “закреплять” іх на атручаных землях, дзе ў прынцыпе не павінны знаходзіцца жывыялюдзі.

У праграмевызначана “планов громадьё” па разьвіцьцю мяса-малочнайпрамысловасьці ў чарнобыльскіх раёнах і вырошчваньню ў гэтымэкалагічным кашмары сельска-гаспадарчых культур. Словазлучэньне “рэабілітацыя радыяцыі” у праграме не гучыць, алезразумела, што да сёньняшняй вялікай колькасьці атручаных радыяцыяйпрадуктаў харчаваньня рэжым заплянаваў дадаць яшчэ большыяколькасьці. Уся Беларусь будзе завалена гэтай атрутай, небясьпечнайдля здароўя і жыцьця людзей. А ўсё лепшае, якаснае, экалагічна чыстаерэжым будзе накіроўваць эшалёнамі ў Маскву.

Мяркуем, што рэжым не выпадкова падсунуў на гэты выступ засланага экзатычнагаказачка Энвэра Барыева. У прынцыпе з такімі стратэгічнымі праграмаміпавінен быў бы выступаць чыноўнік не ніжэйшы рангам за намесьнікапрэм'ера краіны. Але, мабыць, ніхто не хацеў браць на сябеадказнасьць за агучваньне праграмы чарговага этапу чарнобыльскагаэкспэрымэнту над нашым народам. Міністар Энвэр заўсёды можаапэратыўна сабраць чымаданы і вярнуцца на сваю расейскую радзіму. Авось мясцовыя застануцца, каб адказваць за рэжымныя злачынствы. Алемясцовым ня ўдасца адкруціцца ад адказанасьці — наперадзе, працэс над арганізатарамі зьнішчэньня нашага народу.

Юрка Марозаў