РПЦ ВЯДЗЕ ПАЛІТАЧНЫ НАСТУП НА УКРАІНУ
Пасьляўсталяваньня ва Украіне свайго кліента расейскія герархі павесялелі. Цяпер яны спадзяюцца, што ніхто не нагадае ім пра правілы бонтона ўчужым дзяржаўна-нацыянальным доме. Іхныя заявы становяцца ўсё большрасперазана імпэрскімі, яны лезуць на пралом са сваім “русскімміром”. Усё гэта даўно вядома беларусам. Мы наглядзеліся на “пастырскія візыты” лубянскай РПЦ. Але пры ўсім тым трэбанагадаць, што ні цяперашні Кірыл, ні ягоны папярэднік пад сваепублічныя выступы перад беларусамі аніразу не сабралі (колькі нівысільвалася іхная кантора) больш за 5 тысячаў чалавек. Часьцей “паглядзець на маскоўскіх патрыярхаў” (як прастадушнасфармулявала гэта адна дама па БТ) зьбіралася па 200-400 асобаў.
Украінцызаўважылі, як Кірыл узбагаціў лексіку маскоўскай экспансіі. Асаблівацікавым ёсьць ягонае вынаходніцтва наконт “русского способажительства”. Украінцы, беларусы, эстонцы, грузіны і іншыя добраведаюць гэты “спосаб”: павальнае пьянства, зьдзічэньне-крыміналізацыя, нарастаньне агрэсіўнай істэрыі супрацьіншых народаў і супраць самых сябе, нябачаны ў Эўропе кантрастжудаснай галечы мільёнаў простых грамадзянаў і раскошы бандыцкіх “элітаў”. Але герархі-патрыярхі не сумеюцца. Яны зноўкуцягнуць народы, якія вызваліліся ад Масквы, у “супольнуюкупель”, у жудасны антыгігіенічны маскоўскі казан, у якім усепавінны захлынуцца разам з тытульным этнасам Імпэрыі Зла.
Сапраўды, расейскаeкіраўніцтва “зладжана дзейнічае ва ўсіх напрамках”. Мінулі часы адкрытай камуны. А то б патрыярха РПЦ Кірылаадзінагалосна абралі б у Палітбюро ЦК КПСС “за плодотворнуюдеятельность”...
Публікуемдва артыкулы з афіцыйнага сайта партыі “Наша Украіна”
Патрыярх Кірыл павінен устрымацца
ад выкананьня ва Украіне
мірскіх заданьняў расейскай дзяржавы
Напярэдаднісвайго чарговага візыта ва Украіну галава Расейскай праваслаўнайцарквы патрыярх Кірыл працягнуў публічнае прасоўваньне канцэпцыі “Русского мира” на ўкраінскіх тэрыторыях. Але калі перадвізытам ва Украіну ў інтэрвію “Подробицям тижня” Кірылказаў пра “Русский мир” як пра “супольную купель” і пра тое, што Украіна і Расея, аказваецца, “захоўваюцьадзінства як народ”, то ў лістападзе леташняга году на ІІІАсамблеі расейскага сьвету ў Маскве патрыярх выказваўся большканкрэтна.
Аказваецца, народам дзяржаваў, якія пражываюць у прасторы гістарычнай Русі, неабходна “усьвядомліваць сваю агульную цывілізацыйнуюпрыналежнасьць і разглядаць расейскі сьвет як свой агульнынаднацыянальны праект”. А патрэбна гэта для таго, каб адраджаць “русский способ жительства” вгэтых краінах. Так што патрыярх Кірыл апошнім часам сумленна выконваеролю царкоўнага віп-агітатара “Русского мира” — іпад прыкрыцьцём пастырскіх візытаў фактычна праводзіць візытыпалітычныя.
Акрамятаго, ён нават дазваляе сабе пашырана трактаваць палажэньне афіцыйнайрасейскай Канцэпцыі зьнешняй палітыкі, у якой “Русский мир” вызначаецца як шматмільённая расейская дыяспара, якая ёсьць партнёрамКрамля ў справе “умацаваньня прасторы расейскай мовы ікультуры”.
А падтэзы пра “наднацыянальны праект” вельмі добра падводзяццазаклікі ці то ўтварыць адзіную дзяржаву (пра што йшлося ў вядомымлісьце расейскіх парлямантароў), ці то пераглядзець статусСевастопаля (на чым настойвае мэр Масквы Юры Лужкоў — нягледзячы на наведваньне з візытам дружбы Дня нараджэньня ВіктараЯнуковіча). З пазыцыі “наднацыянальнага праекта” добраўмешвацца ва ўнутраныя справы суседзяў — дзеля прасоўваньня “русского способажительства”.
Сярод канкрэтных здабыткаў на гэтай сьцяжыне расейскі патрыярх ўжо можазапісаць сябе на рахунак перайменаваньне часткі вуліцы Івана Мазэпы ўЛаўрскую. Выканаўцам гэтага рашэньня, відавочна, усяроўна, што ІванМазэпа быў найбольшым у гісторыі Расейскай праваслаўнай царквымэцэнатам, — абы толькі Сьвяцейшаму было прыемна.
Аднак Украіна — сувэрэнная дзяржава з сваёй гісторыяй, культурай і “способом жительства”. Таму “Наша Украіна” хоча пажадаць Сьвяцейшаму ПатрыярхуКірылу і падчас ягонага візыту ва Украіну, і пасьля яго выконвацьмісію, ускладзеную на яго Богам, — а не выступаць інструмантамдасягненьня расейскай дзяржавай уласных, менавіта мірскіх імпэрскіхмэтаў.
Крыніца: http://www.razom.org.ua/news/8926
Парубій:“Візыт Кірыла
выконвае геапалітычную лінію Расеі”
Візыт Патрыярха Кірыла — чарговае зьвяно паэтапнага апанаваньняРасеяй Украіны і, на жаль, для гэтага выкарыстоўваецца духоўнаясфэра. Такую думку ў камэнтары для ІМК выказаў народны дэпутатУкраіны ад “Нашай Украіны” Андрій Парубій.
“Гэтывізыт па сваёй частаце супадае з частымі візытамі ПрэзыдэнтаМедведева, і яны маюць хутчэй не духоўную, а палітычную мэту ўвыкананьні пэўнай геапалітычнай лініі Расеі, у прыватнасьці імкненьняпавярнуць Украіну ў сфэру інтарэсаў Расеі як у плане палітычным, вайсковым, так і духоўным”, — заявіў палітык.
“Нажаль, вялікая частка расейскай палітычнай эліты пераканана, што самфакт існаваньня ўкраінскай дзяржавы ёсьць недаразуменьнем, і лічацьсваёй галоўнай геапалітычнай задачай вяртаньне Украіны ў арбітурасейскіх інтарэсаў”, — дадаў А. Парубій.
На ягонуюдумку, трэба аддаць належнае расейскаму кіраўніцтву, якое вельмізладжана дзейнічае ва ўсіх напрамках, а вось украінскае палітычнаекіраўніцтва і Прэзыдэнт, на жаль, для Украіны вельмі ўступлівыя ўпытаньнях уласнай незалежнасьці і сувэрэнітэту. Досыць бязбольна крокза крокам яны здаюць украінскія нацыянальныя інтарэсы.
Крыніца: http://www.razom.org.ua/news/8940
(Перакладз украінскай)