“АБСАЛЮТНЫ ЦЫНІЗМ І ПАТАЛАГІЧНАЯ СКВАПНАСЬЦЬ...”

І зноўзгадваюцца “лібэральная расейская інтэлігенцыя”,“песьняры перабудовы і дэмакратызацыі”. Але гэтым разамгаворка пра іх ідзе ў іранічнай танальнасьці. Вядомы крытык гэбізмаАндрэй Піянткоўскі ў сваім інтэрнэт-артыкуле раскрывае схему гэтайзьявы, якую, трэба прызнаць, ужо даволі даўно публічна раскрылібеларускія патрыёты ў сваім аналізе сацыяльна-палітычных працэсаў уРасеі. І сапраўды, унутры імпэрскага грамадзтва няма і не былосапраўднага супраціву гэбоўскай гідры. Не было і няма нават уасяроддзі інтэлектуальных элітаў. Іх цалкам задавальняла існаваньнегэтай схемы. Тыя зь іх, каму больш пашэнціла пры разборы савецкаймаёмасьці, вырашылі нават ўзяць гэбістаў на службу. Гэбэ і ёсьцьіхнай агульнай з лубянцамі радзімай. Менавіта да гэтай лібэральнайпублікі езьдзілі ў госьці вінцучкі-лебедько мясцовай псэўдаапазыцыі. Іх жа яны запрашалі на свае “марші свободы” у Менск, каб “лібэралы” прадстаўлялі “рускую дэмакратыю”. І вось аказалася (па Піянткоўскаму), што яе, “рускайдэмакратыі” няма і ніколі не было.

Сапраўдныхрасейскіх інтэлектуалаў (іх зусім мала) трывожыць і палохаенабліжэньне Канца Імпэрыі (“заканчэньне Радзімы”). І яныдаюць адэкватны дыягназ сьмяротна хвораму арганізму, які функцыянуена самазьнішчэньне.

Пуцін і ягоныя падпявалы

Чыстаканкрэтная канстытуцыя Расеі, якая рэальна функцыянуе, сфармулявана ўвуснай афарыстычнай форме трыма ня тое каб бацькамі-заснавальнікамі, але безумоўна выдатнымі нашымі суайчыньнікамі.

БарысГрызлоў: “Дума ня месца для дыскусій”.

АлегДеріпаска: “Я гатовы ў любы момант аддаць усю сваю маёмасьць папершаму патрабаваньню Уладзіміра Пуціна”.

УладзімірЧураў: “Уладзімір Пуцін заўсёды мае рацыю”.

Трыкрыніцы, тры складальнікі пуцінізма: дэкаратыўнасьць палітычныхінстытуцый, фэадальная абумоўленасьць прыватнай маёмасьці лаяльнасьцюсюзэрэну, пажыцьцёвая незамяняльнасьць вярхоўнага ўладара.

Падобнаясістэма прыгаворвае краіну, якая аддалася ёй ў сілу нейкіхгістарычных абставінаў, на выраджэньне, хуткасьць якога вызначаеццаступеньню драпежнасьці харкоў, што апынуліся на вяршыне ўлады.

Абсалютныцынізм і паталагічная сквапнасьць брыгады айчынных харкоў прывяліперш за ўсё да неабарачальнага перараджэньня імуннай сістэмы соцыюма — праваахоўчых ворганаў. Пастаўленыяна службу зладзейскай злачыннай улады, яны самы натуральна атрымаліад той жа ўлады ліцэнзію на ўласнае беззаконьне і крымінальнаекармленьне. Як у хворага СНІДам, паражэньне аднаго за адным усіх астатніх жыцьцёвых структуррасейскага грамадзтва стала непазьбежным наступствам.

Як маглостацца падобнае? Дзе былі пастыры грамадзтва — лібэральнаяінтэлігенцыя, трыбуны мітынгаў і зьездаў, песьняры “перастройкі”, дэмакратызацыі і прыватызацыі? Чаму не супрацьстаялі нацыянальнайкатастрофе, не спынілі рэваншу цёмных сілаў?

Ды таму, што не было ніякага рэваншу і ніякіх цёмных сілаў.

