ЭКАЛЯГІЧНАЯ КАТАСТРОФА Ў ЗЭЛЬВЕ. ЗЛАЧЫНСТВА РЭЖЫМУ

Каля 4:00 раніцы ў нядзелю 18 ліпеня ў горадзе Зэльва на Гарадзеншчыне адбыласясур'ёзная экалагічная аварыя. Загарэўся вялікі складядахімікатаў, у якім захоўваюцца атрутныя рэчывы з усяе Гарадзенскайвобласьці. Пажарныя каманды вялі барацьбу з агнём на працягу ўсягодня нядзелі. У паветра адбываліся выкіды вельмі вялікай колькасьціатрутных рэчываў. Але ніхто не паведаміў жыхарам раённага горада інавакольных вёсак пра страшную небясьпеку іхнаму жыцьцю і здароўю. Няма ніякіх паведамленьняў дагэтуль, ужо пасьля ліквідацыі пажара. Які ў няшчасны для Беларусі дзень Чарнобыльскай катастрофы ў красавіку1986 года, людзі ня ведалі пра небясьпечнае здарэньне. Яны займалісяштодзённымі справамі, многія адпачывалі з дзецьмі на вадасховішчы. Калі б вецер дзьмуў ня ў бок лясоў (як гэта было ў дзень пажару), ана горад, то адбылася б вялікая бяда і пацярпела б шмат людзей. Аленават у гэтай сытуацыі людзі ў Зэльве надыхаліся шкодных вікідаў. Зараз многія адчуваюць пяршэньне ў горле і цяжкасьці з дыханьнем.

Пажарныя, якія ліквідавалі пажар, таксама адчуваюць пяршэньне ў горле іцяжкасьці з дыханьнем. Людзі зьвяртаюцца да гарадзкіх і раённыхначальнікаў. Тыя адказваюць, што “нічога не здарылася, усё ўпарадку”, і патрабуюць “не правакаваць панікі”. Гэта ёсьць відавочная спроба мясцовых прадстаўнікоў рэжыма (на загадгалоўных кіраўнікоў рэжыма ў Менску) падмануць тысячы людзей і зняцьз сябе адказнасьць.

Вядома, шторасейскія мафіёзна-дзяржаўныя структуры распачалі пабудову камбінатапа пераапрацоўцы шкодных і атрутных рэчываў у Пухавіцкім раёненепадалёк ад Менску. Калі падобная аварыя адбудзецца на такімкамбінаце, могуць загінуць сотні тысчаў людзей (невыпадкова Расея няхоча будаваць такія прадпрыемствы на сваёй тэрыторыі). Рэжымдамовіўся на будаўніцтва з расейскімі мафійнымі фірмамі і здушыўпратэстныя выступы мясцовага насельніцтва. Беларусы ўпэўнены, штогэта толькі пробны крок маскоўска-менскага рэжымнага хаўрусу. Пасьляпабудовы камбіната ў Пухавіцкім раёне, Расея пабудуе такія жнебясьпечныя камбінаты па ўсёй нашай краіне.

Дзеяньніўладаў падчас і пасьля экалагічнай аварыі ў Зэльве неабходнакваліфікаваць як злачынныя. Прамаскоўскі рэжым яшчэ разпрадэманстраваў, як ён ставіцца да беларускага народу.

Янка Базыль