ПРАВАЛЬШЧЫКІ СЬПЯВАЛІ ХОРАМ
Такое бывала ў найноўшай гісторыі. Лівійскі дыктатар Муамар Кадафісустракаў на аэрадроме агента мясцовых спэцслужбаў, якога выпусьціліз брытанскай турмы. Дыктатар абдымаў і па-бацькоўску вітаў “героя”, ігралі аркестры, агенту ўручылі ордэн. Прымусілі пляскаць у ладкі ўсюкраіну. Нагадаем, што гэты агент “праваліўся”, ягозлавілі. Але ён выканаў заданьне дыктатуры: у 1988 годзе падклаўбомбу ў амэрыканскі пасажырскі самалёт, які выбухнуў і забіў шматлюдзей у Локрбі ў Шатландыі. І адпусьлі яго з турмы на апошняй стадыісьмяротнай хваробы, “з гуманітарных меркаваньняў”.
Тое, штопаказвалі расейскія тэлеканалы 24-25 ліпеня, было супэрфарсам тагофарсу, што наладзіў Кадафі. Прэм'ер Пуцін сустрэўся звыдаленымі з ЗША фігурантамі шпіёнскага скандалу. Вышэйшая постаць ваўрадзе РФ сустрэлася з праваленымі агентамі ФСБ, якія па прызнаньнюамэрыканцаў, нічога не пасьпелі зрабіць супраць іхнай дзяржавы ізнаходзіліся пад іхным назіраньнем з самага пачатку сваёй шпіёнскаймісіі.
Пуцінзасьпяваў разам з правальшчыкамі савецкі хіт “С чего начінаетсяродіна”. Потым Пуцін распавёў пра іхную размову. Цытуем на мовеарыгіналу:”Мы говорили с ними о жизни. Пели, но не вкараоке, а под живую музыку, пели “С чего начинается родина”. Анна Чапмэн тоже пела”. Журналістыспыталіся, што будзе з праваленымі шпіёнамі. Пуцін адказаў: “Онибудут работать. Уверен, что они будут работать на достойных местах. Уверен, что у них будет интересная и яркая жизнь”. І тут Пуцін ажывіўся, ягоны твар зазьзяў настальгічным сэнтымэнтам, ён гаварыў нібыта пра сябе самога, пра маладога гэбэшнага Шцірліцадалёкіх 80-90-х гадоў, калі ён займаўся “любімым делом”. Цытуем: “Судьба у этих людей тяжёлая... Толькопредставьте, во-первых нужно освоить язык на уровне родного, думать, говорить на нём. Выполнять то, что предписано заданием в интересахРодины в течение многих-многих лет, не рассчитывая на дипломатическоеприкрытие, подвергая каждодневной опасности себя и своих близких, которые даже не знают о том, кем вы являетесь и чем занимаетесь...”
Кадафі — недарэка-аматар у параўнаньні з гэтым лубянскім прафэсіяналізмам. Натакое здольныя толькі сістэмы савецкай загартоўкі (якія з патопленагаледакола ў 1937 годзе здолелі зрабіць усенароднае шоў пра “герояў-чалюскінцаў”). Ад лубянскага эпізода з харавымісьпевамі патыхае ці то маразмам, ці то інфантыльнай дурнотай. Начальнік урада, які са сваёй групоўкай давёў Расею да глыбокагакрызісу, сьпяваў разам з лакальнымі шпіёнамі-правальшчыкамі згаданага “заданія родіны”. Наколькі памятаем, то ў КГБ і ГРУ заправал заўсёды каралі (ды і ва ўсіх спэцслужбах сьвету). Што жздарылася з новымі “чалюскінцамі”, чаму адбыўся ўвесьгэты песенны фэстываль няўдачнікаў з Пуціным?
Амэрыканцына вачах усяго сьвету далі Лубянцы такую звонкую пстрычку па носе, што Масква дагэтуль ня можа прысьці ў сябе. Крамлёўскаягэбельсаўшчына на розныя лады спрабавала замазаць гучны правал цэлайсеткі агентуры. То выстаўлялі агентку Аню ў якасьці сэкс-бомбы, тозноў рабілі зь яе Зою Касмадзям'янскую. Спачатку трактавалізлоўленую агентуру ў якасьці аматарскай гульні “у шпіёнаў”, а вось цяпер іх прымаюць на вышэйшым узроўні і зьбіраюцца давацьганаровыя працоўныя месцы, абяцаюць “яркую жізнь”.
Мільёнылюдзей ва ўсім сьвеце адэкватна сьмяюцца з гэтых істэрычных эпізодаў. Мяркуем, што можна было б за вялікія грошы распаўсюдзіць у сьвецедыск з запісам лубянскага хору правальшчыкаў (з прыпіскай “салістВ. Путін”). Але ў цэлым саму кантору, наладжаны ёю рэжым уРасеі і сотні тысячаў яе харыстаў ва ўсім сьвеце трэба ўспрымацьвельмі сур'ёзна і ведаць, на што яны здольныя.
Юрка Марозаў