ДРУКАВАНАЯ ГНЮСНАСЬЦЬ З МАСКВЫ

Уся Беларусь завалена расейскай макулатурай. На здымку мы бачым толькіадзін з прыкладаў таблоіднай гнюснасьці, якую тонамі завозяць у нашукраіну з Імпэрыі Зла (маскоўскі часопіс “Тайны звёзд” за23 чэрвеня 2010 г.). Беларусаў прымушаюць акунацца ў гэтую клааку іпаўтараць пры гэтым русіфікатарскія тэзісы пра “велікій імогучій русскій язык”.

Такога ўзроўню жлобскай агрэсіўнасьці мы ня ведалі нават у савецкіячасы. Там была пэўная рэгуліроўка маскультуры, якая таксама былаподлай і фальшывай, але не так глыбака пранікала ў чалавечыя душы. Цяпер за нас, перш за ўсё маладых людзей маскоўскія дэмаралізатарыўзяліся значна больш грунтоўна. Усе кнігарні і іншыя месцы, дзепрадаюцца друкаваныя выданьні (крамы, паліцы ў публічных месцах і г.д.), літаральна захлынаюцца ў плыні інтэлектуальнай дзікасьці, якая прэ да нас з “самой чітаюшчей страны в міре”. Сотнітытулаў таблоідаў, выкананых на глянцавай паперы, пра скандалы, прарозных вырадкаў і збачэнцаў, пра іхных “зорак” і іхнуюзалатую сантэхніку; “дэтэктывы”, напісаныя групамілітаратурных рабоў і выдадзеныя пад разрэклямаваным прозьвішчам; опусы расейскай псэўданавукі, у якіх часам распавядаецца і прабеларусаў, “якіх Расея выратавала ад прыгнёту польскіх ілітоўскіх фэадалаў”; безьліч бяздарных перакладаў з сусьветнайлітаратуры, выкананых кампутэрам.

Скептыкімогуць запярэчыць, што вось апошнім часам паўсюль прадаецца і вельмітанна сэрыя альбомаў, прысьвечаных выдатным мастакам сусьветнайкультуры. Робіцца гэта пад патранажам маскоўскай газэты “Комсомольская правда”. Многія беларусы набываюць гэтыядаволі якасныя мастацкія выданьні. Дык чаму ў Беларусі няма такіхвыданьняў на нашай мове, з-пад пяра нашых выдатных спэцыялістаў пагісторыі мастацтва? Таму што гэта недапушчальна ў рэжыме акупанцкайрусіфікацыі. У вызваленых ад гэтага рэжыму Летуве, Латвіі і Эстоніітакіх выданьняў на любую тэмы ёсьць тысячы.

Не прагісторыю мастацтва хоча паведаміць нам акупанцкая нечысьць. Іхнаямэта — давядзеньне нашых людзей, перш за ўсё моладзі дажывёльнага стану. Каб маладыя беларусы паводзілі сябе, як зьвяры, штожывуць выключна біялагічнымі інстынктамі. Нацыя, якая хоча выжыць іне згубіць чалавечую душу, салідарна супраціўляецца такой інвазіічужой, акупанцкай дрэні. Беларусы павінны адвярнуцца ад расейскаймакулатуры, байкатаваць яе, падказваць маладым, што ўсё гэта значыць.

Няхай Расеясама жывіцца сваёй пачварнай псэўдакультурай. На прасторах імпэрыіўжо бачныя кашмарныя вынікі гэтай разбуральнай палітыкі.

Алесь Хадасевіч