“ЧОРНЫ ЧАЛАВЕК” АЛЬБО ТЫПЫ ЛУКАШЫЗМА
Масавыяшоў “победітелей” (як называюць сябе ўпэўненыя ў сваёйбеспакаранасьці лукашысты) ня хочацца нават камэнтаваць, настолькіяны аднолькавыя па форме і зьместу. 3 ліпеня у чарговы раз рэжымналадзіў скокі з нагоды сваёй “незавісімості”. Беларусы, для якіх сапраўдным Днём Незалежнасьці ёсьць 25 Сакавіка і 25 жніўняна рэжымныя скокі не пайшлі. Дарэчы, многія іншыя, якія да ўсягоабыякавыя, не пайшлі таксама. З кожным разам людзей на скокахстановіцца ўсё менш і менш. Тэлебачаньне, як заўсёды, упартапазьбягала буйных плянаў, бо было б бачна, як нікчэмна мала народусабраў рэжымны “празднік”. Вядома, што рэжым актыўнамабілізаваў сотні і тысячы залежных ад сябе людзей і іхныя сем'ідля стварэньня кволай масоўкі (перш за ўсё апранутых у цывільнаеміліцыянтаў, вайскоўцаў, ахоўных структураў і г.д.). Пустышак з БРСМяк правіла ставілі ў першых 2-3 шэрагі, і яны ўвесь час махалісьцяжочкамі БССР-РБ.
Каліпа шоў лупануў улiўныдождж, многія паспрабавалі ўцячы. Але іх атачалі шчыльныя ланцугі зОМОН і іншых ахоўных падраздзяленьняў. Давялося спыніцца і да позьняйночы добра мокнуць пад роў расейскай папсы. На экранах БТ паказаліначальніка рэжыму ў атачэньні нейкіх актывістак БРСМ з аднолькавыміфрызурамі і тварамі. Яны ўдавалі аптымізм пад плынямі вады і рытмічнаразьзяўлівалі раты пад гукі гімна БССР-РБ. Але найбольш прамоклая з “актывістак” ня вытрымала і зморшчылася ад холаду іраздражненьня, заматляла галавой. Магчыма, што вярнуўшыся дахаты, усепрамоклыя масоўшчыкі-статысты пракліналі начальніка і ягоныя скокі.
БТ у гэтыдзень паказала “дакумэнтальны” фільм пра нямецкуюакупацыю Менска. З рэжымным “дакумэнталізмам” ужо даўноўсё зразумела. Шукаць у рэжымных опусах праўды ня трэба, не для тагояны лепяць гэтыя гарбушкі. Гэтым разам таксама накруцілі шмат чагопра вайну, немцаў і ўсё іншае. Ва ўсім сьвеце прынята, штодакумэнтальныя фільмы вядзе альбо навуковец, альбо чалавек, якіблізкі да навукі і дакумэнталістыкі. Вядучы зьвяртаецца да гледачоў зпавагай, імкнецца данесьці да іх праўду аб падзеях, жыве гэтыміпадзеямі.
Уякасьці вядучага “фільма” на БТ выставілі маладую асобу, на ілбе якой, здавалася, ярка зьзялаабрэвіятура “КГБ”. Тыповая камітэцкая фізіяномія. Каліяна паварочвалася да гледачоў, то пранізвала іх халодным лубянскімпозіркам (ну, як на допыце) і рэзала сказы грубым тонам. Фізіяноміябыла апранута ва ўсё чорнае. З-пад кароткіх рукавоў кашулі янадэманстравала натрэніраваныя мускулы. На яе галаве нават былонадзетае нешта чорнае. Па фільму фізіяномія езьдзіла ў чорнымаўтамабілі. Адчувалася, што “стваральнікі” “фільма” хацелі стварыць таксама і новы аўтарытэт у навуцы і дакумэнталістыцы — “чорнага чалавека”. Вакол і ўнутры рэжыму шматтакіх мускулістых тыпажоў з халоднымі позіркамі. Іх ужо так шмат, штоне стае народнага бюджэту, каб утрымліваць усю гэтую хеўру.
На “праздніке” дыктатуры было поўна ўсялякага фальшывага інаноснага, у што ўжо ніхто ня верыць. Але вось што было сапраўднае, дык гэта новы “ідэал”, выведзены ў русіфікатарскайлабараторыі постсавецкага пэрыяду — чорныя дэманы лукашызма, якія ўдаюць з сябе “магутнае апірышча” антынароднагарэжыму і аўтарытэтаў ва ўсіх навуках. Ім хацелася б, каб беларусыпанічна баяліся іх і падпарадкоўваліся ім. Але сусьветная практыкапаказвае. Што калі антынародныя рэжымы пачынаюць хістацца і сыпацца, то ад народнага гневу першымі ўцякаюць менавіта гэтыя з чорнай сотні.
Янка Базыль