РАСЕЙСКАЯ ІМПЭРЫЯ. ФАКТЫ І ПАДЗЕІ № 4
6 ліпеняўлады італьянскага курортнага мястэчка Фортэ-дэ-Мармі абвясьцілі абсваім рашэньні забараніць прадаваць жыльлё і іншую нерухомасьцьграмадзянам Расеі. Мэр мястэчка Умбэрта Бураці патлумачыў, што з-занаплыву расейцаў штучна ўзьвінціліся кошты на нерухомасьць, іітальянскія грамадзяне ўжо ня могуць дазволіць сябе набываць жыльлёна сваёй зямлі. Раней у мястэчку любілі жыць і адпачываць вядомыяітальянскія акцёры, літаратары і грамадзкія дзеячы. Як толькіФортэ-дэ-Мармі запоўнілася расейцамі, італьянская эліта пачала шукацьновага прытулку на роднай зямлі. Да таго ж, расейцы дыктуюць сваегусты будаўнікам і садоўнікам. У выніку старажытнае мястэчка пачалогубляць свой непаўторны выгляд. Паўсюль растуць вілы і мурырасейшчыны, якая паводзіць сябе, як на сваёй Рублёўцы. Правінцыйныяітальянцы ўжо стаміліся. Хто наступны?
З новаганавучальнага году ў грузінскіх школах на ўроках гісторыі настаўнікі івучні будуць карыстацца новым навучальным дапаможнікам пад тытулам “200 гадоў расейскай акупацыі”. Навукоўцы выклалі ў кнізефакты расейскіх злачынстваў у Грузіі з 1801 года (калі Павел І “прыняў Грузію ў Расею”) па сёньняшні дзень. Грузінскаямоладзь будзе ведаць праўду пра зьверствы акупантаў на роднай зямлі.
Многіялюдзі ва ўсім сьвеце заўважылі, што пасьля некалькіх дзён панікі ўасяроддзі маскоўскага вышэйшага начальства пасьля арышту расейскіхшпіёнаў у ЗША крамлёўцы-лубянцы пачалі распрацоўку новага сцэнару. Цяпер яны ўсімі сіламі імкнуцца выставіць сваю праваленую агентуру якнешта несур'ёзнае, амаль камічнае, што не заслугоўваесур'ёзнага аналізу і сур'ёзных адносінаў да тэмы. Уцэнтар штучнага лубянскага вадэвіля высунута маладая гэбоўка ЭнЧэпмэн. Лубянцы паспрабавалі выставіць яе ў якасьці нейкайсэкс-мадэлі і распаўсюдзілі ў СМІ па ўсім сьвеце яе рэкламныя фота. 7-8 ліпеня па міжнароднаму тэлеканалу “Эўраньюс” выступіла мадам, якая прадставілася маці агенткі Ані Чапман. Янаказала, зьвяртаючыся да тэлегледачоў: “Я тоже мама і мне обідновідеть такіе фото своей дочері. Кто дал право? Я протестую...” Сэнтымэнтальная сцэна была пастаўлена даволі прафэсійна. Хачелася б, аднак, паслухаць, што скажа на тэму татка агенткі Ані — высокіафіцэр ФСБ, вядомы сваёй дзейнасьцю ў Афрыцы. Вось такі лубянскісямейны падрад і нават дынастыя.
Раніцай 8ліпеня ў паўднёва-заходняй частцы Эстоніі пачалася маладзёваяваенна-спартовая гульня пад дэвізам “Выправа ў пекла”. Мерапрыемства праводзіць шэраг маладзёвых патрыятычных арганізацый. Назоў гульня атрымала паводле назвы бункера, пабудаванага эстонскіміпартызанамі. У 1947 годзе пасьля доўгага бою з атрадам НКВД бункербыў захоплены. Народных мсьціўцаў расейскія акупанты забілі абовыслалі ў ГУЛАГ. Маладзёвыя манеўры будуць праводзіцца на працягутрох дзён. Юнакі будуць трэніравацца ў стральбе, выведцы, тактыцыбаявых дзеяньняў, выкарыстаньні лекавых зёлак і г.д. Эстонскаямоладзь хоча быць гатовай да абароны радзімы ад маскоўскага ворага.
ПрызначаныМасквой “прэзыдэнт” паўднёвай Асэціі (акупаванайрасейцамі ў 2008 годзе правінцыі сувэрэннай Грузіі) Э. Какойтыабвінаваціў расейскія ведамствы ў “сабатажы аднаўляльнай працыў рэспубліцы”. Какойты асабліва востра выступіў супрацьдзейнасьці так званай “Паўднёвай дырэкцыі рэалізацыі праграм іпраектаў”, якая ад імя Масквы павінна каардынаваць працэсыаднаўленьня разбуранай вайной тэрыторыі. СМІ цытуюць Какойты, якізаявіў: “На сёньняшні дзень працэс аднаўленьня практычнаспыніўся. Не будуюцца жыльлё і камунікацыі. Гэта выклікае пэўнуюнезадаволенасьць у насельніцтва...” Маскоўскае начальства ўсталіцы імпэрыі і на месцы заявіла, што “праграма аднаўленьняПаўднёвай Асэціі вядзецца згодна з плянам, зацьверджаным урадамРасеі”. Паўстае пытаньне: а куды падзеліся мільёны, выдаткаваныя Масквой на “аднаўленьне” захопленайправінцыі Грузіі? І што гэта за “аднаўленьне”, калі неаднаўляюцца жылыя дамы і дарогі? Расейцы будуюць там толькі бункеры імінныя палі? А папярэджвалі волналюбівыя народы Каўказа сваіхасэцінскіх суродзічаў, каб не шукалі шчасьця і волі разам з імпэрскайМасквой.
8 ліпенялідэр партыі “Наша Украіна” Віктар Юшчанка заявіў, штоУкраіна “становіцца разьменнай картай у расейска-амэрыканскіхадносінах”. Гэтую думку ён выказаў на сустрэчы з прадстаўнікаміАмэрыканскага габрэйскага кангрэсу. Юшчанка назваў адмову рэжымуЯнуковіча ад эўраатлантычнай інтэграцыі няправільным курсам. “Загэтай палітыкай стаіць намаганьне вярнуцца ў старую сістэмупалітычных каардынатаў і прызначыць Украіне прыніжальную ролю, у тымліку на рэгіянальным узроўні”, — падкрэсьліў экс-прэзыдэнтУкраіны. І дадаў, што “зачараваньне Масквой, якое адбываецца ўкожнага амэрыканскага ўраду ў першыя два-тры гады, праміне і гэтымразам”.
Янка Базыль