ЗЮГАНАЎ “ЗДАЎ” КРАМЛЁЎЦАЎ

Генсеккампартыі РФ (КПРФ) тав. Г. Зюганаў вельмі шчыра выказваўся напартыйным сайце 22 ліпеня. Як адкамэнтавала гэта беларуская рэдакцыяРадыё Свабода ў тытуле свайго матэр'яла, “Расейскіякамуністы абараняюць Лукашэнку”. Зюганаў папракае крамлёўскаеначальства за “газавыя” і іншыя “войны”, зафільмы пра Лукашэнку і г.д. Ён зьдзіўляецца, як гэта такое магчыма, калі Беларусь зьяўляецца “самым надзейным стратэгічнымпартнёрам Расеі”. Ён ня можа зразумець, што ж такое адбываецца.

З свайгонезразуменьня Зюганаў робіць наступныя высновы, цытуем: “Беларусьу гэтых умовах застаецца адзіным надзейным саюзьнікам нашай краіны назаходнім стратэгічным напрамку. Менавіта Беларусь забясьпечваеабарону расейскіх межаў на тым шляху, на якім спрадвеку на Масквуішлі заваёўнікі. Гэта асабліва важна сёньня, калі ў выніку так званайваеннай рэформы узброеныя сілы Расеі практычна разбураны”.

У прынцыпегэты маналог паўтарае ў крыху іншых словах знакаміты тэзіс Лукашэнкінаконт таго, што “беларусы гатовы паміраць за Расею”. Адзін з палітычных лідэраў расейскага імпэрскага грамадзтва ўадкрытую заявіў, што расейская армія развалена і яе ў выпадку вайныпавінна замяніць сабой армія беларуская, увесь беларускі народ, якісапраўды ня раз у мінулым выконваў самагубчую ролю абаронцы Масквы іяе інтарэсаў. Для Зюганава і іншых “гэта асабліва важнасёньня...” Беларусы зноў павінны закрываць сабой і сваёй зямлёйрасейскую імпэрыю ў першым эшалёне абароны Масквы.

Акрамягэтай антыбеларускай шчырасьці, у маналогу Зюганава адкрываецца яшчэадна прыкметная тэндэнцыя расейска-беларускіх адносінаў. Пры ўсіх “лютых канфліктах” і пры ўсіх “войнах” паміжафіцыйнай Масквой і афіцыйным Менскам чамусьці (і гэта застаецца “незразумелым” Зюганаву) Расея працягвае ставіць сваеракеты на тэрыторыі Беларусі, уцягвае яе ў “мытны саюз”, рукамі згаданай Зюганавым расейскай алігархіі захоплівае беларускіяпрадрыемствы і банкі. Паміж сапраўднымі праціўнікамі, ва ўмовахсапраўдных эканамічных войнаў і палітычных канфліктаў асноўнаядзейнасьць па захопу Беларусі была б прыпынена да канчатковагавысьвятленьня адносінаў. Калі гэтая дзейнасьць працягваецца, тозначыць, што “войны”, “канфлікты” і “фільмыпра хроснага бацьку” — усё гэта ёсьць несапраўдным, бутафорскім і фальшывым.

Тадынавошта ўсё гэтае шумавіньне ў інфармацыйнай прасторы? Адказ просты. Калі б рэжым Лукашэнкі не супраціўляючыся здаваў дзяржаўнысувэрэнітэт, заключаў разбуральныя для нашай краіны дамовы з Масквой, аддаваў маскоўскай алігархічнай бандзе нашую нацыянальную маёмасьць, то ўвесь сьвет адразу ж зразумеў бы — гэта васальны рэжым, сапраўдным гаспадаром у Беларусі зьяўляецца Масква, у Беларусі існуерэжым унутранай акупацыі. Каб прыкрыць усё гэта, Масква з Менскам іналаджваюць час ад часу свае тэатральныя “войны” і “канфлікты”. І заўважце, пасьля кожнай “вайны” і кожнай істэрыкі Расея атрымлівае ўсё (і нават больш), чым янапатрабавала на пачатку.

Можа гэтыкрымінальны тэатр зьдзіўляе Зюганава, але ён не павінен зьдзіўляцьбеларусаў, у якіх хунта забірае Айчыну.

Янка Базыль