Пуцінскіяхаркі з каапэратыву “Озеро” у канцы 90-х былі нічым — так, дробнымі піцерскімі жулікамі. Яны прышлі да ўлады і сталі ўсімне ў выніку нейкай чэкісцкай змовы або перавароту. Іх прывялі за рукува ўладу як уласных ахоўнікаў лібэральныя з лібэральных палітыкаў, чыноўнікаў, алігархаў і проста жулікаў у атачэньні Барыса Ельцына. Імёны іхныя добра вядомыя — таксама як і ганебныя абставіныапэрацыі “Пераемнік-2000”. (У апошні дзень 1999 годаЕльцын здаў уладу ў Крамлі Пуціну — заўвага рэдактара).

Янагадаў пра гэтыя падзеі нашай нядаўняй гісторыі толькі таму, што янынадзвычай важныя для разуменьня сёньняшняй сітуацыі. Усе ідэалогіі ітэхналогіі ўлады 90-х (па-за вельмі рэдкім выключэньнем) па-старомуна плаву. Яны — залаты фонд імазгавы цэнтар сістэмных лібэралаў, гэтай неад'емнай часткірэжыму. Яны могуць у сваім коленаракаць на эксцэсы і тупасьць сілавікоў. Іх могуць раздражняцьнахабства такіх бязродных, на іхную думку, фаварытаў, як розныяцемчанкі і чемезавы. Яны могуць пагуляцца ў пацешную адлігу згенэтычна блізкім ім айфончыкам, пакуль на таго не цыкне па-пацанскуякое-небудзь крутое мурло.

Алеяны ніколі ня будуць здольныя на сур'ёзную канфрантацыю зрэжымам, нават цудоўна разумеючы, наколькі ён зьнішчальны для Расеі.Гэта іхная Улада, якая створана імі іслужыць ім. “Лібэралаў” абрамовічаў, валошыных, чубайсаў, юргенсаў, іназемцавых, гозманаў, медведевых кроўна злучае з “патрыётамі” пуцінымі, сечынымі, барсуковымі, патрушавымі, якунінымі, гундзяевымі глыбокаеперакананьне ў тым, што ў гэтай адсталай краіне гэтаму дзікаму народуні ў якім выпадку нельга давяраць абіраць уладу на вольных выбарах — а то абавязкава абярэ жудасных людзей, якія паставяць пад пагрозудалейшы курс рыначных рэформаў і аўтарытарнай мадэрнізацыі. Або, іншымі словамі, пачнуць задаваць непрыемныя і непрыстойныя пытаньніаб паходжаньні вялізных маёмасьцяў і тых і другіх.

Ігэтае агульнае перакананьне заўсёды ў крытычны момант будзе кідацьсістэмных лібэралаў і былую савецкую інтэлігенцыю, якая слухаебескарысьлівага златавуста Радзіхоўскага, у абдымкі нелюбімай улады. Жабрацкія лекары і прафэсары будуць па-шульгінску крычаць: “Кулямётаўсюды! Кулямётаў!” — пры адной толькі думцы аб тым, штовіртуальныя орды лімонаўцаў могуць пасунуцца ў накірунку Рублёўкі.

На добраадпрасаваным лібэральным флангу ўладзе баяцца няма чаго. Ён у яе ўкішэні. Таму ў чаканьні кампаніі, якая рана пачалася, нацлідэру нятрэба будзе хадзіць з кветкамі на магілу Сахарава, прымушаючы АндрэяДзімітрыевіча пераварочвацца ў труне.

А дляспакушэньня левапатрыятычнага фланга дастаткова будзе ліха пракаціццаз брутальнымі байкэрамі на праверанай аховай трохколавайматацыклетцы, пацікавіцца станам сарціраў на пляжах пралетарскагаЧалябінска і задушэўна, як сэкс-сымвал з сэкс-сымвалам, засьпяваць, праліваючы сьціплую чэкісцкую сьлязу, “С чего начінаетсяРодіна?” з Анкай Чапмэн.

Так безшуму і непрыкметна заканчваецца Радзіма. Без штодзённых Барадзіно.

Андрэй Піянткоўскі

Крыніца: http://grani.ru/opinion/piontkovsky/m.180162.html

Пераклад з расейскай