АБРАЗЬЛІВЫ КІЧ
6 ліпеня 2010 г. Французкая газэта “LeFigaro” пісала пра традыцыйны міжнародны тэатральны фэстываль у французкімАвіньёне, які адбываецца ў старажытным папскім палацы.
Наш камэнтар: Па ўсёй Эўропе адбываюцца фэсты, канцэрты, тэатральныяпастаноўкі, сцэнай або натуральнай дэкарацыяй для якіх служацьстаражытныя будынкі і архітэктурныя ансамблі. Антыбеларускі рэжым ітут вызначыўся маразматычным варварствам. На нядаўнім рэжымным “рыцарскім фэсьце” ў Наваградку раўла расейская папса. Гледачы вохнулі, калі пасярод натоўпу выехала група “беларускіхрыцараў” пад сьцягам БССР-РБ. І г.д. Рэжымныя фальсіфікатары ітут не далі спакою людзям.
Алесь Хадасевіч